Лучын: вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Лучы́н — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі на правым беразе Дняпра каля аўтадарогі Рагачоў—Жлобін за 8 км на поўдзень ад Рагачова.

Лучын
трансьліт. Lučyn
Дата заснаваньня: 3 тыс.г. да н.Хр.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Рагачоўскі
Сельсавет: Забалацкі
Вышыня: 110 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: Лучын: Насельніцтва, Мясцовасьці, Мінуўшчына 854 чал. (2004)
нацыянальны склад: беларусы
колькасьць двароў: 350 (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2339
Паштовы індэкс: 247280
СААТА: 3247852006
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 53°0′39.535″ пн. ш. 30°1′17.040″ у. д. / 53.01098194° пн. ш. 30.0214° у. д. / 53.01098194; 30.0214 30°1′17.040″ у. д. / 53.01098194° пн. ш. 30.0214° у. д. / 53.01098194; 30.0214
Лучын на мапе Беларусі ±
Лучын
Лучын
Лучын
Лучын
Лучын
Лучын

На 2022 год уваходзіў у склад Забалацкага сельсавету. Месьціўся за 2 км на поўнач ад чыгуначнай станцыі Луцкае ў Альсагорцы на чыгунцы Рагачоў—Жлобін і за 113 км на поўнач ад Гомля. У Лучыне месьціліся цэнтар калгасу «Запаветы Ільліча» і 2 крамы, аддзяленьне сувязі і фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад-ясьлі і сярэдняя школа, бібліятэка і клюб. Пляніроўка складалася з 4-х прамалінейных, паралельных між сабой вуліцаў мэрыдыянальнай скіраванасьці, якія злучалі шыротныя вуліцы, што ўтварала квартал. Двухбаковая забудова пераважна складалася з драўляных сядзібаў. Каля вёскі знаходзіліся залежы гліны. У Лучыне было 10 вуліцаў: Дняпроўская і Калгасная, Лугавая і Моладзевая, Наберажная і Палявая, Рагачоўская і Садовая, Савецкая і Школьная.

Насельніцтва

  • ХІХ стагодзьдзе: 1858 год — 569 жыхароў і 102 двары, 1881 год — 662 жыхароў і 118 двары, 1886 год — 672 жыхароў і 114 двароў, 1897 год — 1383 жыхары і 178 двары;
  • ХХ стагодзьдзе: 1925 год — 308 двароў, 1940 год — 1413 жыхароў, 1959 год — 1410 жыхароў, 1972 год — 1362 жыхары і 227 двароў, 1972 год — 1352 жыхары і 387 двароў, 1999 год — 919 жыхароў і 435 двароў;
  • ХХІ стагодзьдзе: 2004 год — 854 жыхары і 350 гаспадарак.

Мясцовасьці

У ХХІ стагодзьдзі захавалася 29 мясцовасьцяў Лучына:

  • Закотказатока ад Дняпра, куды вада быццам закочваецца;
  • Дзевічак (Гусіны востраў) — вольнае ад хмызьнякоў месца, дзе дзеўкі выбельвалі льняную тканіну і пасьвілі гусей;
  • Скала — пакручасты бераг з чорным глеем, які пры высыпаньні рабіўся цьвёрдым падобна да скальных утварэньняў;
  • Увічча — паўночная часта лукі, дзе Дняпро ўвіваецца на 95° на поўдзень;
  • Жаралопратока, што злучае Добрае возера і возера Падсёл з Дняпром;
  • Глінка — выкапанае шляхам здабычы гліны азярцо каля берага Дняпра;
  • Ахвосьце — адыходзячыя з Дняпра затокі ў выглядзе рыбіных хвастоў, куды асётр, якім у ХІІ—ХІІІ стагодзьдзях плацілі даніну смаленскаму япіскапу, перастаў падымаца пасьля ўзьвядзеньня плаціны;
  • Прылаконьне (ад Прылуконьне) — сярэдзіна лукі на Дняпры ад павароту на Ўвіччы да павароту на Войстрай, што мела выгляд лука;
  • Войстрая — паварот Дняпра на 180° на поўнач пры абыходзе перашкодаў з наступным паваротам на 180° на поўдзень;
  • Уступрэчышча Дняпра на поўдзень з крыніцамі на паплавах і правым вышэйшым беразе, а таксама азёрамі на левым палогім беразе;
  • Разладзістае (Разладзьдзе) — месца падзелу земляў;
  • Акошнае — крыніца з палогімі берагамі, дзе была магчымасьць абкасіць траву да самай вады;
  • Быстрэц — хуткая працяглая крыніца;
  • Выгар — невялікая крыніца;
  • Папоў лог — месца папа, бо ў 1172 годзе смаленскі князь узьвёў царкву сьвятога Міхаіла ў гонар нараджэньня сына.
  • Брод — першая па дарозе да лугу крыніца каля броду;
  • Прорва — глыбокая крыніца на месцы ранейшага рэчышча Дняпра;
  • Глыбокі лог — чыстая глыбокая крыніца, дзе вяліся краснапёркі;
  • Глухавод — крыніца без злучэньня з Дняпром, дзе вяліся акунь і карась, лінь і плотка, а таксама шчупак;
  • Балоньне — частка забалочаных паплавоў Дняпра для выгану жывёлы;
  • Чэрня — балацянка з чорным глеем, дзе замочвалі тканіну для фарбаваньня;
  • Поплаўныя лугі (Сельскі востраў) — паўвыспа, абкружаная з аднаго боку Дняпром пры павароце на 90°, а зь іншага — лазой, дзе відаць упадзіна і раней была вада;
  • Ерышнікава (Ярышнікава) — частку лугу пад ярам, на якім месьціцца Лучын і пасьля якой пачынаюцца паплавы Дняпра;
  • Штанымэліярацыйныя каналы і лаза на месцы асушанай у 1960-я гады часткі лугоў;
  • Сенныя — частка лугу з травастоем, зь якога атрымлівалі сена;
  • Ханькі (Ханькаўка) — месца шатроў крымскіх татараў, якія ў 1562 годзе спалілі Лучын;
  • Каменнае — чыстае да дна возера на левым беразе Дняпра, на якім стаялі ідалы і да якога ланцугом цягам 4 км з поўначы ад Добрага возера разьмяшчаліся селішчы;
  • Валочка — азярцо каля Каменнага ад слова валока;
  • Дняпершчына — прылеглыя да Дняпра вуліцы ў Лучыне, дзе ваду і рыбу называлі дняпровай.

