Прапаганда Ў Беларусі

Прапага́нда ў Белару́сі — адзін са сродкаў рэпрэсіўнага ажыцьцяўленьня ўлады рэжымам Лукашэнкі.

Для прапаганды выкарыстоўваюцца дзяржаўныя СМІ, такія як тэлеканал «Беларусь 1», які належыць Белтэлерадыёкампаніі, а таксама навучальныя ўстановы.

Крымінальны статус

Паводле 5-га артыкула Канстытуцыі Беларусі, «забараняецца стварэньне і дзейнасьць палітычных партыяў, а таксама іншых грамадзкіх аб’яднаньняў, якія маюць на мэце гвалтоўнае зьмяненьне канстытуцыйнага ладу ці вядуць прапаганду вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасьці». Крымінальны кодэкс Беларусі зьмяшчаў артыкулы: 123 «Прапаганда вайны», 341-1 «Прапаганда або публічнае дэманстраваньне, выраб і распаўсюд нацысцкай сымболікі або атрыбутыкі» і 342-1 «Прапаганда самагубства». Гэтыя артыкулы Крымінальнага кодэксу прадугледжвалі пазбаўленьне волі на тэрмін да 5, 4-х і 6 гадоў адпаведна.

Мэты й сытуацыя са СМІ

Нягледзячы на ​​ўстанаўленьне свабоды слова(be) ў артыкуле 33 Канстытуцыі Беларусі 1996 году, рэжым Лукашэнкі абмяжоўвае яе іншымі законамі й рэпрэсіямі(uk). Урад падтрымлівае дзяржаўныя СМІ, такія як тэлеканал «Беларусь 1», якія здаўна выкарыстоўваюцца для прапаганды, і, дзякуючы іх шырокай прысутнасьці ў інфармацыйнае прасторы, ажыцьцяўляе непасрэдны кантроль над мэдыя-ландшафтам і распаўсюджваньнем інфармацыі адпаведна. Гэта робіць людзей у Беларусі ўразьлівымі для дзяржаўнае прапаганды, бо ў іх мала доступу да альтэрнатыўных і незалежных СМІ. Асноўная мэта прапаганды — захаваньне ўлады, распаўсюджваньне ідэалёгіі й папулярызацыя Аляксандара Лукашэнкі. У прыватнасьці, прапаганда намагаецца стварыць адчуваньне, што дзяржава, урад і Лукашэнка — гэта адно цэлае. Фокус на пэрсоне Лукашэнкі мацнейшы, чым быў на кіраўніках дзяржавы пры СССР.

Характар ​​прапагандысцкай сыстэмы бярэ пачатак з савецкіх часоў. Лукашэнка паказваецца як незаменны бацька нацыі й гарант стабільнасьці. Спорт(uk) гуляе важную ролю ў асьвятленьні падзеяў як крыніца патрыятызму.

У школах, каледжах і ўнівэрсытэтах працягвае адбывацца значная індактрынацыя(uk): навучэнцы атрымліваюць аднабаковыя паведамленьні пра гісторыю й бягучую палітычную сытуацыю. З-за боязі Лукашэнкі, што прафэсары распаўсюджваюць крамольныя ідэі пра плюралізм(be), дэмакратыю й лібэралізм, у 2003 годзе ў ВНУ быў уведзены прарасейскі й прасавецкі абавязковы курс «Асновы ідэялёгіі беларускае дзяржавы». У прапагандзе, у прыватнасьці, заходнія дзяржавы і іх аб’яднаньні, такія як ЗША, НАТО, але таксама Польшча і ўвесь Эўрапэйскі Зьвяз, разглядаюцца як варожы бок. Каб мець магчымасьць працаваць у дзяржаўным апараце, трэба прайсьці ідэалягічныя выпрабаваньні.

Прыклады

Падчас пандэміі COVID-19 на Беларусі Лукашэнка прынізіў небясьпечнасьць сытуацыі, а паведамляць пра эпідэмію першапачаткова не дазвалялася.

Дзяржаўныя СМІ на фоне пратэстаў з 2020 году ня толькі ў аўтарскіх перадачах, але ўжо й ў навінах сталі актыўна зьвяртацца да містыфікацыяў(uk), выкарыстоўваць стылістычна зьніжаную лексіку(ru) й наважваць цэтлікі — вынік інтаксыкацыі(uk) іх супрацоўнікаў уласнаю прапагандаю, на думку журналіста Паўлюка Быкоўскага. Усходняя апэрацыйная група стратэгічных зносін зазначыла як прыклад перадачы Рыгора Азаронка на канале «СТБ», у якіх дэзынфармацыя суправаджаецца моваю нянавісьці(uk).

