Салідарныя Зь Беларусьсю

«Салідарныя зь Беларусьсю» (па-польску: Solidarni z Białorusią) — штогадовы канцэрт, які праводзіцца з 2006 году 25 сакавіка польскай моладзевай арганізацыю Ініцыятыва «Вольная Беларусь»(pl).

Салідарныя зь Беларусьсю
Solidarni z Białorusią
Салідарныя зь Беларусьсю Solidarni z Białorusią
Гады 2006 — цяперашні час
Краіна Польшча
Горад 2006—2010: Варшава
2011: розныя
Мова(-ы) польская, беларуская
Жанры рок, рэґі, рэп
Злучаныя праекты Ініцыятыва «Вольная Беларусь»(pl)

2006 год

Салідарныя Зь Беларусьсю
Канцэрт у 2006 годзе
Салідарныя Зь Беларусьсю
Лявон Вольскі на канцэрце ў 2006 годзе
Салідарныя Зь Беларусьсю
Канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю» ў 2007 годзе
Салідарныя Зь Беларусьсю
Канцэрт у 2009 годзе.
Салідарныя Зь Беларусьсю
Канцэрт у 2009 годзе.
Салідарныя Зь Беларусьсю
Канцэрт у 2011 годзе.
Салідарныя Зь Беларусьсю
Vinsent на канцэрце ў 2011 годзе.

Ідэя канцэрту была створаная групай польскіх студэнтаў з моладзевай арганізацыі Ініцыятыва «Вольная Беларусь»(pl) у 2006 годзе. Канцэрт стаў магчымасьцю для беларускіх музыкаў выступаць на шырокай публіцы, а для жыхароў Польшчы — магчымасьцю пазнаёміцца зь беларускай культурнымі і палітычнымі рэаліямі (падчас канцэрту акрамя музыкі паказваліся ўрыўкі фільмаў, фатаграфіі з палітычных дэманстрацыяў у Менску). Канцэрт ладзіўся таксама й у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2006 году. На канцэрце выступілі беларускія выканаўцы — Зьміцер Вайцюшкевіч, Аляксандар Кулінковіч, Лявон Вольскі з N.R.M., Юрка Асеньнюк. Сярод польскіх артыстаў можна было пачуць гурты Raz Dwa Trzy й Habakuk. Імпрэза згуртавала каля 6000 чалавек.

2007 год

Падрыхтоўка да другога канцэрту адрозьнівалася большай амбіцыёзнасьцю. У гэты раз месцам канцэрту быў прызначаны Замкавы пляц Варшавы, галоўная плошча старога гораду. Вядучымі зьяўляліся польскія тэлезоркі. На пляцы разьмяшчаліся тры вялікія маніторы, якія паказвалі ўрыўкі разгону апазыцыйных дэманстрацый. Аднак у канцэрце 2007 году адмовіліся выступіць некаторыя зь беларускіх музыкаў. Сярод іх — Кася Камоцкая — паэтка, вакалістка, былая беларуская «рок-князёўна». Адмовіўся таксама беларускі рэпэр Кроў. Зь іх боку гэта быў акт нязгоды са сцэнарам канцэрту, які прапанавалі арганізатары. Беларускія выступленьні былі заплянаваныя ў якасьці дадатку да выступаў польскіх зорак, сярод якіх Sidney Polak, Kayah.

Другі канцэрт наведала каля 11 000 чалавек.

2008 год

Трэці па ліку канцэрт прайшоў 30 сакавіка, а ня 25-га, як папярэднія. Гэтаму спрычынілі тыбэцкія падзеі сярэдзіны сакавіка. У гэтым годзе канцэрт прайшоў пад лёзунгам: «Беларуская мова — мова беларусаў». Галоўная задача арганізатараў канцэрту — зьвярнуць увагу на праблему занядбаньня беларускай мовы: закрыцьцё беларускамоўных газэтаў і беларускамоўных школаў.

Падчас імпрэзы выступалі польскія гурты й беларускія выканаўцы: Вольскі, Вайцюшкевіч, Руся, Кулінковіч, IQ48 і Памідораў.

Кожны выступоўца, у залежнасьці ад нацыянальнасьці, выконваў песьні на ўласнай мове. Таксама гучалі пераклады «Паветранага шара» і «Трох чарапах» на польскую мову, выкананыя сумесна з польскімі музыкамі.

