Міністэрства Замежных Справаў Рэспублікі Беларусь

Міністэ́рства заме́жных спра́ваў Рэспу́блікі Белару́сь (МЗС Беларусі) — міністэрства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць ды ўзгадняць вонкавыя сувязі дзяржавы.

Міністар замежных справаў прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам ды ўваходзіць у склад прэзыдыюму ўраду. З 13 сьнежня 2022 году пасаду міністра займае Сяргей Алейнік.

Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь
Міністэрства Замежных Справаў Рэспублікі Беларусь
Міністэрства Замежных Справаў Рэспублікі Беларусь
Будынак міністэрства
Абрэвіятура МЗС РБ
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (32 гады таму)
Мэта Рэгуляваньне зьнешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра Менск, вул. Леніна, д. 19
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Міністар Сяргей Алейнік
Першы намесьнік пасада вакантная
Намесьнікі Яўген Шастакоў, Мікалай Барысевіч
Бюджэт 177,4 млрд рублёў (2009; 63,3 млн $)
Сайт mfa.gov.by

Склад

  1. Цэнтральны апарат — 4 галоўныя ўправы, 16 управаў, па адным дэпартамэнце, сакратарыяце ды службе;
  2. 60 дыпляматычных прадстаўніцтваў у 47 дзяржавах — 45 амбасадаў, 7 сталых прадстаўніцтваў пры міжнародных арганізацыях, 7 генэральных консульстваў ды адно консульства, а таксама 12 аддзяленьняў амбасадаў;
  3. Нацыянальны цэнтар маркетынгу і каньюнктуры цэнаў (НЦМКЦ).

Задачы

  • ажыцьцяўленьне адзінай вонкавай палітыкі;
  • забесьпячэньне дзяржаўных зацікаўленасьцяў у міжнародных дачыненьнях;
  • карыснае прадстаўленьне ўрада ў дачыненьнях зь іншымі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі ды міждзяржаўнымі ўтварэньнямі;
  • узгадненьне ўзаемінаў зь імі ўправаў ураду;
  • ахова зацікаўленасьцяў грамадзянаў ды юрыдычных асобаў дзяржавы за мяжою;
  • спрыяньне прасоўваньню замежных гаспадарчых зацікаўленасьцяў дзяржавы;
  • плянаваньне вонкавай дзейнасьці;
  • падача прапановаў прэзыдэнту, ураду й Нацыянальнаму сходу аб рэагаваньні на чыньнікі й кірункі міжнароднага разьвіцьця ды стратэгічных напрамках вонкавай супрацы;
  • забесьпячэньне выкананьня іх пастановаў аб вонкавай дзейнасьці дзяржавы;
  • узгадненьне ўтварэньня ды зьмены органамі ўлады дамоўна-прававой асновы дачыненьняў зь іншымі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі ды міждзяржаўнымі ўтварэньнямі;
  • нагляд за ды спрыяньне выкананьню органамі ўлады міжнародных дамоваў дзяржавы;
  • узгадненьне працы па ўступленьні дзяржавы ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю;
  • кіраваньне дыпляматычнымі прадстаўніцтвамі дзяржавы;
  • выдача зьвестак аб умовах вонкавагаспадарчай дзейнасьці;
  • спрыяньне разьвіцьцю падмуркаў вонкавай дзейнасьці дзяржавы;
  • узгадненьне ўтварэньня парадка гандлю таварамі зь іншымі дзяржавамі;
  • спрыяньне прыцягненьню замежных укладаньняў;
  • спрыяньне супрацы грамадзкіх аб’яднаньняў з суайчыньнікамі за мяжою.

Паўнамоцтвы

  • запыт зьвестак;
  • загадваньне падначаленымі дзяржаўнымі ўстановамі;
  • нарады аб вонкавай дзейнасьці дзяржавы з зацікаўленымі ўстановамі й адмыслоўцамі;
  • ухваленьне ведамасных пастановаў ды праверка іх выкананьня;
  • ухваленьне супольных зь іншымі ўправамі ўраду пастановаў;
  • прыём справаздачаў кіраўнікоў дыпляматычных прадстаўніцтваў дзяржавы аб вонкавай дзейнасьці;
  • стварэньне друкаваных выданьняў;
  • стварэньне ведамасных узнагародаў;
  • стварэньне, ператварэньне й скасаваньне падначаленых установаў.

