Намітка

На́мітка, наметка — старажытны традыцыйны жаночы галаўны ўбор усходніх славянаў, балтаў і некаторых іншых народаў.

Яго насілі замужнія жанчыны ў Беларусі, Летуве, Латвіі, паўднёвых вобласьцях Расеі і Ўкраіне. Уяўляе сабой паласу зь вельмі тонкага белага кужэльнага ільнянога палатна шырынёй 30—70 сантымэтраў і даўжынёй ад трох да пяці мэтраў, якую адмысловым чынам завязваюць вакол галавы.

Намітка
Беларуская княгіня Кацярына Алелькавіч-Слуцкая апранутая ў намітку

У розных рэгіёнах наміткі называлі па-рознаму: украінскія перемітка, намітка, намітец, серпанок, рантух, склендячка; беларускія намётка, абмётка, павівала, плат; расейскія убрус, полотенце, ширинка, подширье, фата, гомылька.

У старажытнасьці намітку насілі ўсе жанчыны незалежна ад станавай прыналежнасьці. Таму наміткі сустракаюцца на рускіх царкоўных фрэсках XII ст. і старажытных партрэтах. Існуе каля 30 спосабаў павязваньня наміткі.

У Беларусі намітка ўпершыню сустракаецца на партрэце першай паловы XVI ст. княгіні Кацярыны Алелькавіч-Слуцкай.

Завязваньне

У залежнасьці ад мясцовасьці існавала вялікая колькасьць розных спосабаў завязваньня намітак. Пад намітку жанчыны апраналі чапец, які мог быць сатканым з грубых ніцей хатняга прадзеньня, а мог быць сшыты з пакупнога палатна і аздоблены залатой выцінанкай для таго, каб форма наміткі была больш выразнай і прыгожай. У якасьці падложкі маглі выкарыстоўваць таксама валік з кудзелі, абшыты палатном, на які накручвалі валасы ці подвачка — абруч з лазы ці ясеня шырынёй у далонь і памерам у абхват галавы. Полку акручвалі вакол галавы, спускаючы канцы на рамёны і сьпіну. Намітка закрывала лоб і шыю, прыцягваючы ўвагу да вачэй і надаючы ім асаблівае зьзяньне, таму нават немаладыя жанчыны выглядалі больш прыгожымі. Зьвісаючыя канцы наміткі падкрэсьлівалі контуры паставы.

Аздабленьне намітак

Намітка 
Украінка ў намітцы на карціне Трапініна

Спрадвечна намітку насілі і ў буднія дні і ў сьвяты, але пасьля з-за дастаткова вялікай складанасьці завязваньня яна стала ўборам асаблівых выпадкаў: сьвятаў, кірмашоў, якіх-кольвек абрадаў, накшталт шлюбаў, яе таксама апраналі ў царкву. Наміткі аздабляліся складанай выцінанкай, часта з сымбалічнымі традыцыйнымі ўзорамі. Выцінанка разьмяшчалася па краі і на канцах наміткі. Выкарыстоўваліся таксама коклюшныя карункі і ўзорнае ткацтва.

Абрадавае значэньне

Часьцей за ўсё жанчына ўпершыню апранала намітку на ўласнае вясельле. На Палесьсі маладой пасьля вянчаньня ў царкве надзявалі намітку, і яна насіла яе цэлы дзень. Па прыезду нявесты, у хаце жаніха сьвёкар здымаў намітку і сяброўкі расчэсвалі нявесьце валасы, закручвалі іх на тканку і надзявалі чапец і хустку. Шлюбавая намітка захоўвалася ўсё жыцьцё і ўкладывалася ў труну жанчыны.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Намітка ЗавязваньнеНамітка Аздабленьне намітакНамітка Абрадавае значэньнеНамітка КрыніцыНамітка Вонкавыя спасылкіНаміткаБеларусьЛатвіяЛетуваЛёнРасеяУкраіна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ігар ТурУладзімер Арлоў (гісторык)Беларуская Народная РэспублікаТравеньЯгмінIP-адрасРАУСЮрась БарысевічГалоўная старонкаАльгерд БахарэвічОй у лузі червона калинаПарнаграфія ў ЧэхііЗносіныВішнеў (Менская вобласьць)Жыве Беларусь!ГорадняЗьміцер СанькоБеларускае ПалесьсеАўстраліяДзяржаваUbuntuКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутБабруйскВіктар ЖыбульСтатусбанкНіл ГілевічКрумкачВалошкаЯнка КупалаHromadske.TVПадаграДзьмухавец2005Лацінская моваСэксуальныя пазыцыіЖырандоляGoogleРэгіёнГалерэяПадзелы Рэчы ПаспалітайЖазэф Люі Гей-ЛюсакМіжнародны жаночы дзеньМакс ШчурСямён ШарэцкіУладзімер КаткоўскіЗьміцер СаўкаСырыйскі КурдыстанВыказьнікГарнастайМарыя МартысевічСурвэткаМоладава (Берасьцейская вобласьць)БеларусыВікіслоўнікМужчына зьверхуАрубаНямецка-савецкая вайнаСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваМастацтваАндрэй ФедарэнкаАлесь ПісьмянкоўБобраДэйвід ЎудардТыраспальКарэйская моваЖамойтыЛязьбійская парнаграфіяІгнат ДамейкаЛіпеньЯўген ВалошынСтраўнік15 красавікаРэлігія ў БеларусіНаша ўскраіна🡆 More