Напрыканцы імпрэзы на сцэну запрасілі прадстаўнікоў Тыбэту й выказалі ім супольную польска-беларускую салідарнасьць. Таксама гучала меркаваньне, што канцэрт гэты будзе апошнім, а наступны пройдзе ў Менску на плошчы Якуба Коласа.

Канцэрт трансьляваўся ў жывым этэры незалежнага тэлеканалу «Белсат», а таксама «Эўрапейскага радыё для Беларусі» і «Радыё Рацыя».

2009 год

Чацьверты канцэрт адбыўся 22 сакавіка 2009 г. на Тэатральнай Плошчы ў Варшаве. Арганізатарамі былі Ініцыятыва Вольная Беларусь і Сталічны горад Варшава. Выступілі беларускія гурты Dali i Мёд, а таксама музыкі: Валошын, Андрэ Карп, Саша з гурту IQ48, Наста Някрасава і Дзьмітры Хадневіч. Сярод польскіх музыкаў выступілі: Гжэгаш Маркоўскі (выканаў песьню «Хочам быць сабой»), Галіна Францковяк, Чэслаў Сьпева, Робэрт Брылеўскі, Адам Новак з гурту «Раз два тры», Сіднэй Поляк, Тымон Тыманьскі, Гутэк і Габа Кулька, а таксама гурты EastWest Rockers, Izrael i Maleo Reggae Rockers i Mute. На сцэне зьявіліся таксама Браніслаў Вільдштайн і Агнешка Рамашэўска-Гузы са словамі салідарнасьці для беларусаў. Вядучыў быў Робэрт Ляшчыньскі. Канцэрт адбыўся пры непрыязных умовах надвор’я – нізкай тэмпературы і падачым дажджы. На канцэрт прыйшло каля 13 тысячы гледачоў.

Канцэрт 22 сакавіка стаў кульмінацыяй усяго цыклю беларускіх імпрэзаў пад лёзунгам «Пачуй Беларусь!», якія адбываліся ў Варшаве 15—27 сакавіка. 15 сакавіка ў клюбе Пункт адбыўся канцэрт «Рэгі для Беларусі», на якім выступілі: Habakuk, Izrael і беларускі бард Віктар Шалкевіч. 16 сакавіка на сядзібе Клюбу каталіцкай інтэлігенцыі на вуліцы Фрэта 20/24a адбыліся дэбаты на беларускую тэматыку. 18 сакавіка ў клюбе Powiększenie арганізавалі паказ беларускіх дакумэнтальных фільмаў: «Беларускі Дэкамерон», рэжысэр Віктар Дашук і «Звычайны прэзідэнт» рэжысэра Юрыя Хашчавацкага; пасьля паказу была дэгустацыя беларускай кухні. У той самы дзень у клюбе Fresh адбыўся гіп-гопавы канцэрт пад назвай «Сіла слова», на якім выступілі: Mes, Numer Raz, Muflon, Proceente і іншыя. У ноч з 18 на 19 сакавіка арганізавана акцыя пратэсту супраць абмежаваньня вольнасьці слова ў Беларусі — «Дай голас беларусам». Гэта была частка міжнароднай акцыі, прыдуманай Маладымі эўрапейскімі фэдэралістамі. Удзельнікі акцыі вешалі на рот помнікаў у горадзе таблічку «Аддайце голас беларусам». 19 сакавіка ў клюбе «Мэдык» адбыўся рок-канцэрт, на якім выступіў беларускі гурт «Мёд», а таксама польскія Hurt i Mute. 22 сакавіка на Тэатральнай плошчы адбылася галоўная вялікая імпрэза–канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю». 23 сакавіка ў клюбе Kamieniołomy адбыўся рок-канцэрт, на якім выступіў беларускі гурт Dali. 25 сакавіка была арганізаваная дэманстрацыя з нагоды Дня Волі — сьвяткаванага беларускай апазыцыяй сьвята гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Дэманстранты, сярод якіх былі беларусы, што жывуць у Варшаве, а таксама палякі (паміж іх быў рэжысэр Міраслаў Дэмбінскі), прайшлі ад помніка Капэрніка да Сойму. Там уручылі паслу Міхалу Шчэрбе пэтыцыю з просьбай зьвярнуць увагу на сытуацыю ў Беларусі. 27 сакавіка адбылася Крытычная маса, якая зьмяшчала беларускія элемэнты – музыку і бела-чырвона-белыя сьцягі.

