Вышэйшая Навучальная Ўстанова

Вышэйшая навучальная ўстанова (ВНУ) — навучальная ўстанова, якая дае вышэйшую прафэсійную адукацыю і ажыцьцяўляе навуковую дзейнасьць.

Вылучаюць дзяржаўныя і прыватныя ВНУ.

Кожная вышэйшая навучальная ўстанова мае статут і зьяўляецца аўтаномным суб’ектам прававых адносін. ВНУ павінна мець ліцэнзію, якая дае права на адукацыйную дзейнасьць. Для таго, каб мець права выдаваць выпускнікам ВНУ дыплём дзяржаўнага ўзору, навучальная ўстанова павінна быць акрэдытавана. Навучаньне ў ВНУ звычайна цягнецца ад 4 да 6 гадоў і бывае дзённым, вячэрнім і завочным.

На 2023 год у сьвеце налічвалася звыш 30 000 ВНУ.

Беларусь

Улетку 2013 году на дзённую бюджэтную форму навучаньня ў ВНУ Беларусі залічылі 22 352 чалавекі. Сярод іх 19 959 (89%) першакурсьнікаў скончылі сярэднія школы, у тым ліку 18 844 чалавек (94%) — у год паступленьня. Сярод выпускнікоў сярэдняй школы 16 170 студэнтаў (81%) скончылі яе ў гарадах. Таксама студэнтамі сталі 2036 выпускнікоў сярэдніх спэцыяльных навучальных установаў (9%) і 163 выпускнікі прафэсійна-тэхнічных вучэльняў. Акрамя таго, у ВНУ Беларусі паступіў 191 замежны грамадзянін. Сродкі дзяржаўнага каштарысу Беларусі вылучылі на навучаньне 24 100 першакурсьнікаў. То бок недабор на бюджэтнае навучаньне склаў 1767 чалавек (7%), зь іх 1079 студэнтаў недабралі ў 15 з 22 ВНУ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Без уступных іспытаў залічылі 296 чалавек (1,3%), зь іх 210 пераможцаў рэспубліканскіх і міжнародных прадметных алімпіядаў, 58 заслужаных спартоўцаў і 6 ляўрэатаў спэцыяльнага фонду прэзыдэнта Беларусі. Яшчэ 287 чалавек залічылі па-за конкурсам, зь іх 243 (1%) сіраты і кінутых бацькамі дзіцяці (байструкі).

На верасень 2013 году 60 % выкладнікаў ВНУ Беларусі з навуковымі ступенямі былі ў веку за 60 гадоў.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вышэйшая Навучальная Ўстанова БеларусьВышэйшая Навучальная Ўстанова Глядзіце таксамаВышэйшая Навучальная Ўстанова КрыніцыВышэйшая Навучальная Ўстанова Вонкавыя спасылкіВышэйшая Навучальная ЎстановаВышэйшая адукацыяНавука

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

GoogleНад магілай Робака (карціна Казімера Альхімовіча)Blogger60 да н. э.НаркамаўкаСяргей КаракінПрыметнікЮнісонАдам МіцкевічМаксім ГаявыСонечная энэргіяВіктар МарціновічШыла (неадназначнасьць)Юры Караль ГлябовічГальяш ЛеўчыкПружаныЗямляАлдыкаВільгодРуды лесЛітВітаўт ТумашНаваградакЖывіляРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)Электронная поштаФранцішак СавічІўеАховаЖывёлыЭнэргіяСлонімШальнікавыя403 да н. э.АльгярдоваЛаўры Крыстыян РэландэрГішпаніяУладзімер ПуцінДотык пісі рукоюЭміль Гэгле СвэнсэнСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіГэнры Кэмпбэл-БэнэрманАборакВоршаПесьня пра зубраПолацкае княства16 красавікаАркадзь КуляшоўNokia N72Тутэйшыя (п’еса)ВяснаКарлес ПудждэмонЗялянікава (грамада)МенскЗвонМенскі замакЧашніцкі раёнАнатоль СабалеўскіНясьвіжКанстанцыя Скірмунт🡆 More