Мінуўшчына

Каля сучаснага Лучына раскапалі 6 паселішчаў, гарадзішча з 5 курганнымі могільнікамі-насыпамі і селішча часоў нэаліту, бронзавага і жалезнага вякоў. Паселішчы належалі плямёнам верхне- і сярэднедняпроўскай культураў. Выявілі рэшткі наземнага жытла з вогнішчамі пасярод. Знайшлі крамянёвыя прылады працы і ляпны арнамэнтаваны посуд. Гарадзішча было ўмацавана падковападобным валам. Селішча і гарадзішча належалі носьбітам мілаградзкай і зарубінецкай культураў, а таксама насельніцтву часоў раньняга Сярэднявечча. Знайшлі ляпную і ганчарную кераміку, бронзавыя і жалезныя вырабы, а таксама фрагмэнты шкляных бранзалетаў. На селішчы знайшлі фрагмэнты ляпных і ганчарных гаршкоў.

У 1136 годзе Лучын упершыню згадваў смаленскі князь Расьціслаў Мсьціславіч у сваім Статуце. У 1173 годзе Іпацьеўскі летапіс згадвае Лучын у якасьці месца народзінаў сына князя Расьціслава Мсьціславіча, у гонар чаго ўзьвялі храм сьвятога Міхаіла. Пад 1211—1218 гадамі ў Грамаце «Аб пагародзьдзі і пачэсьці» Лучын згадваўся ў ліку гарадоў, якія плацілі даніну смаленскаму япіскапу.

Пры канцы XIV стагодзьдзя Лучын згадваўся ў «Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх». З XIV стагодзьдзя ў складзе Рагачоўскай воласьці Вялікага Княства Літоўскага. 15 траўня 1480 году вялікі князь літоўскі Казімер Ягайлавіч згадаў Лучын у Грамаце менскаму купцу Л. Цярэшкавічу аб дазволе на бязмытны гандаль у местах Вялікага Княства Літоўскага. У 1548 годзе вялікая княгіня літоўская Бона Сфорца згадвала пра скаргі лучынцаў у лісьце рагачоўскаму дзяржаўцу. З 1566 году месьціўся ў Рагачоўскім старостве. З XVI стагодзьдзя быў вядомы як сяло. У 1593 годзе згадваўся ў якасьці сяла з царквой сьвятога Мікалая і могілкамі Качыцкіх. У 1756 годзе знаходзіўся ў складзе Задруцкага войтаўства Рагачоўскага староства (Менскае ваяводзтва).