2010 год

Пяты канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю» павінны быў адбыцца 11 красавіка. Плянаваліся выступы польскіх рок-зорак: Сыднэй Поляк, Янэк Пэнчак і The Relievers, зь беларускага боку — «Спрат», Recha, Слава Корань, Аляксандар Кулінковіч. Аднак імпрэзу адмянілі ў сувязі з польскай трагедыяй.

2011 год – Пачуй нас!

У 2011 годзе імпрэза распаўсюдзілася на іншыя гарады, як польскія, так і замежныя. Лёзунг канцэрту ў гэтым годзе быў «Пачуй нас!».

Польшча

Галоўны канцэрт адбыўся на плошчы Дэфляд у Варшаве а 18:30. Выступалі тры беларускія гурты (Крама, Рэха, Vinsent) і тры польскія (Akurat, Януш Сташэўскі і Maleo Reggae Rockers). Вядучым канцэрту быў Робэрт Ляшчыньскі. Крыху раней у той самы дзень праводзілася гарадзкая гульня, падчас якой удзельнікі маглі адчуць сябе прадстаўнікамі беларускай апазыцыі. Падчас конкурсаў стваралася ілюзія рэалій барацьбы з дыктатурай, такіх як: расклейваньне плякатаў, тайнае разношаньне ўлётак, пазьбяганьне агентаў і міліцыі, карыстаньне тэлефонам, які падслухоўваецца.

У Беластоку 26 сакавіка а 17.00 у клюбе «Loft» адбыўся канцэрт, на якім выступілі чатыры мясцовыя гурты (Miejski Klub Przyjaciół Chilloutu, Scrapped Culture, Blow Art i The Greed), а таксама беларускі гурт Relikt. Імпрэзе папярэднічаў «Марш вольнасьці», які распачнуўся каля помніка Юзэфу Пілсудзкаму паўгадзіны раней перад канцэртам. Яго арганізатарамі былі таварыства «Маладыя дэмакраты» і Моладзевая гарадзкая Рада ў Беластоку. Удзельнікі (каля 20 маладых людзей) патрабавалі ад уладаў Беларусі вызваленьня вязьняў і спыненьня палітычных рэпрэсій.

У Гданьску 26 сакавіка а 13:30 у тэатры «Акно» адбыўся міні-канцэрт беларускага гурта «Рэха». Папярэднічала імпрэзе дэманстрацыя каля Доўгага таргу, якая падтрымлівала змаганьне зь беларускім рэжымам. Арганізатарамі мерапрыемства былі студэнты зь Беларусі, якія навучаюцца ў Труймясьце, навуковае таварыства UG «Мазаіка», бюро «Гданьск і Мэтраполія Эўрапейская сталіца культуры 2016 — кандыдат», а таксама дзейнае ў Сапоце Беларускае культурнае таварыства «Хатка».

У Катавіцах 27 сакавіка а 18 гадзіне на вуліцы Мар’яцкай адбыўся канцэрт, на якім выступілі тры польскія гурты: Cała Góra Barwinków, Leniwiec і Radical Garaża, а таксама беларускі гурт з Полацку – Indra. Канцэрт пачаўся з уступнага слова эўрапарлямэнтара др Марка Мігальскага, які выразіў падтрымку для падобных ініцыятываў. Таксама выступіў Эдуард Гладышаў, беларускі студэнт і апазыцыянэр з Кракава, які распавёў аб парушэньні правоў чалавека і асноваў дэмакратыі ў Беларусі. На канцэрт прыйшлі некалькі соцень чалавек рознага ўзросту, сярод якіх былі і беларускія студэнты, якія навучаюцца ў Катавіцах. Арганізатарам мерапрыемства было таварыства Праект Сылезія, а са-арганізатарамі Бюро дэпутата Эўрапейскага парлямэнта др-а Марка Мігальскага і горад Катавіцы.

У Кельцах 25 і 26 сакавіка ад поўдню да вечару ў клюбе Woor на плошчы Свабоды адбываліся «Дні салідарнасьці з Беларусьсю». Была арганізаваная акцыя напісаньня апэляцыйных лістоў да ўладаў Беларусі з патрабаваньнем вызваліць апазыцыянэраў. Паказваліся дакумэнтальныя фільмы пра палітычную і грамадзкую сытуацыю ў Беларусі, адносіны беларускай апазыцыі і іншыя беларускія фільмы. У першы дзень імпрэзы адбылася дыскусія на тэму Беларусі, у якой удзельнічалі грамадзкія дзеячы і прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў. Арганізатарамі мерапрыемства былі таварыства Цэнтар валянтэрства і Ініцыятыва Вольная Беларусь, каардынатаркай была Эмілія Міхта.

