Маларыцкі Строй

Малары́цкі строй — традыцыйны комплекс беларускага народнага адзеньня ў Заходнім Палессі.

Бытаваў у XIX — сярэдзіне XX ст. пераважна ў Маларыцкім і на поўдні Кобрынскага раёнаў.

Маларыцкі Строй
Маларыцкі строй сялянскага жаночага адзеньня

Жаночае адзеньне

Маларыцкі Строй 
Маларыцкі строй з в. Збураж (Маларыцкі раён, кан. XIX — пач. XX ст.). Музэй старажытнабеларускай культуры

Адметны архаічнасьцю, клясычнай завершанасьцю форм адзеньня, арыгінальнымі галаўнымі ўборамі замужніх жанчын, выкарыстаньнем багата аздобленых дэкаратыўных тканін. Летні жаночы гарнітур складалі кашуля, спадніца, хвартух.

Кашулю шылі з прамымі плечавымі ўстаўкамі і адкладным каўняром. Аздаблялі чырвона-карычневым геамэтрычным арнамэнтам, скампанаваным у папярочныя палосы ў верхняй частцы рукава, на плячах, манішцы і па краі каўняра.

Гарманічным спалучэньнем натуральнага колеру бела-шэрай і карычнева-чырвонай воўны, белага лёну і пянькі вылучаюцца пругкія накшталт лямцу сьвяточныя спадніцы — буркі, характэрныя толькі для Маларыцкага строю. Фартух (1- і 2-полкавы) часта меў дэкаратыўныя вышытыя завязкі. Падпярэзвалі спадніцу тканым на кроснах чырвоным поясам.

Асаблівую выразнасьць касьцюму надавала намітка, якую, у адрозьненьне ад намітак іншых строяў, багата аздаблялі вышыўкай: разэткамі-зоркамі на адным рагу і ўзорыстым шлякам на двух краях. У касьцюме свацьці своеасаблівай маляўнічасьцю вызначаўся галаўны ўбор (каробачка-лямец, аздобленая рознакаляровымі паскамі саціну, шоўку, тасёмкамі, пацеркамі і двума пукамі-рожкамі пярэстафарбаванага пер’я).

Шыйныя і нагрудныя ўпрыгожаньні — пацеркі, крыжыкі, лычманы (3, 5, 7 круглых мэдальёнаў-абразкоў, прымацаваных да тасёмкі).

Мужчынскае адзеньне

Маларыцкі Строй 

У мужчынскі гарнітур уваходзілі кашуля навыпуск, пояс і нагавіцы; галаўны ўбор — саламяны капялюш. Верхнім адзеньнем былі сьвіты-латушкі зь белага, шэрага або цёмна-карычневага валенага сукна, кажухі.

Літаратура

  • Романюк, М. Ф. Белорусская народная одежда / М. Ф. Романюк. — Мінск : Беларусь, 1981. — 473 с.
  • Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9.

Шаблён:Беларускае народнае мастацтва

Tags:

Беларускі нацыянальны касьцюмКобрынскі раёнМаларыцкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ISO 4217Радаслаў АстроўскіСалігорскАляксандар ЛукашэнкаВялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)БуйвідСпакусьнікіЧовенЗямля пад белымі крыламіПётар МашэраўМарына ВасілеўскаяPHPАлесь ПісьмянкоўАляксандар Шыдлоўскі2008Сьвяты ЮрыНармандыяЯгмінПарнафільмЮрась ШамецькаБеларускі рубель26 красавіка.neРысЭйбарВасіль ІгнаценкаЛеанід ДайнекаНаша НіваАлесь ПетрашкевічПарнаграфіяІван ШамякінАлесь СавіцкіДзед ТалашКліматЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)ЖвірЭўропаГенадзь ПашкоўБойрыкс (імя)Ёсіф СталінЛюдвік Канстантын ПацейМікола ГамолкаСанскрытЯнка Купала.ecВольная Беларусь (рух)Антон ЯльчынСельская гаспадарка БеларусіБіскупЖодзінПрацяглы будучы часПольшчаКунілінгусМіхась БаразнаЭякуляцыяКалдуныГалёнВольга ГапееваЮрась БарысевічГайд1991Парнаграфія ў ЯпонііЮлі ТаўбінМаксім ТанкСубтытрыСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікВыказьнікБеларусыАлесь Клышка🡆 More