Будапешт: горад, сталіца Венгрыі

Будапе́шт (венг.: Budapest (i) ) — сталіца Венгрыі і самы буйны горад краіны.

Па колькасці насельніцтва, якая складала на сакавік 2007 года 1,7 млн жыхароў, Будапешт займае ў Еўрапейскім саюзе дзявятае месца. Горад утварыўся ў 1873 годзе ў выніку зліцця некалькіх венгерскіх гарадоў: Пешта, размешчанага на ўсходнім боку ракі Дунай, Буды і Обуды, займальных заходні бераг Дуная.

Горад
Будапешт
венг.: Budapest
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Будапешт: Гісторыя, Геаграфія, Раёны горада
Краіна
Каардынаты
Мэр
Іштван Тарлаш
Заснаваны
17 лістапада 1873
Ранейшыя назвы
Буда, Пешт і Обуда
Плошча
525,16 км²
Вышыня цэнтра
102 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 1 671 004 чал. (1 студзеня 2023)
Нацыянальны склад

венгры — 91,2%
немцы — 1%
цыганы — 0,8%
славакі — 0,3%

іншыя і невядомыя — 6,7%
Канфесійны склад

рыма-каталікі — 45,5%
грэка-каталікі — 1,6%
пратэстанты — 15,2%
іўдаізм — 0,5%
атэісты — 19,5%

іншыя — 17,7%
Часавы пояс
Тэлефонны код
+36 1
Паштовы індэкс
1011-1239
Афіцыйны сайт
Ападкі
450—900 мм/год
Будапешт на карце Венгрыі
Будапешт (Венгрыя)
Будапешт
Будапешт (Венгрыя)
Будапешт

Гісторыя

Рымскі перыяд

Гісторыя Будапешту налічвае больш за дзве тысячы гадоў. Ужо ў I стагоддзі да н.э. на яго месцы існавала буйнае кельцкае паселішча Ак-Інк, а пасля таго як гэта тэрыторыя ўвайшла ў склад Рымскай імперыі, яно стала адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Панонія. Горад быў пераназваны ў «Аквінум» — ад слова «аква» — «вада», і даслоўна перакладаўся як «багатыя воды». Напэўна, таму што тут было мноства гарачых крыніц. Рымляне хутка заўважылі гаючыя ўласцівасці тутэйшай вады і пабудавалі мноства купалень, шматлікія шляхетныя патрыцыі прыязджалі сюды падправіць здароўе. Акрамя гэтага яны праклалі ў горадзе брукаваныя камянём дарогі, пабудавалі вежы, амфітэатры і ўмацаванні, шматлікія з іх захаваліся дагэтуль. На сённяшні дзень у музеі «Аквінум» можна паглядзець на рэшткі гарадскіх рымскіх збудаванняў і багатую калекцыю археалагічных помнікаў.

Будапешт: Гісторыя, Геаграфія, Раёны горада 
Старажытная Буда

У сярэдзіне IV стагоддзя рымлян выцеснілі гуны і заснавалі ў гэтых месцах сваю імперыю. Венгерскія плямёны змянілі іх толькі ў самым канцы IX стагоддзя. На месцы былога рымскага Аквінума вырас венгерскі горад Буда — менавіта ён стаў цэнтрам дзяржаўнасці будучай дзяржавы. Залатым стагоддзем Буды звычайна лічаць XIIXV стагоддзі. З 1350 года Буда стала афіцыйнай рэзідэнцыяй венгерскіх каралёў. Тады тут вялося актыўнае будаўніцтва: быў пашыраны і перабудаваны сам замак, збудавана некалькі цэркваў, якія і цяпер прыцягваюць мноства турыстаў — напрыклад, царква Св. Мацяша. Гэта гатычная царква — адна з галоўных славутасцей Будапешту; яна, як і большасць сярэдневяковых сабораў на працягу цэлых стагоддзяў дабудоўвалася і перабудоўвалася.