У Кракаве культурныя падзеі цягнуліся тры дні. У чацьвер 24 сакавіка а 17 гадзіне ў Малым калегіюме Paderevianum адбылася дыктоўка па беларускай мове. Тэкст дыктоўкі распрацаваў Дзьмітры Клабанаў, працаўнік Інстытуту ўсходнеславянскай філялёгіі Ягелонскага ўнівэрсытэту, аўтар кнігі «Крок за крокам знаёмімся зь Беларусьсю». У пятніцу 25 сакавіка ў клюбе «Ціша» на вул. Брацкай 3-5 а 18 гадзіне адбылася выстава жывапісу і графікі беларускай мастачкі Нікі Сандрос. Пасьля выставы адбыўся невялікі канцэрт беларускай песьні ў выкананьні маладога беларускага музыкі Нікіфара Маліноўскага. У суботу 26 сакавіка ў кавярні Наварольскі ў Сукеньніцах а 19 гадзіне быў арганізаваны вечар беларускай і польскай паэзіі. Свае вершы чыталі паэты зь Беларусі: Ірына Хадарэнка і Павал Надольскі. Вершы іншых беларускіх і польскіх паэтаў у арыгінале і ў перакладзе чыталі студэнты Дзяржаўнай Вышэйшай тэатральнай школы і сябры Беларускага таварыства.

У Сапоце 25 сакавіка а 19 гадзіне ў канцэртнай залі Polskiej Filharmonii Kameralnej і ў Лясной опэры адбыўся канцэрт беларускіх музыкаў: барда Зьмітра Вайцюшкевіча і гурта Рэха. Канцэрт быў платны. Арганізатарамі былі беларускія студэнты з Гданьскага ўнівэрсытэту, сябры студэнцкага навуковага таварыства UG «Mozaika», пры падтрымцы Ініцыятывы Вольная Беларусь, Беларускага культурнага таварыства «Хатка», бюро «Гданьск і Мэтраполія Эўрапейская сталіца культуры 2016 — кандыдат» і таварыства «Гарадзкая культура». Мерапрыемства прайшло пры ганаровай падтрымцы прэзыдэнта Сапота Яцака Карноўскага.

У Шчэціне 13 сакавіка а 18 гадзіне ў Доме культуры «Славянін» адбыўся канцэрт гуртаў: Rowdyside, Annalisa, Kumka Olik i Titus Tommy Gunn. У перапынку паміж імі выступіў Францішак Вячорка, беларускі дзеяч апазыцыі. Канцэрт быў платным, а ўвесь даход з імпрэзы быў перадазены на статутныя мэты Ініцыятывы Вольная Беларусь. Арганізатарамі былі: I агульнаадукацыйны ліцэй у Шчэціне, Дом культуры «Славянін» і Эўрапейскае таварыства студэнтаў права Liceum ELSA Szczecin. Імпрэзу падтрымалі: гміна Нова Варпна, Павятовае староства ў Паліцах, Заходнепаморская Ўправа Маршалкоўскі, Урад гораду Шчэцін, Шчэцінскі Ўнівэрсытэт, Gazeta Wyborcza Szczecin, Polskie Radio Szczecin.

Інцыдэнт ва Ўлацлаўку

Імпрэза ў межах акцыі «Салідарныя з Беларусьсю» плянавалася таксама ва Ўлацлаўку. Ініцыятарам і арганізатарам была няўрадавая арганізацыя «Праект Улацлавак». 22 сакавіка ў Аб’яднаньні каталіцкіх школ павінна было адбыцца спатканьне моладзі зь беларускім апазыцыяністам, а 27 сакавіка ва Ўлацлаўскім цэнтры культуры плянаваўся канцэрт беларускага фольк-рокавага гурта з Гомлю «Бан Жвірба» і двух улацлаўскіх музычных гуртаў на разагрэве. Перад канцэртам плянавалася правядзеньне конкурсу на лепшую карыкатуру Аляксандра Лукашэнкі. Арганізатары чакалі, што прыйдзе каля 300—400 гледачоў, якім бы раздалі бела-чырвона-белыя стужкі, што сымбалізуюць салідарнасьць з дэмакратычнымі памкненьнямі беларусаў. Імпрэза павінна была быць бясплатнай. Яе кошт, які складаўся з транспарту і начлегу беларускіх музыкаў, друкаваньня плякатаў, зьбіраўся ўзяць на сябе Ўлацлаўскі цэнтар культуры.

