Мінск Архікафедральны Касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі

А́рхікафедра́льны касцё́л Найсвяце́йшага Імя́ Найсвяце́йшай Дзе́вы Мары́і, або А́рхікафедра́льны касцё́л Імя́ Найсвяце́йшай Панны Мары́і ў Мінску — каталіцкі кафедральны сабор ў стылі віленскага барока, галоўны каталіцкі храм у Мінску, Беларусь.

Кафедральны сабор Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Сабор
Архікафедральны касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі
лац.: Ecclesia Archicathedralis Sanctissimi Nominis Mariae
Мінск Архікафедральны Касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі
HGЯO
Краіна Мінск Архікафедральны Касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі Беларусь
Горад Мінск
Канфесія каталіцтва
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Архітэктар невядома
Дата заснавання 1710
Будаўніцтва 17101732 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000235шыфр 712Г000235
Стан дзейнічае
Сайт katedra.by (бел.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва

Непасрэдна ў межах сістэмы кананічнага права Каталіцкай Царквы касцёл названы ў гонар Найсвяцейшага Імя Марыі (лац.: Ecclesia Archicathedralis Sanctissimi Nominis Mariae), аднак пры рэгістрацыі рэлігійнай абшчыны як суб’екта свецкага права Рэспублікі Беларусь, з прычыны пэўных недакладнасцей пры перакладзе з лацінскай мовы і запаўненні дакументаў, касцёл і парафія пры ім былі зарэгістраваныя як «Імя Найсвяцейшай Панны Марыі». Гэтыя нюансы прывялі да адначасовага выкарыстання абодвух варыянтаў назвы, але аб’ектам рэлігійнага культу парафіі пры касцёле з’яўляецца менавіта Найсвяцейшае Імя Багародзіцы, што ўплывае, у тым ліку, і на адзначэнне парафіяльнага свята.

Гісторыя

XVIII стагоддзе

Мінск Архікафедральны Касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі 
Праектны план касцёла, 1697

Стараста менскі Крыштоф Станіслаў Завіша на сейміку 1694 года прапанаваў шляхце Менскага ваяводства даць па 10 грошаў «з дыма», гэта значыць, з кожнага дома, на будаўніцтва мураванага езуіцкага касцёла. Сума і легітымнасць фундацыі зацвярджаліся на Сейме Рэчы Паспалітай. Узвядзенне касцёла падкрэслівала моц горада і сілу карпаратыўных сувязяў ваяводскай шляхты.

Езуіты пачалі перабудоўваць сваю рэзідэнцыю ў адзіны манументальна-архітэктурны комплекс. У 1699 г. яны ўзвялі новую школу. 24 кастрычніка 1700 г., суперыёр езуітаў Антоній Бжастоўскі асвяціў вуглавы камень новай святыні пры езуіцкім калегіуме.

Будаўніцтва вялося дастаткова хуткімі тэмпамі. Тры месяцы пайшло на закладванне фундамента, а ў 1705 годзе ўжо ўзвялі скляпенні і наслалі дах. У 1708 годзе завяршылі капліцу Святога Ігнацыя (цяпер — Святой Тройцы) злева ад прэзбітэрыя. 16 сакавіка 1710 года касцёл асвяціў біскуп К. К. Бжастоўскі.

Менскі стараста Крыштоф Станіслаў Завіша ў 1700 годзе здзейсніў паломніцтва ў Рым, дзе стаў сведкам абрання новага Папы Клімента XI. Клімент XI меў сустрэчу з пілігрымам з далёкага Вялікага Княства Літоўскага ды падараваў яму труну з мошчамі святога Феліцыяна. Завіша перадаў гэты дар менскаму езуіцкаму касцёлу ў 1713 годзе:

Мінск Архікафедральны Касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі  На пачатку года перададзеную мне найвышэйшым пастарам Кліментам ХІ у час і год юбілейны 1700-ы ў Рыме рэліквію, цэлае цела святога Феліцыяна пакутніка, урачыста ўнёс і ахвяраваў касцёлу менскаму ксяндзоў Езуітаў пры бытнасці яго міласці ксяндза Бжастоўскага, біскупа віленскага, яго міласці ксяндза Панцажынскага, біскупа Герапалітанскага, усяго Трыбунала і вялікай колькасці паважаных гасцёй. Мінск Архікафедральны Касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі 

У 1719—1721 гады будавалася капліца Пана Езуса (з правага боку ад прэзбітэрыя), дзе павінны былі захоўвацца рэліквіі Святога Феліцыяна (таму яе памылкова называюць капліцай Святога Феліцыяна). У 1722 годзе туды перанеслі рэліквіі Святога Феліцыяна. Потым у крыпце пад капліцаю паклалі цела яе фундатара Крыштофа Завішы, згодна з яго тэстаментам.