Нашэсце татара-манголаў

Татара-мангольскае нашэсце было для маладой краіны разбуральным: горад Буда быў цалкам разбураны. Пасля вызвалення ў сярэдзіне XIII стагоддзя на Крапасной гары быў збудаваны ўмацаваны замак — менавіта яго і сталі цяпер называць Будай. А раён былога Аквінума і горад, які вырас там, з тых часоў завецца Абудай ці па-іншаму Старой Будай. На процілеглым беразе Дунаю неўзабаве паўстала яшчэ адно паселішча, якое атрымала назву Пешт, там сяліліся галоўным чынам купцы і рамеснікі. Да другой паловы XIX стагоддзя так і існавала тры гарады — Буда, Абуда і Пешт. Толькі ў 1873 годзе адбылося аб'яднанне іх у адзін горад, які атрымаў назву Будапешт. Пешт стаў культурным, палітычным і гандлёвым цэнтрам краіны, а Буда гістарычным раёнам.

Пад уладаю туркаў

Напачатку XVI стагоддзя Венгрыя была заваявана туркамі. Для горада гэта быў сумны час — каралеўскі палац быў разбураны, а царква Св. Мацьяша пераўтворана ў мячэць. Але туркі не толькі руйнавалі, яны яшчэ і будавалі. Ім спадабаліся тутэйшыя тэрмальныя крыніцы, і ў часы іх валадарства шматлікія старыя купальні былі перабудаваны, а таксама пабудавана дзевяць новых. На жаль, пабудаваныя ў Пешце купальні не захаваліся, да нас дайшлі толькі звесткі пра іх.

У складзе Аўстра-Венгрыі

У 1686 годзе Венгрыя вызвалілася ад турэцкага валадарства і ўвайшла ў склад Аўстра-Венгрыі. Пры Габсбургах быў адноўлены Каралеўскі палац, у ім змясцілася рэзідэнцыя эрцгерцагаў. Зрэшты, у гэты перыяд актыўна развіваўся і рос галоўным чынам гандлёвы Пешт. З сярэдзіны XIX стагоддзя, калі была адменена забарона яўрэям сяліцца ў горадзе, тут утварылася значная яўрэйская абшчына. Сінагога, пабудаваная ў Пешце ў 1859 годзе, з'яўляецца самай вялікай у Еўропе. У 1873 годзе з'явілася электрычнае асвятленне на вуліцах горада, а ў 1887 годзе па іх быў пушчаны першы трамвай.

Асабліва актыўнае будаўніцтва вялося на мяжы XIX і XX стагоддзяў. Венгрыя тады пышна адзначала «Тысячагоддзе здабыцця Радзімы»: роўна за тысячу гадоў да гэтага першыя мадзьярскія плямёны абгрунтаваліся на Дунаі. З 1885 па 1906 год узводзіўся велічны будынак Парламента. Цяпер вялізарны неагатычны Парламент — адна з галоўных «візітных картак» Будапешта: ён звернуты фасадам да Дуная і нібыты парыць над ракой, падпарадкоўваючы сабе навакольныя прасторы. У 1905 годзе скончана будаўніцтва Сабора Св. Іштвана, з імем якога звязваюць пачатак дзяржаўнасці і прыняцце хрысціянства.

У тыя ж гады было створана адно з найпрыгажэйшых збудаванняў цяперашняй Буды — так званы Рыбацкі бастыён. Гэты пышны беласнежны будынак, які заснаваны на месцы былога рыбнага рынку. Цяпер бастыён з'яўляецца чымсьці накшталт гіганцкай назіральнай пляцоўкі, бо з яго галерэй адкрываецца пышны выгляд на Дунай і Парламент з аднаго боку і на царкву Св. Мацьяша з іншай. Да свята «Тысячагоддзя здабыцця Радзімы» ў Будапешце быў пабудаваны яшчэ адзін аб'ект — найстарэйшае ў Еўропе метро, першы напрамак якога быў пушчаны ў 1886 годзе.

