Дамачава: мястэчка ў Беларусі

Дама́чава — мястэчка ў Беларусі, на правым беразе Бугу.

Цэнтар сельсавету Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1175 чалавек. Знаходзіцца за 52 км на поўдзень ад Берасьця, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Дамачава (лінія Берасьце — Тамашоўка). Аўтамабільны і пасажырскі пункт пропуску празь дзяржаўную граніцу.

Дамачава
лац. Damačava
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Берасьцейскі
Сельсавет: Дамачаўскі
Насельніцтва: 1175 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 162
Паштовы індэкс: 225021
СААТА: 1212805906
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 51°45′0″ пн. ш. 23°36′0″ у. д. / 51.75° пн. ш. 23.6° у. д. / 51.75; 23.6 23°36′0″ у. д. / 51.75° пн. ш. 23.6° у. д. / 51.75; 23.6
Дамачава на мапе Беларусі ±
Дамачава
Дамачава
Дамачава
Дамачава
Дамачава
Дамачава
Дамачава: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.domachevo.com/

Дамачава — даўняе мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Дамачава ўпамінаецца ў XVIII стагодзьдзі, калі яно ўваходзіла ў склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дамачава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні. У XIX стагодзьдзі ў Дамачаве дзейнічалі каталіцкая капліца, царква і сынагога. Пракладаньне чыгункі паспрыяла хуткаму эканамічнаму разьвіцьцю паселішча.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дамачава занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дамачава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дамачава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе Дамачава ўвайшло ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стала цэнтрам раёну (з 1956 году ў Берасьцейскім раёне). У Другую сусьветную вайну з 22 чэрвеня 1941 да 23 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Дамачава: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка
  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 129 муж., зь іх духоўнага стану 1, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 128; 1891 год — 1149 чал.; 1897 год — 1163 чал.; 1900 год — 1149 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 1504 чал.; 1995 год — 1,3 тыс. чал.; 1997 год — 1,2 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 1,3 тыс. чал.; 2008 год — 1,2 тыс. чал.; 2009 год — 1305 чал. (перапіс); 2016 год — 1221 чал.; 2017 год — 1222 чал.; 2018 год — 1175 чал.

Адукацыя

У Дамачаве працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.

Культура

Дзейнічаюць дом культуры, кінатэатар, бібліятэка.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай і мясцовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Дамачава: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка 
Царква-мураўёўка

Славутасьці

Асобы

У 1927—1932 гадох у Дамачаве служыў пробашчам кс. Пётар Татарыновіч

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Дамачава ГісторыяДамачава НасельніцтваДамачава ЭканомікаДамачава Турыстычная інфармацыяДамачава АсобыДамачава КрыніцыДамачава ЛітаратураДамачава Вонкавыя спасылкіДамачаваБеларуска-польская граніцаБеларусьБерасьцеБерасьцейская вобласьцьБерасьцейскі раёнГарадзкі пасёлакДамачаўскі сельсаветЗаходні БугТамашоўка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Род (біялёгія)ІголкаваскурыяАтамны рэактарТаўкачСавецкая акупацыя ЎкраіныТэзэ (Сона і Люара)ФальклёрДзед ТалашГедаЧэрвеньЛітваІсус ХрыстосРобін ЎільямзТрытон (спадарожнік Нэптуна)Кастрычнік (кінатэатар, Менск)1992Банан (плод)Чырвоным па БелымСтарабеларуская моваПлаваньнеТэхас.geЛьвоў4 верасьняЮсуф ЯзыджыМаргарэт ТэтчэрЖалобны какаду БэнксаМазанГалоўная старонкаГомельская вобласьцьГерб КіеваАнь19571950Каскадныя табліцы стыляўДавід ПісараЖанна д’АркКастусь КаліноўскіЛідаЭлектронная поштаПавал ВэнтРоварМілян (футбольны клюб)Франкісцкая Гішпанія1884Рэч ПаспалітаяНаваградакГадзьМіжнародная касьмічная станцыяСпортынг ЛісабонУсяслаў ЧарадзейГлінішча (Гомельская вобласьць)Гента (імя)БлогСтральба з лукаЧорны замак АльшанскіГерб ЛепеляСяргей КартэсМоўная нормаПарнаграфія ў сецівеМенскСярэднебасьнійскі кантонСССРБеларускія летапісы.ptСымболіка БеларусіДрукЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіСьнярдвы🡆 More