Будаўніцтва езуіцкага касцёла па часе супадае з Паўночнай вайной, якая ішла з лютага 1700 па верасень 1721 года. У часе вайны праз горад некалькі разоў у 1706—1708 і 1720 гадах праходзілі расійскія і шведскія войскі. У 1708 годзе ў Менску была маравая пошасць і вялікі пажар. Цалкам верагодна, што з’яўленне мошчаў Святога Феліцыяна ў народнай свядомасці звязалася з завяршэннем ваенных ліхалеццяў. У любым выпадку ў хуткім часе культ Феліцыяна здабыў вялікую папулярнасць сярод месцічаў, святы стаў лічыцца апекуном Менска. Мясцовы культ адбіўся і на гарадской тапаніміцы: вуліца, якая праходзіла за езуіцкім касцёлам, стала называцца Феліцыянаўскай (цяпер Камсамольская вуліца).

У 1722—1726 гг. працягвалася ўпрыгожванне інтэр’ера касцёла. У 1722 г. былы галоўны алтар замянілі новым «з грубых дошак» і размалявалі «арс оптыка» — ілюзіяністычным жывапісам. У 1723 г. пазалацілі алтар Святых Ігнацыя і Францішка Ксаверыя ў левай капліцы касцёла. У 1725 годзе пазалацілі алтар у капліцы Пана Езуса. У 1726 г. пакрылі золатам алтар Святога Юзафа і закончылі роспіс заходняй часткі касцёла над хорамі.

Касцельныя вежы былі закончаны толькі ў 1730 г. У вежах былі ўстаноўлены прывезеныя з Данцыга гадзіннік і званы. У 1749 годзе на грошы кашталяна віцебскага Юзафа Салагуба і артылерыйскага генерала Антонія Салагуба быў куплены вялікі звон у Каралеўцы (Кёнігсбергу) для вежы касцёла. Доўгі час працягваліся работы па ўнутранай аддзелцы храма.

У 1773 г. Таварыства Ісуса было скасавана, і хаця на той час адзінай тэрыторыяй, дзе езуіцкі ордэн застаўся дзейнічаць. Спадчына езуітаў аказалася надзвычай своечасовым падарункам. Расцягвалі не толькі землі, але і касцельнае серабро, якім пазней аздаблялі парадную конскую збрую. У 1775 годзе спрабавалі нават дабрацца да срэбнай труны святога Феліцыяна ў менскім касцёле, супраць чаго генерал Казімір Завіша, нашчадак Крыштофа Станіслава, выказаў пратэст у лісце, поўным горычы і папрокаў у адрас члена менскага аддзялення Адукацыйнай камісіі Заярскага, на якога ён усклаў увесь агідны цяжар намеру. Пратэст Завішы меў вынікі, бо каштоўны саркафаг застаўся ў касцёле на сваім месцы.

У складзе Расійскай імперыі

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Мінск адышоў да Расiйскай імперыі, якая была адзіным месцам, дзе працягваў дзейнічаць ордэн езуітаў, але ў сваю мінскую рэзідэнцыю манахам вярнуцца не дазволілі.

У 1797 годзе касцёл пацярпеў ад пажару, згарэла значная частка касцельных рэчаў, што асталіся ад езуітаў, ацалелі толькі абразы. Цела Св. Феліцыяна перанеслі ў касцёл бенедыкцінак.

У 1798 г. пры расійскім імператары Паўле I папа Пій VI зацвердзіў стварэнне Мінскай дыяцэзіі, паводле ўказа імператара ад 28 красавіка 1798 г. касцёл стаў кафедральным.

