Катастрофа Ту-154 Пад Смаленскам

Катастрофа Ту-154 пад Смаленскам 10 красавіка 2010 году — авіяцыйнае здарэньне, якое адбылося 10 красавіка 2010 году на ўскраіне вёскі Пячэрск Смаленскай вобласьці, каля вайсковага аэрапорту «Паўночны».

Зьяўляецца найбуйнейшай у гісторыі авіякатастрофай зь першымі асобамі дзяржавы.

Катастрофа Ту-154 пад Смаленскам
Катастрофа Ту-154 Пад Смаленскам
Ту-154М у аэрапорце Загрэбу ў час візыту прэзыдэнта Польшчы ў Харватыю
Зьвесткі пра катастрофу
Дата 10 красавіка 2010
Характар крушэньне падчас пасадкі
Прычына Сьледзтва разглядае тры верагодныя прычыны: надвор’е, памылка пілёта, тэхнічныя непаладкі
Месца катастрофы Смаленская вобласьць, Расея
54°49′31.19″ пн. ш. 32°03′10.28″ у. д. / 54.8253306° пн. ш. 32.0528556° у. д. / 54.8253306; 32.0528556 32°03′10.28″ у. д. / 54.8253306° пн. ш. 32.0528556° у. д. / 54.8253306; 32.0528556
Пункт вылету Варшаўскі аэрапорт імя Фрэдэрыка Шапэна, Варшава, Польшча
Пункт прызначэньня Смаленск-паўночны, Смаленск, Расея
Паветранае судна
Мадэль самалёта Ту-154М
Бартавы нумар 101 (90A837)
Пасажыры 88
Экіпаж 8
Загінулі 96
Выжылі 0

У выніку катастрофы загінулі 88 пасажыраў і 8 чальцоў экіпажу. Сярод загіблых прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі і ягоная жонка Марыя, польскія палітыкі, практычна ўсё найвышэйшае вайсковае камандваньне, грамадзкія і рэлігійныя дзеячы.

Польская ўрадавая дэлегацыя на чале з прэзыдэнтам мелася ўзяць удзел у жалобных ўрачыстасьцях, прысьвечаных 70-й гадавіне расстрэлаў польскіх афіцэраў у Катыні.

Храналёгія падзеяў

Катастрофа Ту-154 Пад Смаленскам 
Мапа палёту

10 красавіка 2010 году самалёт Ту-154М ВПС Польшчы, які выконваў рэйс з Варшавы ў Смаленск, разьбіўся пры заходзе на пасадку ў складаных мэтэаралягічных умовах на аэрадром «Смаленск-Паўночны».

Самалётам кіраваў польскі экіпаж з авіяатраду прэзыдэнта.

Згодна зь зьвесткамі начальніка кіраваньня інфармацыі МНС Расеі Ірыны Андрыянавай, катастрофа адбылася щ 10:56 паводле маскоўскага часу. Імаверна, самалёт закрануў дрэва пры зьніжэньні. Аднак 28 красавіка на прэс-нарадзе польскі прэм’ер Дональд Туск паведаміў, што падзеньне самалёта адбылося ў 8:41 паводле польскага часу (10:41 паводле маскоўскага), а не на 15 хвілін пазьней, як паведамлялася ў першыя дні пасьля катастрофы.

На сёньня сьнежань 2016 году існавали сумневы ў аб’ектыўнасьці афіцыйнае (расейскае) вэрсіі прычыны катастрофы. У тым ліку, даказваецца, што лятак разбурыўся яшчэ ў паветры ў выніку некалькіх выбухаў на борце.

Наступствы

У адпаведнасьці з артыкулам 131 Канстытуцыі Польшчы сьпікер Сойму Браніслаў Камароўскі часова прыняў паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. Цягам 14 дзён ён меў абвясьціць дату датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў.

У дзень авіякатастрофы Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск склікаў надзвычайнае паседжаньне кабінэту міністраў.

17 красавіка 2010 году ў Варшаве адбылася афіцыйная цырымонія разьвітаньня з ахвярамі катастрофы. На пляцы, у прысутнасьці сотняў тысячаў чалавек з усіх рэгіёнаў Польшчы, з замежжа, у тым ліку і Беларусі, прагучалі імёны ўсіх ахвяраў катастрофы.

Пасажыры самалёта

На борце самалёта знаходзіліся 96 чалавек, 88 чальцоў дэлегацыі і 8 сяброў экіпажу. Дэлегацыя мусіла складацца з 89 чальцоў, але адна жанчына спазьнілася на самалёт.

