Камянецкі Раён

Камяне́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Берасьцейскай вобласьці Беларусі.

Плошча 1687,11 км². Насельніцтва на 2018 год — 34 954 чалавекі, у тым ліку гарадзкога 13,4 тысячы чалавек. Цэнтар раёну — горад Камянец.

Камянецкі раён
Камянецкі Раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Берасьцейская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Камянец
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940 году
Старшыня райвыканкаму Валянцін Зайчук[d]
Насельніцтва (2018)
34 954 (12-е месца)
Шчыльнасьць 20,7 чал./км² (8-е месца)
Нацыянальны склад беларусы (83,2%),
украінцы (7,4%),
расейцы (6,7%),
палякі (1,7%),
іншыя (1%)
Плошча 1687,11 км² (10-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня

 198 м
 140—170 м
Месцазнаходжаньне Камянецкага раёну
Камянецкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Тэлефонны код +375 1631
Афіцыйны сайт
Камянецкі Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Раён уключае горад Высокае і 234 сельскія населеныя пункты, якія адносяцца да 13 сельскіх саветаў: Агародніцкі, Белавескі, Відамлянскі, Войскі, Воўчынскі, Вярховіцкі, Дзьмітравіцкі, Камянюцкі, Навіцкавіцкі, Пелішчанскі, Расьнянскі, Ратайчыцкі, Рэчыцкі.

Камянецкі раён мяжуе з Пружанскім і Кобрынскім раёнамі Берасьцейскай вобласьці на ўсходзе, з Жабінкаўскім раёнам на паўднёвым усходзе, зь Берасьцейскім раёнам на поўдні, а таксама з Польшчай на захадзе і поўначы.

У паўночнай частцы Камянецкага раёну знаходзіцца нацыянальны парк «Белавеская пушча».

Гісторыя

Раён утвораны 15 студзеня 1940 году і падзелены 12 кастрычніка гэтага ж году на 14 сельсаветаў: Агародніцкі (у 1962—1964 — 1-ы Агародніцкі), Відамлянскі, Войскі, Дварцоўскі, Дзьмітравіцкі, Мікалаеўскі, Навіцкавіцкі, Падбельскі, Пашукоўскі, Пелішчанскі, Прускаўскі, Ратайчыцкі, Рэчыцкі, Турнаўскі. Пасьля склад раёну зьмяняўся наступным чынам:

Камянецкі Раён 
Камянецкая вежа

Геаграфічнае становішча

Камянецкі раён разьмешчаны на захадзе Берасьцейскай вобласьці. Тэрыторыя раёну складае 1687,11 км² (5,1% тэрыторыі вобласьці).

На ўсходзе раён мяжуе з Пружанскім і Кобрынскім раёнамі, на паўднёвым усходзе — з Жабінкаўскім раёнам, на поўдні — зь Берасьцейскім раёнам Берасьцейскай вобласьці, на захадзе і поўначы — з Польшчай.

Рэльеф

Камянецкі Раён 
Рака Лясная каля Камянцу

Рэльеф плоска-хвалісты з агульным нахілам з поўначы на поўдзень. Пераважаюць вышыні 140—170 м над узроўнем мора. Раён разьмешчаны ў межах Прыбужанскай раўніны.

Найвышэйшы пункт раёну — 198 м над узроўнем мора — разьмешчаны за 5 км на паўночны захад ад в. Войская.

Карысныя выкапні

У нетрах раёну існуюць паклады торфу, гліны, будаўнічых пяскоў, пясчана-жвіровых матэрыялаў.

Гідраграфія

Асноўнымі воднымі артэрыямі раёну зьяўляюцца Заходні Буг і яго прытокі Лясная і Пульва.

Клімат і расьліннасьць

Сярэдняя тэмпэратура студзеня -4,6°С, ліпеня +18,4°С.

Камянецкі Раён 
Зубры ў рэзэрвацыі Белавескай пушчы

Лясы займаюць 27% тэрыторыі, балоты — 1,1%. На поўначы раёну знаходзіцца частка ўгодзьдзяў нацыянальнага парку «Белавеская пушча», у тым ліку адміністрацыйны цэнтар парку (в. Каменюкі).

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 39 143 чал. (перапіс); 2016 год — 35 666 чал.; 2017 год — 35 358 чал.; 2018 год — 34 954 чал.

У 2009 годзе насельніцтва складала 39,1 тысячаў чалавек, у тым ліку гарадзкога 13,8 тысячаў чалавек (35,3%), у тым ліку беларусаў — 83,2%, украінцаў — 7,4%, расейцаў — 6,7%, палякаў — 1,7%, іншых — 1%. Сярод усяго насельніцтва раёну ў працаздольным узросьце 56,3%, маладзейшых за працаздольны ўзрост 17,5%, старэйшых за працаздольны ўзрост 26,2%. На сьнежань 2013 году ў Камянецкім раёне знаходзілася 234 паселішчы, сярод якіх было 175 вёсак з насельніцтвам менш за 50 жыхароў у кожнай.