Дзве вайны — адзін горад

Перад самай Першай сусветнай вайной былі збудаваны знакамітыя купальні «Сечэньі». Купальні выдатна функцыянуюць дагэтуль, а цёплая вада адтуль абагравае таксама гарадскі заапарк, які размешчаны побач. Заапарк Будапешта, які функцыянуе з сярэдзіны XIX стагоддзя, таксама лічыцца адным з самых старых у Еўропе. Горад значна пацярпеў падчас Другой сусветнай вайны ад бамбардзіровак. Былі разбураны ўсе масты і велізарная колькасць будынкаў, папакутавалі шматлікія гістарычныя збудаванні. Аднаўленне вялося на працягу ўсёй другой паловы мінулага стагоддзя, і цяпер горад Будапешт ізноў паўстае перад намі ва ўсёй сваёй прыгажосці, прыцягваючы мноства турыстаў з усіх краін свету.

Геаграфія

Геаграфічнае становішча

Будапешт размешчаны ў нізінным Карпацкім басейне, абмежаваным Карпатамі, Альпамі і паўднёваславянскімі горнымі хрыбтамі. Дунай дзеліць горад на дзве часткі: пагорыстую і зялёную Буду і раўнінны Пешт. Вышэйшы пункт Будапешта — гара Янаша вышынёй 527 м, якая адносіцца да Будайскіх гор. З геатэктанічнага пункту гледжання Будапешт знаходзіцца на месцы разлома, чым тлумачыцца наяўнасць шматлікіх тэрмальных крыніц, якія прынеслі гораду славу курорта.

Астравы

У межах Будапешта на Дунаі размешчана сем астравоў: Хаядзьяры сігет, Маргіт і Чэпель (частка раёна XXI), Палатаі (насамрэч — паўвостраў), Непсігет, Хараш-сігет і Мольнар-сігет з'яўляюцца часткай раёнаў III і XIII.

Востраў Маргіт

Востраў Маргарыты названы ў гонар дачкі караля Белы IV — Маргарыты (па-венгерску — Маргіт). Востраў мае даўжыню 2,5 км і плошчу 0,965 км². Асноўную частку вострава займае парк і аздараўленчыя ўстановы. Востраў размешчаны паміж мастамі Маргіт (на поўдні) і Арпада (на поўначы). На востраве знаходзіцца водны парк, фітнес-цэнтр, веласіпедныя дарожкі і інш. месцы забаў. У XIII стагоддзі на востраве быў заснаваны манастыр дамініканскага ордэна, дзе дзейнічала Маргіт. Маргіт кананізавана пад імем св. Маргарыты.

Пазней востраў прыйшоў у запусценне, і толькі ў XVIII стагоддзі на востраве быў пабудаваны палац, а сам востраў быў засаджаны рэдкімі пародамі дрэў і кветкамі. Да нашых дзён захаваліся разваліны манастыра і капліца.

Клімат

Клімат Будапешта з'яўляецца ўмерана-кантынентальным. Зіма вельмі мяккая і кароткая, лета адносна працяглае і спякотнае, але звычайна без экстрэмальных тэмператур. Маразы звычайна недоўгачасовыя, і не вельмі моцныя.

Клімат Будапешта (норма 1981?2010)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 17,7 18,8 25,0 30,7 33,5 36,3 40,7 39,4 34,4 29,0 20,4 19,3 40,7
Сярэдні максімум, °C 2,6 5,0 10,6 17,1 22,4 25,3 27,9 27,4 22,1 16,1 8,5 3,2 15,7
Сярэдняя тэмпература, °C −0,4 1,4 6,0 11,8 16,8 19,8 22,0 21,5 16,6 11,1 5,1 0,5 11,0
Сярэдні мінімум, °C −2,9 −1,7 2,1 6,8 11,5 14,5 16,4 16,0 11,8 7,1 2,3 −1,6 6,9
Абсалютны мінімум, °C −22,2 −18,6 −14,8 −3,6 0,0 3,9 8,3 6,0 0,0 −6,5 −13,4 −17,3 −22,2
Норма ападкаў, мм 35 28 33 40 59 70 51 56 43 36 50 41 542
Крыніца: «Надвор'е і Клімат»