Катастрофа Ту-154 Пад Смаленскам 
Прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі
Катастрофа Ту-154 Пад Смаленскам 
Першая лэдзі Польшчы Марыя Качынская

Сярод пасажыраў самалёта былі:

  • Лех Качынскі — прэзыдэнт Польшчы
  • Марыя Качынская — жонка прэзыдэнта Польшчы
  • Рышард Качароўскі — былы прэзыдэнт Польшчы ў выгнаньні
  • Кшыштаф Путра — віцэ-сьпікер Сойму Польшчы
  • Ежы Шмайдзінскі — віцэ-сьпікер Сойму Польшчы
  • Крысьціна Бахенэк — віцэ-сьпікер Сэнату Польшчы
  • Уладзіслаў Стасяк — кіраўнік Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы
  • Аляксандар Шчыгла — кіраўнік Бюро нацыянальнай бясьпекі Польшчы
  • Павал Выпых — дзяржаўны сакратар Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы
  • Анджэй Крэмэр — намесьнік міністра замежных справаў Польшчы
  • Станіслаў Камароўскі — намесьнік міністра нацыянальнай абароны Польшчы
  • Томаш Мэрта — намесьнік міністра культуры Польшчы
  • Анджэй Пшэвозьнік — генэральны сакратар Рады па ахове памяці змаганьня і пакутніцтва
  • Мацей Плажыньскі — прэзыдэнт кампаніі «Wspólnota Polska» — польскай культурнай арганізацыі, былы маршалак Сойму
  • Марыюш Казана — загаднік пратакольнага аддзелу ў Міністэрстве замежных справаў Польшчы

Прадстаўнікі ўзброеных сілаў

  • Францішак Гонгар — кіраўнік Генэральнага штабу Войска Польскага, генэрал
  • Тадэвуш Бук — галоўнакамандуючы сухадарожных войскаў, дывізійны генэрал
  • Анджэй Карвета — галоўнакамандуючы ВМФ, віцэ-адмірал
  • Анджэй Бласік — камандуючы ВПС, генэрал
  • Уладзімеж Патасінскі — камандуючы войскамі адмысловага прызначэньня, генэрал
  • Браніслаў Квяткоўскі — галава апэратыўнага камандваньня Войска Польскага, генэрал
  • Казімеж Гілярскі — камандуючы гарнізонам Варшавы, брыгадны генэрал
  • Станіслаў Камарніцкі — канцлер вайсковага ордэна Virtuti Militari, брыгадны генэрал
  • Зьбігнеў Дэмбскі — чалец капітула вайсковага ордэна Virtuti Militari, падпалкоўнік

Прадстаўнікі Парлямэнту

Катастрофа Ту-154 Пад Смаленскам 
Сьпіс загінулых

Дэпутаты

Сэнатары

  • Станіслаў Заяц
  • Яніна Фэтлінская

Рэлігійныя дзеячы

  • Тадэвуш Плоскі — палявы біскуп Войска Польскага, генэрал-маёр
  • Мірон (Хадакоўскі) — арцыбіскуп Польскай Праваслаўнай Царквы, ардынары Войска Польскага, брыгадны генэрал
  • Адам Пільх — эвангелічны палявы капэлян, палкоўнік
  • Ян Асінскі — палявы капэлян Войска Польскага, падпалкоўнік
  • Зьдзіслаў Круль — капэлян варшаўскага аддзяленьня Аб’яднаньня Катынскіх сем’яў
  • Анджэй Квасьнік — капэлян Фэдэрацыі Катынскіх сем’яў
  • Раман Інджэйчык — капэлян прэзыдэнта Польшчы
  • Рышард Румянэк — сьвятар, прафэсар, рэктар Унівэрсытэту імя Кардынала Стэфана Вышынскага

Грамадзкія дзеячы

  • Стэфан Мэляк — старшыня Катынскага камітэту
  • Анджэй Сарыуш-Скомпскі — старшыня Фэдэрацыі катынскіх сем’яў
  • Бажэна Лоек — старшыня Польскага катынскага фонду

Іншыя чальцы дэлегацыі

Ушанаваньне памяці ў Беларусі

Катастрофа Ту-154 Пад Смаленскам 
Ушанаваньне памяці ахвяраў авіякатастрофы самалёта польскага прэзыдэнта Леха Качынскага ля амбасады Польшчы ў Менску, 10 красавіка 2010

Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка выказаў глыбокія спачуваньні. Кіраўнік краіны таксама даручыў усім дзяржаўным сродкам масавай інфармацыі ў нядзелю, 18 красавіка, у сувязі з пахаваньнем прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага абмежаваць трансьляцыю забаўляльных праграм з 12 да 18 гадзін.