Першым мінскім біскупам у верасні 1798 года прызначаны Якуб Ігнат Дадэрка. Ён адразу ж пасля свайго ўступлення ў сан прыклаў вялікія намаганні для адбудовы мінскага касцёла, часткова з дапамогаю ўрада і прыватных ахвяраванняў, часткова на ўласныя грошы. За няпоўныя пяць гадоў не толькі адбудаваў яго, але і аздобіў. Спачатку, у 1799 годзе, адна капліца Св. Феліцыяна, а пазней, у 1800 годзе, і ўвесь касцёл былі ўжо адкрыты для набажэнства. На сценах капліцы Св. Феліцыяна захавалася ягоная інскрыпцыя, датаваная 1799 годам.

Біскуп Дадэрка атрымаў ад князя Дамініка Радзівіла (1786—1813), якому шмат дапамагаў у ягоных сямейных справах, шчодры падарунак для ўпрыгожвання касцёла: гэта была серыя палотнаў «Крыжовага шляху» (стацый), якія паўтаралі іканаграфію італьянскага мастака XVII стагоддзя Даменікіна. Карціны належалі аднаму з храмаў Нясвіжа. З вялікага звана, падараванага Салагубам, біскуп Якуб Дадэрка загадаў адліць два іншыя, адзін з якіх «Якуб», лічыўся найбольшым з усіх званоў, якія былі ў мінскіх каталіцкіх святынях.

У час вайны 1812 года біскуп праявіў лаяльнасць да Напалеона, які абяцаў адраджэнне Вялікага Княства Літоўскага, за што пасля быў высланы царскімі ўладамі з Мінска.

Пасля 1820 г. пераасвячоны ў гонар Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі. За яго апсідай быў узведзены 3-павярховы будынак духоўнай кансісторыі, у якім таксама жылі ксяндзы-пралаты і канонікі. Пасля, калі кансісторыю перавялі ў комплекс былога францысканскага кляштара, тут размясцілася плябанія.

Пісьменнік Уладзіслаў Сыракомля запісаў уражанні мастака Адама Шэмеша пра адбудову касцёла біскупам Дадэркам:

Мінск Архікафедральны Касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі  Дзіўнае ўяўленне меў гэты чалавек аб харастве і дасканаласці Божай святыні. Усё скляпенне ва ўсіх трох нефах загадаў ён замаляваць карцінамі і сімваламі з Новага Запавету; сярэдзіну займае купал з калонамі, але яны так невыразна адмаляваны, што ні на кога не робяць аніякага ўражання. Усе гэтыя малюнкі на сценах выканаў мастак Антажэўскі, найлепшы на той час у Мінску. Дадэрка паўсюль пакінуў поўна розных надпісаў, то рэлігійных і містычных, то з мэтаю ўласнага самаўсхвалення. Ягоны партрэт у поўны рост змешчаны ў прэзбітэрыі, другі, меншы — у закрыстыі. Усюды было шмат галерэек, упрыгожанняў, нейкіх аксамітных фіранак, усюды панавала стракатасць, вока не мела на чым адпачыць, скрозь Дадэрка панавешваў бліскучых шкляных жырандоляў. У якім жа стылі было гэтае аднаўленне? Цяжка вызначыць. Хіба, можа, назваць яго ўласна «дадэркаўскім»! Мінск Архікафедральны Касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі 

Сыракомля таксама адзначаў такая стракатасць колераў дзіўна адбіваецца і ад нізкай падлогі, і ад змрочных сцен касцёла. Першае месца сярод жывапісу займалі чатыры арыгіналы Чаховіча і адна ўдалая копія з яго. На думку Шэмеша найперш заслугоўвае ўвагі абраз Святога Юзафа, а таксама абраз Святога Яна. Сыракомля згадвае ў капліцы Святой Тройцы партрэт фундатара Цыпрыяна Паўла Бжастоўскага, а ў капліцы святога Феліцыяна, рыцара і пакутніка:

Мінск Архікафедральны Касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі  У алтары вялікі разьбяны крыж з Хрыстовым распяццем; пад ім срэбная труна з рэліквіямі, на ёй ляжыць цудоўны пазалочаны шлем, абвіты лаўрам і пальмаю — атрыбуты святога. Заўважым, што ў гэтай капліцы больш, чым у іншых месцах касцёла, збіраецца вернікаў на малітву. Святы Феліцыян быў слынным на ўсю Літву патронам. Мінск Архікафедральны Касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі 

Значныя паднаўленні храма праводзіліся ў 1850—1854 гг. Дах касцёла быў накрыты металічнымі лістамі і афарбаваны, новае дэкаратыўнае афармленне атрымалі фасады, занава абсталяваны прытвор і ўваход у храм. Сцены і скляпенні нанава распісаны, падноўлена рашотка на эмпорах, значна рэканструяваны хоры і цалкам зменена дэкарацыя аргана. Капліцы Св. Тройцы і Св. Феліцыяна былі распісаны ў тэхніцы альфрэска, капітальна рэканструяваны алтары.

