Рэклама (ад лац.: Reclamare — «сцвярджаць, выкрыкваць, пратэставаць») — інфармацыя, распаўсюджаная любым спосабам, у любой форме і з выкарыстаннем любых сродкаў, адрасаваная няпэўнаму колу асоб і накіраваная на прыцягненне ўвагі да аб’екта рэкламавання, фармаванне або падтрыманне цікавасці да яго і яго прасоўванне на рынку.
Маркетынг |
---|
Асноўныя канцэпцыі |
Прадукт · Кошт |
Рэкламны кантэнт |
Рэклама · Прамы маркетынг · |
Рэкламныя носьбіты |
Друк · Публікацыі |
Рэклама — галіна масавай камунікацыі, у рэчышчы якога ствараюцца і распаўсюджваюцца інфармацыйна вобразныя, экспрэсіўна суб’ектыўныя тэксты, адрасаваныя групам людзей з мэтай заахвоціць іх да вызначанага выбару або ўчынку.
Рэклама — аплачаная, неперсаналізаваная камунікацыя, якая ажыццяўляецца ідэнтыфікаваным спонсарам і выкарыстоўвае сродкі масавай інфармацыі з мэтай схіліць (да чагосьці) ці паўплываць (неяк) на аўдыторыю.
Выкарыстоўваюцца і больш вузкія вызначэння, напрыклад, абмяжоўваюцца толькі таварамі і паслугамі. Часам у вызначэнне ўключаюць такую прыкмету, як камерцыйныя інтарэсы.
У Законе Рэспублікі Беларусь «Аб рэкламе» даецца азначэнне паняцця «сацыяльная рэклама»:
рэклама правоў, ахоўных законам інтарэсаў або абавязкаў арганізацый або грамадзян, здаровага ладу жыцця, мераў па ахове здароўя, бяспецы насельніцтва, сацыяльнай абароне, прафілактыцы правапарушэнняў, ахове навакольнага асяроддзя, рацыянальнаму выкарыстанню прыродных рэсурсаў, развіццю беларускай культуры і мастацтва, міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, дзяржаўных праграм у сферах аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорту альбо іншых з’яў (мерапрыемстваў) сацыяльнага характару, якая накіравана на абарону або задавальненне грамадскіх або дзяржаўных інтарэсаў, не носіць камерцыйнага характару і рэкламадаўцамі якой з’яўляюцца дзяржаўныя органы;
Рэдакцыі сродкаў масавай інфармацыі абавязаны ажыццяўляць распаўсюджванне сацыяльнай рэкламы, прадастаўленай яе рэкламадаўцамі, у межах пяці працэнтаў ад аб’ёму вяшчання (асноўнай друкаванай плошчы) у суткі, адведзенага для рэкламы. Прапанаваныя рэкламадаўцам сацыяльнай рэкламы ўмовы, якія датычаць часу і спосабу яе распаўсюджвання, «з’яўляюцца абавязковымі для рэкламараспаўсюджвальніка, калі рэкламадавец звяртаецца да яго не пазней як за месяц да меркаванага тэрміну яе размяшчэння (распаўсюджвання)».
У Інстытуце журналістыкі БДУ сацыяльную рэкламу вывучаюць на кафедрах сацыялогіі журналістыкі і тэхналогіі камунікацыі. У праграме ёсць курсы «Мастацтва рэкламы», «Рэкламная камунікацыя» і іншыя.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Рэклама, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.