Строй

Строй — назва традыцыйнага комплексу беларускага народнага адзеньня на тэрыторыі Беларусі і прылеглых краін: Польшчы, Украіны і Расеі.

Строі былі сфармаваныя й існавалі ў канцы XIX — сярэдзіне XX стагодзьдзяў.

Строй
Жыхары места Кобрынь. Каля 1916

Беларускія нацыянальныя строі

Беларускі нацыянальны касьцюм пачаў сваё фармаваньне ў часы Сярэднявечча, да XIV-XVI стагодзьдзяў займеў свае адрозныя рысы, а да XIX стагодзьдзя цалкам сфармаваўся.

На тэрыторыі Беларусі вылучаюць зоны лякальных асаблівасьцяў традыцыйнага адзеньня ў тэхніцы выкананьня, у спосабе нашэньня дэталяў вопраткі, у характары арнаманту і да т. п. Такія мясцовыя адмены касьцюму і вызначаюцца тэрмінам «строй». Пры вылучэньні асобнага строю ўлічваюць супольнасьць паўсядзённае і сьвяточнае вопраткі, верхняй адзежы, абутку, галаўных убораў і ўпрыгажэньняў. Унутры строю адрозьніваюць мужчынскі і жаночы касьцюмы.

Дасьледнікі вылучаюць болей за 30 строяў. Асноўныя зь іх:

  • Амсьціслаўска-Клімавіцкі строй
  • Брагінскі строй — тэрыторыя Ўсходняга Палесься, пераважна паўднёва-ўсходнія раёны Гомельскай вобласьці;
  • Буда-Кашалёўскі строй — Падняпроўе, пераважна Буда-Кашалёўскі, Гомельскі, Рэчыцкі раёны
  • Быхаўскі строй
  • Ваўкавыска-Камянецкі стройПанямоньне: Ваўкавыскі, Пружанскі і Камянецкі раёны;
  • Вялейскі строй — Цэнтральная Беларусь: паўночны захад Менскай і паўночны ўсход Гарадзенскай абласьцей;
  • Давыд-Гарадоцка-Тураўскі строй — усход Заходняга Палесься: Тураў, Давыд-Гарадок і Столін;
  • Дамачаўскі строй — Заходняе Палесьсе: Дамачава, паўднёвы захад Берасьцейскага і Маларыцкага раёнаў (уздоўж ракі Буг), на тэрыторыі Польшчы (ваколіца г. Владава) і ў паўднёва-заходніх раёнах Валынскай вобласьці;
  • Дзісенскі строй — Падзьвіньне:Пастаўскі,Шаркоўшчынскі,Мёрскі,Глыбоцкі раёны Віцебскай вобласьці
  • Дубровенскі строй — Падзьвіньне (Віцебская вобласьць), часткова Смаленшчына;
  • Калінкавіцкі строй — Усходняе Палесьсе: Калінкавіцкі, Сьветлагорскі, Жлобінскі раёны;
  • Капыльска-Клецкі строй — Цэнтральная Беларусь: Капыльскі, Клецкі, Узьдзенскі, Нясьвіскі;
  • Кобрынскі строй — Жабінкаўскі і Кобрынскі раёны;
  • Краснапольскі строй — Падняпроўе: Краснапольскі, Касьцюковіцкі, Клімавіцкі, Хоцімскі, Чачэрскі, Чэрыкаўскі раёны;
  • Лепельскі строй — Падзьвіньне: Лепельскі, Ушацкі, Чашніцкі раёны;
  • Лунінецкі строй
  • Ляхавіцкі строй — Цэнтральная Беларусь: Ляхавіцкі, Нясьвіскі, Клецкі раёны;
  • Магілёўскі строй — Падняпроўе: Магілёўскі, Быхаўскі, Шклоўскі, Прапойскі, Рагачоўскі раёны;
  • Маларыцкі строй — Заходняе Палесьсе: Маларыцкі і поўдзень Кобрынскага раёну;
  • Мастоўскі строй — Панямоньне: Мастоўскі, Шчучынскі, Зэльвенскі раёны;
  • Мотальскі строй — Заходняе Палесьсе: невялікая тэрыторыя Іванаўскага раёну (в. Моталь, в. Цішкавічы, в. Асаўніца);
  • Наваградзкі строй — Панямоньне: Наваградзкі, Карэліцкі, Слонімскі, Лідзкі раёны;
  • Неглюбскі строй — Падняпроўе: Веткаўскі, поўдзень Краснагорскага і паўднёвы захад Новазыбкаўскага раёнаў Бранскай вобласьці Расеі;
  • Пінска-Івацэвіцкі строй — Заходняе Палесьсе: Бярозаўскі, Ганцавіцкі, Драгічынскі, Івацэвіцкі і Пінскі раёны;
  • Пухавіцкі строй — Цэнтральная Беларусь між Слуцкам і Асіповічамі па берагох ракі Пціч;
  • Расонскі строй
  • Слуцкі строй — Цэнтральная Беларусь: г. Слуцак і вакольныя вёскі.
  • Смаленскі строй
  • Турава-Мазырскі строй

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

  • Романюк М. Ф. Белорусская народная одежда. — Мн.: 1981. — 473 с.
  • Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Строй Беларускія нацыянальныя строіСтрой Глядзіце таксамаСтрой КрыніцыСтрой ЛітаратураСтрой Вонкавыя спасылкіСтройXIX стагодзьдзеXX стагодзьдзеАдзеньнеБеларусьПольшчаРасеяУкраіна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Андрэй АлександровічСураж (Польшча)АўстраліяУладзімер Арлоў (гісторык)Лесьбійская эротыкаПарнаграфія ў БеларусіІпаці ПацейШто й па моруСям’яГісторыя МенскуВясельная сукенкаДзед ТалашХацкель ДунецПрацяглы будучы часГабрэіПастава на каленяхКніга прарока ДаніілаПарнаграфія ў ЗШАХрысьціянстваКавалёўСпакусьнікіПастава 69Сэксуальныя пазыцыіРасеяМікола МятліцкіВікіпэдыяДругая сусьветная вайнаАладкі.bbГеральдыкаСьпіс гарадоў БеларусіДрама (аповесьць)Вэб-сайт2024ПалямонавічыНазоўнікНовая зямляІрына Ханунік-Рамбальская1589Санта-КляўсВадзім СаранчукоўДаўгатаПарнаграфія для жанчынСтолінC++Сельская гаспадаркаСяржук Сокалаў-ВоюшАдлігаІнданэзіяРыхлікРасонскі раёнВасіль ЗуёнакДзяржава24 красавікаПружаныАтрад (біялёгія)Казімер ЯгайлавічE (літара)Ас (імя)Будызм27 красавікаМэр2005Крычаўскі палацДунайКастрычнік🡆 More