У 1869 годзе Мінская дыяцэзія была скасавана і касцёл апынуўся ў рангу парафіяльных. У лістападзе 1917 года дзейнасць Мінскай дыяцэзіі была адноўленая, біскупам быў прызначаны кс. Зыгмунт Лазінскі.

Мінск Архікафедральны Касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі 
Касцёл і калегіум езуітаў,1918 г.

У 1920 годзе савецкія ўлады арыштавалі і выслалі біскупа Лазінскага, у 1934 годзе кафедральны сабор быў закрыты. У перадваенныя гады савецкая ўлада выкарыстоўвала касцёл як гараж.

Мінск Архікафедральны Касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі 
Тры жанчыны моляцца ў памяшканні касцёла, стоячы на каленях на падлозе сярод перакуленых машын. Чэрвень 1941 г.

Падчас Другой сусветнай вайны нямецкая адміністрацыя дазволіла касцёлу функцыянаваць. У час вайны будынак не быў разбураны. Дзве вежы касцёла аказаліся своеасаблівай брамай сталіцы Беларусі, сімвалам яе вызвалення ў 1944 годзе. Высокую вертыкаль святыні бачылі салдаты, якія ўваходзілі ў Мінск з боку Ракаўскага прадмесця. Сведка гэтых падзей, беларускі жывапісец Валянцін Волкаў, увасобіў гэты момант у карціне «Мінск, 3 ліпеня 1944 года» (1944—1955).

Але ў 1947 годзе кафедра зноў была закрыта саветамі. У 1951 годзе будынак рэканструяваны па праекце М. Драздова ў духу савецкай неакласікі пад спартыўны комплекс таварыства «Спартак»: былі разабраныя верхнія ярусы вежаў, ліквідавана ўбранне, унутраная прастора падзелена на тры паверхі спартыўных залаў. Ужо ў такім выглядзе будынак быў залічаны ў помнікі архітэктуры рэспубліканскага значэння.

На пачатку 1990-х гадоў на трэцім паверсе былога касцёла зноў пачалі праходзіць набажэнствы. 15 снежня 1993 года будынак касцёла быў цалкам перададзены вернікам, пачаліся рэстаўрацыйныя работы.

У 1994—1997 гады завяршылася рэканструкцыя будынка. Архітэктурныя работы праводзілі будаўнікі з польскага горада Замасць, навуковым кіраўніком быў прафесар Ежы Кавальчык[pl] з Інстытута мастацтва Польскай акадэміі навук. Кансервацыю жывапісу інтэр’ера выконвалі беларускія спецыялісты пад кіраўніцтвам рэстаўратара вышэйшай катэгорыі А. С. Шпунта.

21 кастрычніка 1997 года кафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі быў урачыста асвечаны нанова.

Архітэктура

Мінск Архікафедральны Касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі 
Касцёл з боку апсіды і плябанія

Архітэктоніка мінскага касцёла езуітаў, паўтараючы ў асноўным структуру папярэдніх мураваных святынь горада, магчыма, упершыню ў храмабудаўніцтве ордэна ў Вялікім Княстве Літоўскім парушае іх устойлівую ідэалагічна-праграмную схему. Будынак касцёла ўяўляе сабою трохнефавую базіліку без трансепта, з вылучанай, больш вузкай і нізкай за цэнтральны неф апсідай прэсбітэрыя, якая мае больш нізкі асобны дах. Дынаміка кампазіцыі традыцыйна нарастае ад больш нізкіх аб’ёмаў алтарнай часткі да двухвежавай пласціны галоўнага фасада-нартэкса. Будаўніцтва верхніх ярусаў вежаў завершана ў 1730—1732 гг. напачатку станаўлення віленскага барока, таму іх пластыка адносна стрыманая у параўнанні, напрыклад, з больш познімі завяршэннямі вежаў гродзенскага касцёла св. Францыска Ксаверыя. Аднак колькасць ярусаў над узроўнем карніза цэнтральнага нефа ў мінскім касцёле большая: іх тры і яны выразна змяншаюцца па памерах, ствараючы «тэлескапічную» структуру, у чым адчуваюцца павевы новага стылістычнага кірунку. Відавочна, што ў той жа час створаны познебарочны франтон-«дыядэма» над алтарнай часткай.