Мінуўшчына

Пасьля здабыцьця Беларусьсю незалежнасьці 25 жніўня 1991 году МЗС больш як тры гады працягвала кіравацца Пастановаю Рады міністраў БССР ад 25 кастрычніка 1988 г. № 302. 30 чэрвеня 1995 году ўрад ухваліў Пастанову № 343 аб новай уставе МЗС, паводле якой прэзыдэнт упаўнаважваўся прызначаць ды здымаць з пасады міністра замежных справаў пры згодзе Вярхоўнага Савету. Рада міністраў скасавала гэтую ўставу Пастановай ад 4 лютага 1999 году № 189. Паводле дзейнай Пастановы Рады міністраў ад 31 ліпеня 2006 г. № 978 міністар прызначаецца й звальняецца прэзыдэнтам адзінаасобна.

Дыпляматычная служба

Міністар наймае дыпляматаў зь ліку грамадзянаў, якія:

Ня менш як праз год працы дыплямат дапускаецца да прызначэньня ў дыпляматычнае прадстаўніцтва пры наяўнасьці двухгадовага стажу кіроўцы. Працягласьць працы ў прадстаўніцтве на пасадзе да першага сакратара або консула ўлучна складае да 3 гадоў, на пасадзе дарадцы, старшага дарадцы ды дарадцы-пасланьніка — да 4 гадоў, а надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара, сталага прадстаўніка пры міжнароднай арганізацыі ды генэральнага консула — да 5 гадоў. Надзвычайныя і паўнамоцныя амбасадары й сталыя прадстаўнікі пры міжнародных арганізацыях прызначаюцца й здымаюцца з пасадаў прэзыдэнтам, а намесьнікі міністра, кіраўнік дэпартамэнта вонкаваэканамічнай дзейнасьці, пасланьнікі, павераныя ў справах, дарадцы-пасланьнікі ды генэральныя консулы — Радаю міністраў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Міністэрства Замежных Справаў Рэспублікі Беларусь СкладМіністэрства Замежных Справаў Рэспублікі Беларусь ЗадачыМіністэрства Замежных Справаў Рэспублікі Беларусь ПаўнамоцтвыМіністэрства Замежных Справаў Рэспублікі Беларусь МінуўшчынаМіністэрства Замежных Справаў Рэспублікі Беларусь Дыпляматычная службаМіністэрства Замежных Справаў Рэспублікі Беларусь КрыніцыМіністэрства Замежных Справаў Рэспублікі Беларусь Вонкавыя спасылкіМіністэрства Замежных Справаў Рэспублікі БеларусьПрэзыдэнт Рэспублікі БеларусьСавет Міністраў Рэспублікі БеларусьСяргей Алейнік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БінейкаАфанасі ФіліповічМыш курганцаваВікіЮрась БарысевічX (сацыяльная сетка)Ява (імя)Анатоль ІвашчанкаТрыялетСтаражытны РымБлакітная сойкаКрыж Эўфрасіньні ПолацкайІнданэзіяBayraktar TB2Узброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіISO 3166-1Аркадзь КуляшоўОрдэн япіскапа ПлятонаАзіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаВасіль ЦяпінскіДражна (Менская вобласьць)ПацукЧорны сьпіс ЭўразьвязуГенадзь ПашкоўАлесь КажадубБэрсэнІдышБісэксуальная парнаграфіяНямеччынаСаргоўдLoitumaМікола КупрэеўМенскДжынсавая рэвалюцыяЯнка СіпакоўІван ШамякінЛіцьвіныXIX стагодзьдзеТарпэда-БелАЗ ЖодзінЦарква Сьвятога Спаса (Полацак)Зямля пад белымі крыламіТадэвуш КасьцюшкаСудаБаркэмпКолерМікола ПапекаВалянцін АкудовічБярэзаньЛезьбіянстваЭўропаПавал КалечыцСяргей ДавідовічКадзіла сармацкаеП’ер Агюст РэнуарСяржук Сокалаў-ВоюшКрысталь БойдУсяслаў ЧарадзейІндаэўрапейскія мовыПапугаепадобныяТрстэнікІталіяСловаСельская гаспадарка БеларусіІгар КабілянскіЛеанід ГалубовічМаршы недармаедаўДотык пісі рукоюПарнаграфіяВіцебскУладзіслаў СыракомляДаўгаМерула1877🡆 More