Мерапрыемства, аднак, не адбылося. За два тыдні перад імпрэзай адмовіўся Ўлацлаўскі цэнтр культуры, падобна зрабіла Аб’яднаньне каталіцкіх школ. Арганізатары прабавалі перанесьці мерапрыемства, аднак дзьве школы, да якіх яны тэлефанавалі, таксама адмовіліся. Паводле Мар’юша Серачкевіча з «Праекту Ўлацлавак», які быў каардынатарам мерапрыемства, адмову неафіцыйна тлумачылі палітычнымі прычынамі, тлумачачы тым, што ўлады горада не жадаюць праводзіць мерапрыемствы, на якіх крытычна выступаюць супраць уладаў Беларусі. Улацлавэк зьяўляецца партнэрскім горадам беларускага Магілёва і цесна зь ім супрацоўнічае. Згодна зь Серачкевічам, улады гораду ўжо раней нэгатыўна рэагавалі на акцыі, якія асуджаюць парушэньне правоў чалавека ў Беларусі. Паводле прадстаўнікоў Улацлаўскага цэнтру культуры, імпрэзу трэба было адмяніць па фінансавых прычынах, паколькі нечакана там трэба было зрабіць рэмонт.

Сьвет

У 2011 годзе канцэрты ў межах акцыі «Салідарныя зь Беларусьсю» адбыліся першы раз таксама па-за межамі Польшчы. 26 красавіка ў Вільні ў Доме нацыянальных меншасьцяў арганізавалі сьвяточную імпрэзу ў гонар 93-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Падчас мерапрыемства былі прачытаны некалькі рэфэратаў на гістарычную тэматыку, а таксама выступілі барды зь Вісагінасу. Арганізатарамі было Таварыства беларускай культуры ў Вільні пры падтрымцы «Ініцыятывы Вольная Беларусь». Каардынатарам быў Уладзіслаў Гурыновіч.

Ацэнкі

Рок-князёўна Кася Камоцкая як калумніст «naviny.by» у 2008 годзе давала такую ацэнку фэсту: «Ня трэба думаць, што калі ў Польшы ёсьць праэкт „Салідарныя зь Беларусьсю“, ён зацікаўлены ў беларускай музыцы. У самой назве акцыі — квінтэссэнцыя прыярытэтаў: „Салідарныя зь Беларусьсю“, а не „Прыйшлі паслухаць беларускую музыку“».

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Салідарныя Зь Беларусьсю 2006 годСалідарныя Зь Беларусьсю 2007 годСалідарныя Зь Беларусьсю 2008 годСалідарныя Зь Беларусьсю 2009 годСалідарныя Зь Беларусьсю 2010 годСалідарныя Зь Беларусьсю 2011 год – Пачуй нас!Салідарныя Зь Беларусьсю АцэнкіСалідарныя Зь Беларусьсю Глядзіце таксамаСалідарныя Зь Беларусьсю КрыніцыСалідарныя Зь Беларусьсю Вонкавыя спасылкіСалідарныя Зь Беларусьсюpl:Inicjatywa Wolna BiałoruśПольская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Марфэмная будова словаАляксей БелыНіна МацяшАндрэй ХадановічГомельШвайцарыяСтаніслаў МанюшкаАнтонімыАлена МаслаMelbetЭротыкаАрцём АрашонакЛетувізацыяЗьмітрок БядуляАляксей ПысінХарвацкая моваЗямляВікіБеларусь28 красавікаЦмокТутэйшыя (п’еса)ЗлучнікГайла (імя)ФартэпіянаТураўМаркёр14 красавікаРод (біялёгія)Сэрбская моваРоварМенскHromadske.TVСаюз вызваленьня БеларусіПалесьсеM (неадназначнасьць)Ігнат ДамейкаАлесь РазанаўСямён ШарэцкіВэб-сайтСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРБуценьМаксім БагдановічЛацінкаНестар МахноПорнасайтДабрыняZuzana (зброя)РамантызмПавал ДураўМікола ПапекаТыраспальКампутарная сеткаНямецкая моваЖомайдзь (Клецкі раён)Міхал Клеафас АгінскіМіжнародны стандартны кніжны нумарЮрась Барысевіч1877Джулія ТэйларЯгінт.aqКонаУкраінаБраўзэрОкельМенская вобласьць🡆 More