Джэймз Кларк Максўэл

Джэймз Кларк Ма́ксўэл (па-ангельску: James Clerk Maxwell; 13 чэрвеня 1831, Эдынбург — 5 лістапада 1879, Кембрыдж) — брытанскі фізык, аўтар клясычнай электрамагнітнай тэорыі.

Ягоным найбольшым дасягненьнем ёсьць тое, што ён здолеў сфармуляваць клясычную тэорыю электрамагнітнага выпраменьваньня, упершыню аб’яднаўшы электрычнасьць, магнэтызм і сьвятло як розныя праявы адной і той жа зьявы. Раўнаньні Максўэла для электрамагнетызму былі названыя другой вялікай уніфікацыяй у галіне фізыцы пасьля першай, рэалізаванай Ісакам Ньютанам.

Джэймз Кларк Максўэл
па-ангельску: James Clerk Maxwell
Джэймз Кларк Максўэл
Дата нараджэньня 13 чэрвеня 1831(1831-06-13)[…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 5 лістапада 1879(1879-11-05)[…] (48 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці Рак страўніка
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак фізык, матэматык, вынаходнік, фатограф, прафэсар унівэрсытэту, фізык-тэарэтык, настаўнік, thermodynamicist
Навуковая сфэра фізыка, мэханіка, матэматыка, электрамагнітнае поле, электрычнасьць, магнэтызм, color photography[d] і кінетычная тэорыя ідэальных газаў[d]
Месца працы
Навуковы кіраўнік Ўільям Гопкінз[d]
Вучні Артур Шустэр[d], Джон Эмбраўз Флемінг[d], Джон Гэнры Пойнтынг[d] і Рычард Глэйзбрук[d]
Бацька John Clerk-Maxwell of Middlebie[d]
Маці Frances Cay[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Дзякуючы публікацыі «Дынамічнай тэорыі электрамагнітнага поля» ў 1865 годзе Максўэл прадэманстраваў, што электрычныя і магнітныя палі рухаюцца праз космас, як хвалі, якія рухаюцца з хуткасьцю сьвятла. Ён выказаў здагадку, што сьвятло зьяўляецца хваляваньнем у тым самым асяродзьдзі, якая зьяўляецца чыньнікам электрычных і магнітных зьяваў. Аб’яднаньне сьветлавых і электрычных зьяваў прывяло да стварэньня здагадкі аб існаваньня радыёхваляў. Максўэл таксама лічыцца заснавальнікам сучаснае электратэхнічнае сфэры. Ён распрацаваў разьмеркаваньне Максўэла—Больцмана, то бок статыстычны сродак апісаньня аспэктаў кінэтычнае тэорыі газаў. Ён таксама вядомы тым, што прадставіў першую каляровую фатаграфію ў 1861 годзе і сваёй фундамэнтальнай працай па аналізе калянасьці фэрмаў, якія часьцяком выкарыстоўваюцца пры будаўніцтве мастоў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Эдынбургу ў шатляндзкай дваранскай сям’і. Бацькі Максўэла пазнаёміліся і пабраліся шлюбам, калі ім было ўжо за трыццаць гадоў. Ягонай маці было амаль 40 гадоў, калі ён нарадзіўся. Раней у іх было адно дзіця, дачка на імя Элізабэт, якая памерла ў дзяцінстве.

Разумеючы патэнцыял хлопчыка, маці Максўэла Фрэнсіс узяла на сябе адказнасьць за ягоную раньнюю адукацыю, якая ў віктарыянскую эпоху пераважна была абавязкам гаспадыні. У веку васьмі гадоў хлопчык мог дэклямаваць доўгія ўрыўкі з твораў Джона Мілтана і ўвесь 119-ы псальм, то бок 176 вершаў. Ягоныя веды Бібліі былі даволі падрабязнымі, бо ён мог цытаваць псальмы. Ягоная маці захварэла на рак чэраўнай паражніны і пасьля няўдалай апэрацыі памерла ў сьнежні 1839 году. Затым адукацыяй хлопчыка займаліся ягоны бацька і цётка Джэйн. Яны ўдвох сыгралі ключавыя ролі ў ягоным жыцьці. Пазьней, каб навучаць хлопчыка, быў наняты 16-гадовы настаўнік. Мала што вядома пра гэтага маладога чалавека, але ёсьць факты таго, што ён жорстка абыходзіўся з Максўэлам, папракаючы яго за марудлівасьць і свавольніцтва. Рэпэтытар быў звольнены ў лістападзе 1841 году. 12 лютага 1842 году бацька Джэймза прывёў яго на дэманстрацыю электрычнага рухавіка і магнітнай сілы Робэрта Дэйвідсана, што вельмі глыбока ўразіла будучага навукоўца.

