Інстытут Біяфізыкі І Вузнай Інжынэрыі

Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі — дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ), заснаваная ў студзені 1973 году ў якасьці Інстытуту фотабіялёгіі.

Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі
Інстытут Біяфізыкі І Вузнай Інжынэрыі
2019 год
Абрэвіятура ІБВІ
Папярэднік Лябараторыя біяфізыкі і ізатопаў АН БССР
Дата ўтварэньня 4 студзеня 1973 (51 год таму)
Тып навуковая
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта распрацоўка вузных лекаў
Штаб-кватэра Першамайскі раён, Акадэмічная вул., д. 27
Месцазнаходжаньне Менск
Каардынаты 53°54′57″ пн. ш. 27°36′12″ у. д. / 53.91583° пн. ш. 27.60333° у. д. / 53.91583; 27.60333 27°36′12″ у. д. / 53.91583° пн. ш. 27.60333° у. д. / 53.91583; 27.60333
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Кіраўнік Андрэй Ганчароў
Намесьніца па навуковай працы Людміла Лук’яненка
Намесьніца па інавацыйнай працы Алена Князева
Навуковая сакратарка Аляксандра Скарабагатава
Асноўныя асобы Ігар Валатоўскі, Кацярына Слабажаніна, Людміла Кабашнікава
Матчына кампанія ДНВА «Хімічны сынтэз і біятэхналёгіі»
Сайт ibp.org.by
Колішняя назва Інстытут фотабіялёгіі (да 15 чэрвеня 2004 году)

На 2022 году ўваходзіў у склад Аддзяленьня біялягічных навук НАНБ і падпарадкоўваўся дзяржаўнаму навукова-вытворчаму аб’яднаньню «Хімічны сынтэз і біятэхналёгіі».

Будова

На 2022 год Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі ўлучаў:

  • 2 сэктары — 1) суправаджэньня праграмаў, 2) навукова-вытворчы;
  • 2 аддзелы — 1) біятэхналёгіі фотатрофных арганізмаў з 2-ма лябараторыямі: дастасоўнай біяфізыкі і біяхіміі, біяфізыкі і біяхіміі расьліннай вузы, 2) мэдычнай нанабіяфізыкі з 2-ма лябараторыямі: нанабіятэхналёгіяў, мэдычнай біяфізыкі;
  • аддзяленьне вузнай тэрапіі;
  • 3 самастойныя лябараторыі — 1) вірусалёгіі і біятэхналёгіяў, 2) імуналёгіі і вузнай біяфізыкі, 3) малекулярнай біялёгіі вузы;
  • 2 Рады — 1) Навуковую, 2) абароны дысэртацыяў;
  • філію катэдры біяфізыкі фізычнага факультэту БДУ.

Вырабы і паслугі

На 2022 год Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі ажыцьцяўляў:

  • імунатэрапію раку вузавымі лекамі;
  • вузавую тэрапію аўтаімунных хваробаў, хваробаў суставаў і хранічных ранаў;
  • імуналягічную дыягностыку ў выглядзе імунаграмы і ацэнкі адмысловага імунітэту, дыягностыкі лекавай алергіі і вызначэньня зьместу цыркулявальных пухлінных вузаў;
  • хірургічныя ўнутрысустаўныя ўвядзеньні сінавіяльнай вадкасьці і выдаленьне новаўтварэньняў скуры скальпэлем;
  • ўльтрагукавую дыягностыку;
  • лекаваньне зубоў;
  • аналіз біяматэрыялаў і вады, лекаў і ежы на атрутныя і эсэнцыйныя рэчывы.

У Інстытуце выраблялі:

  • 6 відаў вузных лекаў — дэндрытныя і мэзэнхімальныя ствалавыя, у тым ліку пуляваныя, ды фібраблясты скуры і тканкавыя адпаведнікі скуры, а таксама эпітэльныя ствалавыя зь лімба рагавіцы;
  • завісі водарасьцяў у якасьці кармавога дадатку;
  • сродкі для расьлінаводзтва, у тым ліку імунамадэлявальнікі «Імунакт», ахоўныя стымулятары для насеньня і плёнкаўтваральнікі для ўкараненьня чаранкоў;
  • вузны матэрыял сіне-зялёных водарасьцяў і багавіньня, найвышэйшых расьлінаў і жывёлаў, а таксама чалавека.