У прадстаўленьні беларускае прапаганды масавыя акцыі пратэсту ў 2020 годзе — гэта акцыі, кантраляваныя Захадам. Сам Лукашэнка заявіў у жніўні 2020 году, што Захад ставіў мэтаю анэксію Гарадзенскае вобласьці. Паводле яго словаў, у рэгіёне ўжо разьвявалі польскія сьцягі.

Прапаганда ў Беларусі фальсыфікуе гвалт міліцыі ў дачыненьні да дэманстрантаў і, між іншым, спрабуе аслабіць пратэставы рух пры дапамозе дэзынфармацыі; акрамя таго, мэтанакіравана выкарыстоўваюцца і іншыя мэтады, такія як арышты прадстаўнікоў апазыцыі, напрыклад, чальцоў Каардынацыйнае рады.

19 й 20 верасьня 2020 году пасьля затрыманьня 15 верасьня Сьцяпана Латыпава па «Беларусь 1» паказалі сюжэт, у якім са спасылкаю на Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі сьцьвярджалася, што жыхар «Плошчы Пераменаў(be)» зьбіраўся выкарыстаць супраць сілавікоў атруту. Аднак у канчатковым паведамленьні Сьледчага камітэту пра завяршэньне расьсьледаваньня гэтая вэрсія адсутнічала.

Напрыканцы верасьня 2020 году ў этэры каналу «Беларусь 1» былі паказаны прызнальныя паказаньні ад групы людзей, якім нібыта заплацілі каардынатары за ўдзел у пратэстах. Паводле сьведчаньняў аднаго з пацярпелых, 29 верасня 2020 году ў РУУС Першамайскага раёну Менску Мікалай Карпянкоў здымаў відэаролікі, пасьля й паказаныя па «Беларусь 1», асабіста й камандаваў групаю сілавікоў, якая выбівала ілжывыя паказаньні ад групы людзей, схопленых ГУБАЗіКам, якіх зьбіцьцём і пагрозамі прымушалі сказаць на камэру, што ім заплацілі каардынатары.

3 чэрвеня 2021 году на «АНТ» выйшла перадача з удзелам Рамана Пратасевіча й Марата Маркава, кіраўніка тэлеканалу, абазначаная як інтэрвію Пратасевіча. Перадача выклікала шматлікую крытыку й была расцэненая многімі як элэмент катаваньня палітвязьня.

Падтрымка з боку Расеі

Падчас мірных масавых акцый пратэстаў у 2020 годзе супраць, як мяркуецца, сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў журналістаў беларускіх дзяржаўных СМІ, якія адмовіліся падтрымаць афіцыйныя паведамленьні пра перамогу Лукашэнкі і апэрацыі супраць дэманстрантаў, замянілі супрацоўнікі з Расеі, у тым ліку з тэлеканалу «Расея сёньня(be)». Дзяржаўныя СМІ паведамлялі, што апазыцыя пагражала, што школьныя ўрокі ў хуткім часе будуць праводзіцца толькі на беларускай мове, хаця жыхары Беларусі, паколькі большасьць зь іх двухмоўныя, ня бачылі ў гэтым пагрозы, сьведчыла Ксенія Луцкіна, былая карэспандэнтка Белтэлерадыёкампаніі. Паводле нямецкай журналісткі Керстын Хольм(de), маніпуляцыі, прадэманстраваныя ў СМІ, маюць почырк расейскіх экспэртаў. Дзяржаўны вяшчальнік «Беларусь 1» прадэманстраваў здымкі выступу лідэра апазыцыі Марыі Калесьнікавай, які быў акампанаваны хорам галасоў, які крычаў па-расейску: Уходи! (па-беларуску: Сыходзь!). Аднак гэтыя заклікі пратэставага руху былі накіраваны супраць Лукашэнкі. Таксама на «Беларусь 1» зьявіўся рэпартаж пра сям’ю, якая знаходзілася ў машыне падчас акцый пратэсту супраць Лукашэнкі ў Гародне й падверглася нападу АМАПу, падчас якога дзіця было сур’ёзна паранена. Аднак у паведамленьні гаварылася, што сям’я выпадкова трапіла ў аварыю.

Беларускую дзяржаўную прапаганду падтрымаў расейскі прапагандысцкі тэлеканал «Расея сёньня», які паказаў відэазаяву супрацоўніка АМАПу, які сьцьвярджаў, што малады чалавек, зьбіты сіламі АМАПу да непрытомнасьці, нібыта быў п’яны і ў стане наркатычнага ап’яненьня; гэтаму супярэчыў незалежны партал «TUT.BY», які апублікаваў заключэньне лекара з супрацьлеглай інфармацыяй.

