Зарубінецкая культура (III / II ст.
да н. э. — II ст. н. э.) — археалягічная культура плямён раньняга жалезнага веку ў Сярэднім і Верхнім Падняпроўі, Прыпяцкім Палесьсі. Назва ад могільніка каля в. Зарубінцы на Чаркашчыне.
Насельніцтва зарубінецкай культуры займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваньнем, рамёствамі; жыло на неўмацаваных селішчах, выкарыстоўвала гарадзішчы, папярэдняй мілаградзкай культуры; будавала наземныя слупавыя жытлы (аднакамэрныя, прававугольныя або квадратныя ў плаяне) і паўзямлянкі. У адным з кутоў жытла ці каля сьцяны знаходзілася агнішча, пазьней — глінабітная печ.
Побач з жытламі месьціліся гаспадарчыя і вытворчыя пабудовы, ямы-паграбы.
Пахавальныя абрады — трупаспаленьне, зрэдку трупапалажэньне. Могільнікі ня маюць вонкавых адзнак. У Верхнім Падняпроўі выяўлены ямныя трупаспаленьні і кенатафы, у Прыпяцкім Палесьсі — ямныя і ўрныя пахаваньні чарапоў. У магілах трапляюцца прылады працы, посуд, упрыгожаньні.
Насельніцтва вырабляла і выкарыстоўвала жалезныя наканечнікі коп’яў, клінападобныя сякеры (кельты), нажы, сярпы, ляпны посуд, культавыя вырабы і інш. Падтрымлівалі сувязі са скіфскімі, сармацкімі, кельцкімі плямёнамі, гарадамі Паўднёвага Прычарнамор’я. Большасьць дасьледнікаў лічаць зарубінецкую культуру стараславянскай. Найбольш дасьледаваны археалягічны помнік каля вёскі Чаплін у Лоеўскім раёне.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Зарубінецкая культура, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.