Падрыхтоўка дасьледнікаў

На 2022 год Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі набіраў у асьпірантуру на 4 спэцыяльнасьці: 1) біяфізыка, 2) біяхімія, 3) фізыялёгія і біяхімія расьлінаў, 4) вузная біялёгія, цыталёгія і гісталёгія. Адукацыйная праграма асьпірантуры забясьпечвала атрыманьня навуковай кваліфікацыі дасьледнік у 3-х формах: вочнай (дзённай) — за 3 гады, завочнай — за 4 гады і сушукальніцтва — за 5 гадоў. На пачатак 2020 году налічвался 12 асьпірантаў, зь 9 вочнікаў і 3 сушукальнікі. У Інстытуце дзейнічала Рада абароны дысэртацыяў па спэцыяльнасьці біяфізыка.

Мінуўшчына

29 сьнежня 1972 году Савет міністраў Беларускай ССР ухваліў Пастанову № 369, паводле якой 4 студзеня 1973 году Прэзыдыюм Акадэміі навук БССР зацьвердзіў Загад аб стварэньні Інстытуту фотабіялёгіі на аснове лябараторыі біяфізыкі і ізатопаў, закладзенай у 1957 годзе. Першым кіраўніком Інстытуту стаў прафэсар Аляксандар Шлык, які быў сябрам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР. 18 сьнежня 1975 году старшыня Найвышэйшай атэстацыйнай камісіі СССР падпісаў Загад № 298, паводле якога ў 1976 годзе ў Інстытуце фотабіялёгіі стварылі Раду абароны дысэртацыяў паводле спэцыяльнасьці біяфізыка. У 1992 годзе Аддзяленьне біялягічных навук Акадэміі навук Беларусі ўвяла ў Інстытуце штокрасавік Годнеўскія чытаньні, на якіх сталі заслухоўваць па 2 даклады вядучых навукоўцаў сьвету ў галіне фотабіялёгіі і фотасынтэзу. У 1992 годзе навукоўцы Інстытуту атрымалі Дзяржаўную прэмію Беларусі за раскрыцьцё прыроды люмінісцэнцыі бялкоў і стварэньне люмінісцэнтных спосабаў аналізу. У 1995 годзе зацьвердзілі Раду абароны доктарскіх дысэртацыяў.

На 1998 год у Інстытуце фотабіялёгіі дзейнічала 6 лябараторыяў: 1) біяфізыкі і біяхіміі фотасынтэтычнага апарату, 2) фізыялёгіі фотасынтэтычнага апарату, 3) фотарэгуляцыі вузных працэсаў, 4) біяфізыкі і фотабіялёгіі мэмбранаў, 5) фізыка-хіміі біялягічных мэмбранаў, 6) фатонікі бялкоў. Асноўнымі кірункамі дасьледаваньняў былі: малекулярна-мэмбранная біяфізыка і біяхімія фотабіялягічных і рэгулятарных працэсаў у жывёлаў і расьлінаў; будова, функцыяваньне і паходжаньне фотасынтэтычнага апарату4; фізыялёгія і генэтыка фотасынтэзу; фотарэцэптарныя працэсы ў жывёлах і расьлінах; зьмяненьні будовы і напружаныя мэтаўстойлівыя станы бялкоў і біялягічных мэмбранаў у рэакцыях экспрэс-рэгуляцыі, прыстасаваньня і вузнага імунітэту; малекулярныя паталёгія біялягічных мэмбранаў; вольнарадыкальныя працэсы ў мэмбранах і фотапашкоджаньні вузаў. У выніку дасьледаваньняў атрымалі зьвесткі пра: будову і функцыяваньне фотасынтэзу хлярафілу; утварэньне фотасынтэтычнага апарату на розных узроўнях арганізацыі і малекулярна-мэмбранных мэханізмаў фотарэгуляцыі ў расьлінах; значэньне зьменлівасьці будовы біялягічных мэмбранаў пры пераўтварэньні энэргіі і рэгуляцыі іённага пераносу ў вузах. Распрацавалі экспрэс-спосабы фотадыягностыкі хваробаў. У Інстытуце фотабіялёгіі працавалі акадэмік Сяргей Конеў і 8 дактароў навук.