Інтэр’ер

Мінск Архікафедральны Касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі 
Інтэр’ер
Мінск Архікафедральны Касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі 
Інскрыпцыя біскупа Якуба Дадэркі ў капліцы Св. Феліцыяна

Унутры базіліка мае трохчасткавае прасторавае чляненне сістэмай апорных слупоў, міжнефавых і папярочных падпружных арак, што падтрымліваюць цыліндрычныя скляпенні з распалубкамі. Адметнасць інтэр’ера святыні надае незвычайны малюнак антаблемента, што апярэзвае цэнтральны неф. Яго верхняя карнізная цяга не строга гарызантальная (як звычайна), а «разарваная»: лініі архітэктурных профіляў нібыта сцякаюць уніз і закручваюцца ў маленькія валюты. Такі незвычайны творчы прыём надае мастацкаму абліччу інтэр’ера ўсхваляванасць і экстатычнасць. Гэта сведчыць пра высокі ўзровень разумення эстэтыкі барока. Міжнефавыя аркады раскрапаваны пілястрамі карынфскага ордара, якія аздаблялі ўмацаваныя на кансолях дынамічныя рухавыя скульптуры 12 апосталаў. Фрэскавыя роспісы святыні маюць некалькі пластоў рознага часу, таму існуе складанасць іх аднаўлення. Адным з аўтарам фрэсак лічыцца Антон Анташэўскі.

Пробашчы

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Мінск Архікафедральны Касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі НазваМінск Архікафедральны Касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ГісторыяМінск Архікафедральны Касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі АрхітэктураМінск Архікафедральны Касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ПробашчыМінск Архікафедральны Касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ЗаўвагіМінск Архікафедральны Касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ЛітаратураМінск Архікафедральны Касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі СпасылкіМінск Архікафедральны Касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы МарыіБеларусьВіленскае барокаКаталіцызмКафедральны саборМінскМінска-Магілёўская архідыяцэзія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Алесь БачылаМедаль Францыска СкарыныУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Красная Гара (Краснагорскі раён)Іван НавуменкаkrjscНапалеон ОрдаПётр Міронавіч МашэраўАлег Антонавіч ЛойкаДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаНазоўнікСправа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУМаксім ТанкМінскі інавацыйны ўніверсітэтМы ідзём шырокімі паляміReform.byМіхал АнемпадыстаўБеларускі ПЭН-цэнтрУярВерасПятрусь БроўкаЖураўліны крыкІван ПташнікаўРэч ПаспалітаяКіраўнікі МінскаІван ЧыгрынаўБеларускі лацінскі алфавітЛарыса ГеніюшДом урада (Мінск)Заходняя БеларусьА хто там ідзе?Васіль Аляксеевіч ЖуковічГалоўная старонкаNürnbergMacOSСправа «Армія з народам»115-ы зенітна-ракетны полкМікіта Сяргеевіч КрыўцоўБеларусь 2Адольф ГітлерРагвалодАльгердТлумачальны слоўнік беларускай мовыНавабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)Салідарныя з БеларуссюСеутаБеларусь у вайне 1812 годаФінгерынгВіктар Францавіч КучынскіМёрыVII Усебеларускі народны сходАповесцьПубліцыстыкаM8L8THПолымя (часопіс)КнігаўкаГенадзь Васільевіч КастырчанкаC++Уладзімір ДубоўкаЮлія Анатолеўна АрцюхСімвалы БеларусіЯзэп Нарцызавіч ДраздовічПаўстанне 1863—1864 гадоўУладзімір КараткевічВіцебская вобласцьБуры мядзведзьІранЯн ТысевічЧасціны мовыВікісховішчаВіктар МарціновічНарысПагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)Беларуская ВікіпедыяБеларуская дыяспара🡆 More