Эканоміка

Прамысловасьць

На тэрыторыі раёну працуюць прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці, вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў. У тым ліку ААТ «Белавескія сыры», Камянецкі філіял ААТ «Савачкаў прадукт», ААТ «Вярховіцкі крухмальны завод».

Сельская гаспадарка

Працуюць 18 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў пераважна арыентаваных на малочна-мясную жывёлагадоўлю. У тым ліку ААТ «Белавескі», «Агра-Зарэчча» і «Камянецкая пушча».

Транспарт

Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Берасьце — Высокае — Беласток, аўтадарогі Берасьце — Камянец — Каменюкі (Р83), Высокае — Пружаны — Слонім (Р85), Камянец — Жабінка (Р7), Кобрынь — Камянец — Высокае (Р102), Берасьце — Высокае (Р16).

Адукацыя і культура

Камянецкі Раён 
Царква Сьв. Сімеона ў Камянцы

На тэрыторыі раёну дзейнічаюць гімназія, 18 сярэдніх, 8 базавых, 3 пачатковыя школы, 5 школ-садкоў, 2 школы-інтэрнаты, 4 дзіцячыя музычныя школы і школа мастацтваў, сельска-гаспадарчы прафэсійна-тэхнічны каледж, 20 дзіцячых дашкольных установаў, 5 пазашкольных установаў (у тым ліку рэсурсны цэнтар карэкцыйна-разьвіваючай адукацыі і рэабілітацыі, рэсурсны цэнтар інфармацыйных тэхналёгіяў, дзіцячы сацыяльны прытулак).

Працуе 21 дом культуры, 11 сельскіх клюбаў, 43 бібліятэкі. Дзейнічае Музэй прыроды Белавескай пушчы (у в. Каменюкі), філіял абласнога краязнаўчага музэю «Камянецкая вежа», музэй хлебу (у в. Расна). У 2003 годзе ў Белавескай пушчы адкрылася рэзыдэнцыя беларускага Дзеда Марозу.

Ахова здароўя

У сыстэме аховы здароўя ў раёне дзейнічаюць 5 шпіталяў, у тым ліку раённы ў Камянцы і Высокаўскі гарадзкі, 4 амбуляторыі, 21 фэльчарска-акушэрскі пункт, 11 аптэк і аптэчных кіёскаў. Таксама на тэрыторыі раёну знаходзяцца абласная тубэркулёзная бальніца «Вярховічы», здраўніца «Белая вежа».

Інфармацыя для турыстаў

Славутасьці

Асобы

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Камянецкі Раён ГісторыяКамянецкі Раён Геаграфічнае становішчаКамянецкі Раён РэльефКамянецкі Раён Карысныя выкапніКамянецкі Раён ГідраграфіяКамянецкі Раён Клімат і расьліннасьцьКамянецкі Раён НасельніцтваКамянецкі Раён ЭканомікаКамянецкі Раён Адукацыя і культураКамянецкі Раён Ахова здароўяКамянецкі Раён Інфармацыя для турыстаўКамянецкі Раён АсобыКамянецкі Раён Глядзіце таксамаКамянецкі Раён КрыніцыКамянецкі Раён ЛітаратураКамянецкі Раён Вонкавыя спасылкіКамянецкі РаёнАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелБеларусьБерасьцейская вобласьцьКамянец

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

16 красавікаУладзімер МаслоўскіАнатоль СербантовічСадаводчае таварыстваМастацкі творПятро ВасючэнкаМагаВугорская моваРыгор КастусёўГінкга двухлопасьцевыРодныя гоні (1927)МедзьЛямбардБеларускі клясычны правапісЯсмантПрыметнікУладзіслаў ГалубокКонрадПаўднёвая АсэтыяМагутны БожаЛетувізацыяАляксандар ЛукашэнкаGoogle DriveБірэйкаМагатма ГандзіПадвойнае пранікненьнеСтаралітваІгар БабкоўПрыслоўеПростыя сказыЛюдміла РублеўскаяГалерэя ЎБірылаДэміюргРадаўніцаУправа КДБ па Гомельскае вобласьціАндрэй КурэйчыкАзіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаЧэрвеньЭўропаN.R.M.ГрэбляMozilla FirefoxТарпэда-БелАЗ ЖодзінІван ХавалкаДрукарняКанюшынаМікола МятліцкіУкраінаАзначэньне (часьціна сказу)ВялікабрытаніяАмпэрсандНіна МацяшУсебеларускі народны сходБалалайкаКрэдытМаршы недармаедаўНіл ГілевічПадляшшаВалянцін АкудовічЮрась ШамецькаMonodontidaeЛявон ВольскіПарнаграфія ў БеларусіTor BandАтрад (біялёгія)Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў (Наваградак)Беларускі нацыяналізмКрэдытны каапэратыў🡆 More