У 1793 годзе ў выніку Другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Уваходзіў у Рагачоўскі павет Магілёўскага намесьніцтва. З 1796 году ў Беларускай губэрні з цэнтрам у Віцебску. З 1802 году ў Магілёўскай губэрні. У 1886 годзе дзейнічалі царква і 2 ветракі. Паводле рэвізіі 1858 году Лучын быў у складзе маёнтка Забалацьце памешчыка Д.П. Турчанінава. З 1871 году дзейнічала цукраварня. З 1880 году працавала хлебазапасная крама. У 1881 годзе ўзьвялі народную вучэльню, дзе ў 1889 годзе было 89 вучняў. Паводле перапісу насельніцтва 1897 году ў Лучыне было 5 ветракоў і 2 крупарушкі, цагельня і 4 крамы, а таксама піцейны дом. Лучын месьціўся ў Лукаўскай воласьці Рагачоўскага павету. Памешчык забараніў сялянам карыстацца агульнай пашай, што выклікала сутычкі. На 1909 год была бібліятэка пры школе і 605 дзесяцінаў зямлі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лучын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году вёска абвяшчалася часткай Беларускай ССР. 26 красавіка 1919 году трапіў у склад Гомельскай губэрні Расейскай СФСР. У сакавіку 1924 году ў ходзе ўзбуйненьня Беларускай ССР вернуты ў склад БССР. Ад 17 ліпеня 1924 году ў складзе Рагачоўскага раёну Бабруйскай акругі. 20 жніўня 1924 году стаў цэнтрам Лучынскага сельсавету. У 1930 годзе стварылі калектыўную гаспадарку «Шлях селяніна». Ад 20 лютага 1938 году ў Гомельскай вобласьці. У 1941 годзе падчас Нямецка-савецкай вайны нямецкія захопнікі спалілі частку дамоў у Лучыне. У 1944 годзе нямецкія захопнікі забілі 15 лучынцаў і спалілі 282 двары. Цягам Нямецка-савецкай вайны на фронце загінула 125 лучынцаў. У 1975 годзе ў Лучын перасяліліся жыхары пасёлка Шлях Селяніна, які перастаў існаваць.

На 1999 год дзейнічалі сярэдняя школа і Дом культуры, бібліятэка і аддзяленьне сувязі. У Лучыне месьціліся брацкая магіла чырвонаармейцаў і помнік загінулым у Нямецка-савецкую вайну землякам. Каля вёскі знаходзілася скапленьне археалягічных помнікаў. 1 сьнежня 2009 году Гомельскі абласны Савет дэпутатаў ухваліў Рашэньне № 287 «Аб зьмяненьні адмністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкаваньня Рагачоўскага раёну Гомельскай вобласьці», якім скасаваў Лучынскі сельсавет і ўлучыў яго разам з Лучынам у Забалацкі сельсавет (Рагачоўскі раён). 29 сакавіка 2011 году Рагачоўскі раённы Савет дэпутатаў зацьвердзіў Рашэньне № 59 «Аб пераўтварэньні населеных пунктаў Рагачоўскага раёну ў аграгарадкі», паводле якой Лучын пераўтварылі зь вёскі ў аграгарадок.

Ураджэнцы

  • Расьціслаў Рурыкавіч (у хрышчэньні Міхаіл, 1172—1218) — вялікі князь кіеўскі (1204—1205);
  • Мікіта Брылёў (1896—1955) — генэрал-лейтэнант і начальнік штабоў 50-й і 18-й арміяў;
  • Пётар Пілютаў (1906—1960) — лётчык-герой Савецкага Саюзу;
  • Анатоль Дзядкоў (1944—2016) — лётчык-выпрабавальнік.

Крыніцы

Tags:

Лучын НасельніцтваЛучын МясцовасьціЛучын МінуўшчынаЛучын КрыніцыЛучынВёскаДняпроЖлобінПоўдзеньРагачоўРагачоўскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Руская моваЧорны сьпіс ЭўразьвязуВіктар КарамазаўТадэвуш КасьцюшкаАбісальЛесьбійская эротыкаГрамадзкі набытакҐЧарнобыльская катастрофаШвэрынскі замакУладар ПярсьцёнкаўЧорны кот (арганізацыя)Рысь эўрапейскаяБеларуская ВікіпэдыяУладзімер КараткевічНарэйкаВасіль ІгнаценкаMemento moriДзейнікEBayІнданэзіяСаньнікаваУрліхЗлучокВештарт20201347Ангельская моваПрацаБітва пад ВоршайНавум ГальпяровічПЙБудынакВаеннапалонныВікіМобі ДыкЮрась ШамецькаУкраіна (неадназначнасьць)Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 годуУсяслаў ЧарадзейПесьня пра зубраУправа КДБ па вайсковай контравыведцыГенадзь ШутаўФільмКанстытуцыя ССРБ 1919 годуНаваградзкае ваяводзтваДыялектШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьняхТурма №8Янка МаўрМагілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя КуляшоваМужыцкая праўдаПолацакРадаўніцаВадзім СаранчукоўДоўгія вёрсты вайны (фільм)Блакітная валошкаМарыя МартысевічПрэзыдэнтСпадарожнікі СатурнаТаварыства беларускай школыТленГарбатаУладзімер Аляксеевіч АрлоўАкторы парнафільмаўМіл (імя)Генадзь Валер’евіч ШутаўСуд Фрунзэнскага раёнуСар🡆 More