Раёны горада

Будапешт: Гісторыя, Геаграфія, Раёны горада 
Карта раёнаў Будапешта
  • Раён I — гэта невялікая частка цэнтральнай Буды (заходняя), уключаючы Будайскую крэпасць.
  • Раён II — таксама частка Буды (паўночны ўсход)
  • Раён III — распасціраецца ўздоўж паўночнай часткі Буды
  • Раён IV — знаходзіцца ў Пешце (усходняя і паўночная часткі)
  • Раён V — знаходзіцца ў самым цэнтры Пешта
  • Раёны VI, VII, VIII і IX — знаходзяцца да ўсходу і поўдню
  • Раён X — размешчаны яшчэ ўсходней, таксама ў Пешце
  • Раёны XI і XII — размешчаны ў Будзе, да поўначы.
  • Раёны XIII, XIV, XV, XVI, XVII, XVIII, XIX і XX (галоўным чынам, вонкавыя часткі горада) — утвараюць паўкола ў паўднёвай частцы Будапешту
  • Раён XXI — распасціраецца ўздоўж Дуная (паўночны ўскраек астравы Чэпель) у паўднёвы бок
  • Раён XXII — знаходзіцца на паўднёвым захадзе Буды
  • Раён XXIII — гэта паўднёвая ўскраіна Пешта

Эканоміка

Будапешт: Гісторыя, Геаграфія, Раёны горада 
Офісы ў цэнтральным бізнесовым раёне Будапешту. Тут знаходзяцца штаб-кватэры і офісы камапніяў OTP Bank і Erste Bank.

Будапешт з'яўляецца важным эканамічным цэнтрам, класіфікуецца як горад альфа-свету ў вывучэнні глабалізацыі і гарадоў сусветнай навукова-даследчай сеткі. На нацыянальным узроўні Будапешт, безумоўна, з'яўляецца галоўным горадам Венгрыі адносна эканомікі і бізнеса, на які прыпадае 39 % нацыянальнага даходу. Будапешт меў валавы сталічны прадукт амаль 100 млрд долараў у 2012 годзе, што робіць яго адной з найбуйнейшай рэгіянальнай эканомікай у Еўрапейскім саюзе. Згодна сасатыстыкай Еўрастата ВУП на душу насельніцтва па парытэце пакупніцкай здольнасці Будапешта складае 147 % ад сярэдняга паказчыку па ЕС, а гэта значыць, 37 632 еўра на душу насельніцтва.

Горад з'яўляецца буйным цэнтрам банкаўскай справы і фінансаў, рознічнага гандлю, транспарту, турызму, нерухомасці, медыя, рэкламы, юрыдычных паслуг, бухгалтарскага ўліку, страхавання, моды і мастацтва. У Будапешце размяшчаюцца не толькі штаб-кватэры амаль усіх нацыянальных інстытуцыяў і дзяржаўных устаноў, але і для многіх айчынных і міжнародных кампаній. У 2014 годзе ў горадзе было зарэгістраван 393 289 кампаній. Большасць з іх маюць штаб-кватэры ў цэнтральным бізнесовым раёне горада. Буйны рознічны гандаль таксама сканцэнтраваны ў цэнтры горада, у прыватнасці праз два найбуйнейшыя гандлёвыя цэнтры ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, цэнтр WestEnd City Center (на 186 тысяч м²) і Arena Plaza (180 тысяч м²).

Будапешт таксама мае і значны інавацыйны патэнцыял, як развіццё тэхналогій і запуск цэнтру, дзе шматлікія стартапы маюць свае штаб-кватэры і пачынаюць свой бізнес. Сярод добра вядомых такім стартапаў варта вылучыць Prezi, LogMeIn і Nav N Go. Добры паказчык, таксама, і патэнцыялу горада для інавацый і даследаванняў, пра што свьедчыць размяшчэння штаб-кватэры Еўрапейскага інстытута інавацый і тэхналогій. Акрамя таго, глабальны аспект навукова-даследчай дзейнасці горада праяўляецца праз адкрыццё ў Будапешце Еўрапейска-кітайскага навукова-даследчага інстытута. Іншыя важныя сектары ўключаюць таксама, як даследванні ў галіне натуральных навук, інфармацыйных тэхналогій і медыцынскіх даследаванняў, размяшчэнне ў горадзе некамерцыйных арганізацый і ўніверсітэтаў. Сярод вядочых бізнес-школ і ўніверсітэтаў у Будапешце маюцца Будапешцкая бізнесовая школа, CEU Business School і ўніверсітэт Корвіна, якія прапануюць цэлы спектр курсаў у галіне эканомікі, фінансаў і кіравання на англійскай, французскай, нямецкай і венгерскіх мовах выкладання. Узровень беспрацоўя ў горадзе адзін з самых нізкіх у краіне і складае 2,7 %, аркамя таго ў Будапешце працуюць многія тысячы замежных грамадзян.