Лукашэнка падзякаваў тэлеканалу «Расея сёньня» за дапамогу ў асьвятленьні пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

З моманту першай хвалі пратэстаў у 2020 годзе беларускія дзяржаўныя тэлеканалы пры дапамозе спэцыялістаў у сфэры СМІ з Расіі не толькі ўзгаднілі свае дэзынфармацыйныя наратывы з пракрамлёўскімі СМІ, але таксама прынялі тую ж тактыку, напрыклад, перасьледуючы замежных дыпляматаў.

Наступствы

Пачынаючы з 2006 году кіраўнікі й вядучыя прапагандысты дзяржаўных СМІ (Белтэлерадыёкампанія, Агульнанацыянальнае тэлебачаньне («АНТ»), «СТБ», «СБ. Беларусь сегодня», БелТА) неаднаразова ўносіліся да Чорнага сьпісу Эўразьвязу, траплялі ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША, санкцыйныя сьпісы Вялікабрытаніі, Швайцарыі.

З-за дзяржаўнае прапаганды шматлікія журналісты вырашылі летам і восеньню 2020 году пакінуць працу ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі Беларусі. Да прыкладу, у гэты перыяд з «АНТ» звольнілася каля чвэрці супрацоўнікаў: ня менш за 80 з 300, нават нягледзячы на пагрозы кіраўніцтва тэлеканалу да звальняючыхся ў выглядзе распачатку крымінальнае справаў ды гвалтоўнае зьнікненняў(ru). У жніўні большая частка калектыву пакінула радыё «Сталіца». Зыход прадоўжыўся і ў 2021 годзе: у студзені налічвалася больш за 100 адкрытых вакансіяў у Белтэлерадыёкампаніі, а па стане на чэрвень ад Белтэлерадыёкампаніі былі разьмешчаны ўжо 160 вакансіяў, ад выдавецкага дому «Беларусь сёньня» (газэта «СБ. Беларусь сегодня» ды інш.) — 20.

22 сьнежня 2020 году Instagram выдаліў акаўнт Агульнанацыянальнага тэлебачаньня з-за шматлікіх скаргаў карыстальнікаў на агрэсіўную прапаганду, недакладную інфармацыю й зьмесьціва(bg), якое распальвае варожасьць.

10 чэрвеня 2021 году Ўкраіна забараніла рэтрансляцыю тэлеканалу «Беларусь 24», які распальваў нацыянальную варожасьць(uk) і распаўсюджваў дэзынфармацыю.

30 чэрвеня 2021 года Белтэлерадыёкампанію выключылі з Эўрапейскага вяшчальнага зьвязу(be).

Глядзіце таксама

Літаратура

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Прапаганда Ў Беларусі Крымінальны статусПрапаганда Ў Беларусі Мэты й сытуацыя са СМІПрапаганда Ў Беларусі ПрыкладыПрапаганда Ў Беларусі Падтрымка з боку РасеіПрапаганда Ў Беларусі НаступствыПрапаганда Ў Беларусі Глядзіце таксамаПрапаганда Ў Беларусі ЛітаратураПрапаганда Ў Беларусі КрыніцыПрапаганда Ў Беларусі Вонкавыя спасылкіПрапаганда Ў БеларусіБеларусь 1БелтэлерадыёкампаніяРэжым ЛукашэнкіСМІ

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Заслаўе.rsЛетувізацыяБутывіл40Маркетынг.cl.dd.cv1326Уладзімер ДубоўкаДзяржаваПагоня (песьня)4.aiКуфніца46Лукаш Бэндэ.nc.tk.pmЛеаніла Чарняўская.mm.lvУладзіслаў СыракомляАльбэрт КарэйваІвонка Сурвіла18.zmАдраджэньне мовыНаша Ніва1902Мы выйдзем шчыльнымі радаміЭйгердЧасьціца.vaПолк імя Кастуся Каліноўскага.rwПружаныНовы Запавет.sj.afЭйсмант (імя).si1385СэкундаКрыж Эўфрасіньні Полацкай.gh1134Акторы парнафільмаўЧаркесы.su1932Сэкс-турызмДругая Ўстаўная грамата.knВільбут.buGoogle ChromeНобэлеўская прэмія ў галіне літаратурыГерман (імя).aeЛанкашырПолацакКаханьне без пранікненьня.nu1992Парэчча (горад).mu1977Рада Беларускай Народнай Рэспублікі🡆 More