Электрычнасьць

Электры́чнасьць — агульны тэрмін, які ахоплівае разнастайныя зьявы, абумоўленыя прысутнасьцю й рухомасьцю электрычнага зарада.

Да іх ставяцца шматлікія лёгка пазнавальныя зьявы, як то маланкі, статычная электрычнасьць й струмень электрычнага току ў электрычных правадах. Акрамя таго, электрычнасьць ахоплівае менш знаёмыя паняткі, як то электрамагнітнае поле й электрамагнітная індукцыя.

Клясычная электрадынаміка
Магнітныя лініі ў саленоідзе
Электрычнасьць · Магнэтызм
Электрычнасьць
Бліскавіца — адна з электрычных зьяваў

Слова электрычнасьць паходзіць з новалацінскай мовы ēlectricus і перакладаецца як «падобны бурштыну». Яно было вынайдзена ў 1600 годзе ад грэцкага ήλεκτρον (электрон), што азначае «бурштын», бо эфэкты статычнай электрычнасьці былі заўважаны клясычным шляхам пры трэньні бурштыну. У цэлым выкарыстаньне слова «электрычнасьць» адэкватна ставіцца да ліку фізычных эфэктаў. У навуковым ужытку, аднак, тэрмін зьяўляецца расплывістым, і панятак больш дакладна вызначаны толькі ў больш дакладных тэрмінах:

  • Электрычны зарад: ўласьцівасьць некаторых субатамных часьцінак, якія ўсталёўваюць электрамагнітныя ўзаемадзеяньні. Электрычна зараджаныя матэрыі ствараюць электрамагнітнае поле.
  • Электрычны ток: рух альбо паток электрычна зараджаных часьцінак, як правіла, вымяраецца ў ампэрах.
  • Электрычнае поле: уплыў электрычнага зарада на іншыя зарады ў ягоным навакольлі.
  • Электрычны патэнцыял: магутнасьць электрычнага поля на выкананьне працы над электрычным зарадам, як правіла, вымяраецца ў вольтах.
  • Электрамагнэтызм: фундамэнтальныя ўзаемадзеяньні паміж магнітным полем і наяўным і рухомым электрычным зарадам.

Электрычныя зьявы вывучаліся яшчэ з часоў антычнасьці, аднак значнага прагрэсу ў іхным вывучэньні не было да XVII—XVIII стагодзьдзяў. Практычнае ўжываньне электрычнасьці аднак заставалася невялікім, і было такім да канца XIX стагодзьдзя, пакуль інжынэры не змаглі яго ўжываць у прамысловасьці і ў жылых памяшканьнях. Хуткае пашырэньне электратэхніцы значна зьмяніла прамысловасьць і грамадзтва. Надзвычайная ўнівэрсальнасьць электрычнасьці ў якасьці крыніцы энэргіі азначае, што яна можа быць пастаўлена на практычна бязьмежны набор прыладаў, як то транспарт, ацяпленьне, асьвятленьне, сувязь і вылічэньне. Электраэнэргія зьяўляецца асновай сучаснага індустрыяльнага грамадзтва, і, як чакаецца, застанецца такой у агляднай будучыні.

Крыніцы

Tags:

МаланкаЭлектрамагнітнае полеЭлектрамагнітная індукцыяЭлектрычны зарадЭлектрычны ток

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Міра (імя)Рэформа беларускага правапісу 1933 годуДрама (аповесьць)Георгі Марчук15 красавікаГарадзенская вобласьцьСтасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануВалерыя КуставаБеларускі клясычны правапіс1877M (неадназначнасьць)ПаліндромАлег ЖданІгар Сідарук633Юры ГумянюкДругая сусьветная вайнаГішпаніяБудынакHromadske.TVМіхась ПазьнякоўМікола ПапекаВіды сувязі словаўЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіБрыгада (войска)СурвэткаВішымутБуценьАпавядальны сказ1951Алесь РазанаўАндрэй ФедарэнкаХарэйЭнэргіяУкраінскі правапіс 1928 годуАпэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьJavaЖамойтыБабёрБортніцтваСьвятлана АлексіевічДыяніз ІлкавічЛяндвароваРасеяКотКунілінгусАнатоль БутэвічУладзімер КарватАнтарктыдаБабруйскСказУладзімер КонанМарыюпальЯн ЦывінскіАляксей ПысінЗямля пад белымі крыламіАляксандар МакедонскіГеаграфічныя каардынатыЦмокІгар БабкоўЯгінтМікола ПракаповічАрубаМарыя МартысевічВікісховішчаМіндоўгПрамяністыя (таварыства)Жаночая рыфма🡆 More