Гарады-пабрацімы

Памятныя мясціны

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  • The World According to GaWC 2010. www.lboro.ac.uk.
  • Online gazdasági újság Архівавана 3 сакавіка 2016.. Portfolio.hu
  • Global MetroMonitor. Brookings Institution
  • STADAT — 6.3.2.1.2. A regisztrált vállalkozások száma — GFO'11 Архівавана 6 мая 2013.. Ksh.hu
  • Budapest City Report 2013 Архівавана 19 красавіка 2014.. Jones Lang LaSalle.
  • Budapest to be CEE Region Headquarters for Chinese Research Institute Архівавана 19 красавіка 2014.. Promote CEE
  • Bachelor, Master and PhD study programs in foreign languages Архівавана 26 кастрычніка 2014.. Budapest Business School
  • Budapest status of employment Архівавана 23 красавіка 2014.. Budapest Public Employment Service Non-profit Company
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Будапешт, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Будапешт ГісторыяБудапешт ГеаграфіяБудапешт Раёны горадаБудапешт ЭканомікаБудапешт Гарады-пабрацімыБудапешт Памятныя мясціныБудапешт Вядомыя асобыБудапешт Гл. таксамаБудапешт СпасылкіБудапештHu-Budapest.oggБуда (Будапешт)Венгерская моваВенгрыяДунайЕўрапейскі саюзМіжнародны фанетычны алфавітОбудаПешт (Будапешт)Сталіца

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Народны паэт БеларусіУ краіне райскай птушкіДыялекты беларускай мовыБаладаАдам МіцкевічЗубр у БеларусіПрыбужжа БрэстХайкуФутджобМар’ян ДуксаЯн ЧачотКіеўПолымя (часопіс)Дзікае паляванне караля СтахаАрхікафедральны касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Мінск)Карусь КаганецНацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балетаЛічэбнікШпалерыБаранавіцкі раёнСавет Міністраў Рэспублікі БеларусьЛітаратурная прэмія імя Аркадзя КуляшоваРыфмаПапараць-кветкаГамер СімпсанГалоўная старонкаЗлучаныя Штаты АмерыкіПётр Міронавіч МашэраўПраспект Машэрава (Мінск)Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Радашковічы, стары)Міхась ДаніленкаЯнка БрыльНовасібірскі афінажны заводДрапежныя птушкіМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Трагедыя ў НалібокахЛейкхедскі ўніверсітэтСінонімыViva BraslavСыраежка рудаяГісторыя МінскаВіртуальная машынаМіхась БашлакоўАральны сексАтамная арбітальЛітаратурныя жанрыРуская моваХод каралевы (міні-серыял)РымFTPГрушаўская вуліца (Мінск)Мінскі метрапалітэнХатыньЛіберальна-дэмакратычная партыя (Беларусь)Уладзімір Пятровіч БутрамееўАлесь ПісьмянкоўКаласы пад сярпом тваімСэрца на далоніФранцыск СкарынаМухамор чырвоныЭгідаБеларусь у Вялікай Айчыннай вайнеСтрававальная сістэма чалавекаАляксандр Казіміравіч СержпутоўскіДзеепрыслоўеЗайменнікБайкаДзікРагачоўПаўднёвая КарэяФранцішак БагушэвічФонд ВікімедыяПольшча🡆 More