Максўэл быў выпраўлены на навучаньне ў прэстыжную Эдынбурскую акадэмію. Пасьля вучыўся ў Эдынбурскім унівэрсытэце (1847—1850), Кембрыдзкім унівэрсытэце (1850—1854). Працаваў у Трыніці-каледжы, Абэрдынскім унівэрсытэце, Лёнданскім унівэрсытэце, арганізаваў і ўзначаліў Кавэндышаўскую лябараторыю.

Навуковыя дасягненьні

Джэймз Кларк Максўэл распрацаваў клясычную электрамагнітную тэорыю, якая дазволіла апісаць усе электрычныя і магнітныя зьявы з дапамогай чатырох раўнаньняў, якія носяць назву раўнаньняў Максўэла. З гэтае тэорыі вынікала, што паміж электрычнымі і магнітнымі зьявамі маецца непарыўная сувязь. Пераменнае электрычнае поле непазьбежна спараджае пераменнае магнітнае поле, і наадварот. З гэтага факту вынікала існаваньне электрамагнітных хваляў, якія павінны распаўсюджвацца з хуткасьцю сьвятла. Максўэл паказаў, што сьвятло па сваёй прыродзе ёсьць электрамагнітнай хваляй. Сярод іншых дасягненьняў Максўэла, у прыватнасьці, у галіне малекулярна-кінэтычнай тэорыі газаў, ёсьць адшуканьне закону разьмеркаваньня малекулаў ідэальнага газу па хуткасьцях — разьмеркаваньне Максўэла.

Асноўныя працы

  • On the Description of Oval Curves, and those having a plurality of Foci. Proceedings of the Royal Society of Edinburgh, Vol. ii. 1846.
  • Illustrations of the Dynamical Theory of Gases. 1860.
  • On Physical Lines of Force. 1861.
  • A Dynamical Theory of the Electromagnetic Field. 1865.
  • On Governors. Proceedings of the Royal Society, Vol. 16 (1867—1868) pp. 270–283.
  • Theory of Heat. 1871.
  • On the Focal Lines of a Refracted Pencil. Proceedings of the London Mathematical Society s1-4(1):337-343, 1871.
  • A Treatise on Electricity and Magnetism. Clarendon Press, Oxford. 1873.
  • Molecules. Nature, September, 1873.
  • On Hamilton’s Characteristic Function for a Narrow Beam of Light. Proceedings of the London Mathematical Society s1-6(1):182-190, 1874.
  • Matter and Motion, 1876.
  • On the Results of Bernoulli’s Theory of Gases as Applied to their Internal Friction, their Diffusion, and their Conductivity for Heat.
  • «Ether», Encyclopaedia Britannica, Ninth Edition (1875-89).
  • An Elementary Treatise on Electricity Clarendon Press, Oxford. 1881, 1888.

Крыніцы

Літаратура

  • Tolstoy, Ivan James Clerk Maxwell: a biography. — Chicago: University of Chicago Press, 1981. — ISBN 0-226-80785-1

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Джэймз Кларк Максўэл БіяграфіяДжэймз Кларк Максўэл Навуковыя дасягненьніДжэймз Кларк Максўэл Асноўныя працыДжэймз Кларк Максўэл КрыніцыДжэймз Кларк Максўэл ЛітаратураДжэймз Кларк Максўэл Вонкавыя спасылкіДжэймз Кларк Максўэл13 чэрвеня183118795 лістападаІсак НьютанАнгельская моваВялікабрытаніяКембрыджМагнэтызмРаўнаньні МаксўэлаСьвятлоЭдынбургЭлектрамагнітнае выпраменьваньнеЭлектрычнасьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Фундацыя «Вікімэдыя»Пратакол перадачы гіпэртэкстуКазахстанРодныя гоні (1927)Ісьляндзкая кронаБарабанНефцякамскГраўжышкіРасеяТадзіяна КляшторнаяУправа КДБ па вайсковай контравыведцыМікола ГусоўскіХарвацкая дэмакратычная садружнасьцьПарнаграфія ў Вугоршчыне30 красавікаАндрэй ХадановічЛезьбіянстваІмбрычакДоўгія вёрсты вайны (фільм)Якуб КоласАндрэй МукавозчыкАндрэй КурэйчыкАзія2020Ігнат ДамейкаГарбатаАзартная гульняВольны хорБібліяУладзіслаўФранцыяБеларусьМіжнародны жаночы дзеньВарончаПапова ГараАмонімНарэйкаБлакітная валошкаВасіль ІгнаценкаТленФранцішак СкарынаАўстраліяВольныя матэрыялыСуд Фрунзэнскага раёнуСарНасельніцтва БеларусіНікатынАрхаізмJavaScriptМаксім БагдановічПрыбытакПарк цёмнага небаЛацінская моваТаксі8 сакавіка (кліп)Алесь АркушФінансыМіхаіл МураўёўІван ЦерцельЖыды.neЯўгенія Янішчыц2020-яПатрымпасКастусь ЕзавітаўНафтаПалестынцыПорнгабВялікае Княства ЛітоўскаеГарацыё НэльсанВагінальны сэксАлег Ждан🡆 More