У наступныя пасьля трагедыі дні беларусы прыносілі кветкі й зьнічкі да польскай амбасады ў Менску, гарадзенскага і берасьцейскага кансулятаў, пакідалі запісы ў жалобных кнігах. Ускладаць кветкі прыходзілі палітыкі, гісторыкі, літаратары, артысты. У Катэдральным касьцёле ля алтару паставілі партрэт загінулага прэзыдэнта Качынскага. 11 красавіка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч правёў памінальную імшу, на якой прысутнічаў намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Валеры Варанецкі. Службовыя асобы таксама дапамаглі палякам: спрасьцілі візавыя фармальнасьці для сваякоў загінуўшых.

18 красавіка 2010 году ў менскім Архікатэдральным касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі прайшла памінальная служба ў памяць ахвяраў. Цырымонію наведаў кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка з сынам Мікалаем, якія запаліў ля партрэта Качынскага лямпаду. Ад прэзыдэнта быў таксама ўскладзены кошык з кветкамі.

Беларускую дэлегацыю на жалобных мерапрыемствах у Польшчы ўзначаліў старшыня верхняй палаты беларускага парлямэнту Барыс Батура.

Памяць ахвяр катастрофы, у прыватнасьці прэзыдэнта Польшчы, яго жонкі, а таксама апошняга прэзыдэнта Польшчы ў выгнаньні ўшанавалі хвілінай маўчаньня ўдзельнікі 27-й сэсіі Рады БНР, якая адбылася 19 красавіка 2010 году ў Лёндане.

У сувязі з катастрофай, 18 красавіка 2010 году БТ паказала «Катынь» Анджэя Вайды ў беларускім перакладзе.

Фатаздымкі зь месца катастрофы ў Смаленску

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Катастрофа Ту-154 Пад Смаленскам  Катастрофа Ту-154 пад Смаленскамсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Катастрофа Ту-154 Пад Смаленскам Храналёгія падзеяўКатастрофа Ту-154 Пад Смаленскам НаступствыКатастрофа Ту-154 Пад Смаленскам Пасажыры самалётаКатастрофа Ту-154 Пад Смаленскам Ушанаваньне памяці ў БеларусіКатастрофа Ту-154 Пад Смаленскам Фатаздымкі зь месца катастрофы ў СмаленскуКатастрофа Ту-154 Пад Смаленскам КрыніцыКатастрофа Ту-154 Пад Смаленскам Вонкавыя спасылкіКатастрофа Ту-154 Пад СмаленскамВёскаПячэрскСмаленская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ворша (футбольны клюб)Павал ВэнтЛязьбійская парнаграфіяГлеб Лабадзенка2010АўстраліяПарнаграфіяДзевятковая сыстэма зьлічэньняЕўле (камуна)ПамылкаСьпіс гарадоў БеларусіАндрэй Павук (актывіст)Слуцкі збройны чынНью-ДжэрзіАнджэліна ДжаліСэвільля (футбольны клюб)ПлаешцьГента (імя)Беларускія народныя казкіПрыметнікДорыс ЛесінгТу-22МДавід ПісараВіктар Астроўскі1384Сан-ФранцыскаГодДжыдаГаўдыкЗнак плюс-мінус27 сьнежняКузьма ЧорныПіюс XIКінатэатарГімн БеларусіЛяндаЯчмень звычайныАгіСтудэнцкая думка (ЗБС)Унівэрсальны каардынаваны час469 да н. э..ptНікарагуаМаргарыта ЛатышкевічWilliam HillАгдамскі раёнСмаленская рэспублікаБраніслаў Эпімах-ШыпілаДзірНапалеон IIГорадняМіхась ЧаротДругая сусьветная вайнаРаўкіМадэль OSIВольга ЧамаданаваПахлаваБразыліяЭйтаМарат КазейНацыянальны банк МалдовыДжон АдамзКуршыМіхал БаброўскіДорг (імя)Нікола ТэслаЕсьманГарбатаКутнічнае выйсьцеСадыё МанэМіхаіл ШыбунВіз Эйр🡆 More