15 чэрвеня 2004 году Прэзыдыюм Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ) ўхваліў Пастанову № 42, якой перайменаваў Інстытут фотабіялёгіі ў Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі (ІБВІ). У 2004 годзе НАНБ і Аддзел фундамэнтальных і інжынэрных навук ААНАНК заключылі кантракт № 4500015650, паводле якога пры ІБВІ стварылі Беларускі сатэлітны цэнтар Інстытуту мікрааналізу ААНАНК. 16 сакавіка 2007 году Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналёгіях Беларусі ухваліў Загад № 28 аб прызначэньні ІБВІ ўдзельнікам 7-й рамачнай праграмы Эўразьвязу паводле кірунку «Здароўе». 25 лістапада 2014 году Бюро Прэзыдыюму НАНБ зацьвердзіла Пастанову № 432 аб стварэньні Рэспубліканскага навукова-мэдычнага цэнтру вузных тэхналёгіяў пры ІБВІ. 21 кастрычніка 2015 году Бюро Прэзыдыюму НАНБ зацьвердзіла Пастанову № 453 аб стварэньні Рэспубліканскага цэнтру альгалёгіі пры ІБВІ.

За 2012—2022 гады Інстытут біяфізыкі і вузнай інжынэрыі выканаў 8 міжнародных дамоваў паводле Рамачных праграмаў Эўразьвязу і такіх навуковых таварыстваў, як Міжнароднае таварыства нэўрахіміі і Навуковая фундацыя Такеда (Японія), Таварыства Карпіё-Ляндаў і Швайцарскі нацыянальны навуковы фонд (Бэрн), Унівэрсытэт Усходняй Фінляндыі (Ёэнсуў) і Сусьветны саюз навукоўцаў у падтрымку дасьледаваньняў. Супольнікамі ІБВІ ў міжнародных навуковых дасьледаваньнях былі ўстановы з 20 краінаў, у тым ліку з ЗША і 7 краінаў Азіі — Азэрбайджану і Віетнаму, Ірану і Карэі, Турэччыны і Ўзбэкістану ды Японіі, а таксама 12 краінаў Эўропы — усіх суседніх Латвіі і Летувы, Польшы і Расеі ды Ўкраіны, а таксама Вялікабрытаніі і Італіі, Малдовы і Нарвэгіі, Нямеччыны і Францыі, а таксама Швэцыі.

Кіраўнікі

  • Аляксандар Шлык (1973—1984)
  • Ігар Валатоўскі (1984—2010)
  • Людміла Дубоўская (2010—2018)
  • Андрэй Ганчароў (зь 2018 году)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Інстытут Біяфізыкі І Вузнай Інжынэрыі БудоваІнстытут Біяфізыкі І Вузнай Інжынэрыі Вырабы і паслугіІнстытут Біяфізыкі І Вузнай Інжынэрыі Падрыхтоўка дасьледнікаўІнстытут Біяфізыкі І Вузнай Інжынэрыі МінуўшчынаІнстытут Біяфізыкі І Вузнай Інжынэрыі КрыніцыІнстытут Біяфізыкі І Вузнай Інжынэрыі Вонкавыя спасылкіІнстытут Біяфізыкі І Вузнай ІнжынэрыіНацыянальная акадэмія навук Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВіцебскКаўкаскі ЭміратТожабеларусУрад Беларускай Народнай РэспублікіГукВэб-дызайнГрамадзкі набытакІгар СідарукВадзім СаранчукоўПарнаграфія ў БеларусіСельская гаспадаркаХуткасьць сьвятлаЧасДоўгія вёрсты вайны (фільм)Падвойнае пранікненьнеЛічэбнікШклоўБлакітная валошкаАлег ЛойкаЖамойтыВіды сувязі словаўЗямляМарыя МартысевічВусаўСаратаўІмбрычакСанкт-ПецярбургВіцебская вобласьцьГішпаніяАнголаАкторы парнафільмаўБудынакМужчына зьверхуДругі падзел Рэчы ПаспалітайФінансыНазоўнікКандрат КрапіваКузьма ЧорныАляксандар ЛукашэнкаУНІАНАнгельская моваКрывічыМаскоўская вобласьцьУкраіна (неадназначнасьць)НефцекамскЭлектронікаТэрарыстычны акт у менскім мэтроБраты-мусульманеСядзібаMemento mori7 (лік)Міхаіл МураўёўБерасьцеМаксім БагдановічСяргей ДавідовічТравеньУнівэрсальны каардынаваны часПарнафільмНарвідC++ЧыгункаКлеапатраБітСказБел-чырвона-белы сьцягПётар МашэраўУправа КДБ па Віцебскае вобласьціРужанскі палацМастацкая літаратураАлесь Разанаўgfq2uРаіса БаравіковаПрэзыдэнтНафта🡆 More