27°34′41″ у. д. / 53.90306° пн. ш.
27.57806° у. д.
Сьле́дчы камітэ́т Рэспу́блікі Белару́сь — дзяржаўнае ведамства папярэдняга сьледзтва Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць дасудовую крымінальную вытворчасьць.
Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | СК РБ |
---|---|
Дэвіз | Закон, справядлівасьць, Айчына |
Дата ўтварэньня | 12 верасьня 2011 (12 гадоў таму) |
Тып | праваахоўнае |
Юрыдычны статус | дзяржаўнае ведамства |
Мэта | расьсьледаваньне злачынстваў |
Штаб-кватэра | Партызанскі раён, вул. Фрунзэ, д. 19 |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
Старшыня | Зьміцер Гара |
1-ы намесьнік | Алег Шандаровіч |
Намесьнікі | Сяргей Аземша(be), Анатоль Васільеў |
Матчына кампанія | Прэзыдэнт Беларусі |
Бюджэт | 103,862 млн дэнамінаваных рублёў (2016 г.; 0,6% рэсп.бюджэта, $51,936 млн) |
Сайт | ск.бел |
Паводле 1-га артыкула адпаведнага Закону 2012 году, «Сьледчы камітэт падпарадкоўваецца прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь». На 2017 год цэнтральны апарат Камітэту ўлучаў: кіраўніцтва кадраў і ідэалягічнай працы, 2 аддзелы — інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю; працы са зваротамі грамадзянаў. Паводле 4-га артыкула Закона Рэспублікі Беларусь ад 13 ліпеня 2012 году № 403-3 «Аб Сьледчым камітэце Рэспублікі Беларусь», «Асноўнымі задачамі Сьледчага камітэту зьяўляюцца:
Паводле 10-га артыкула Закона Рэспублікі Беларусь ад 13 ліпеня 2012 году № 403-3 «Аб Сьледчым камітэце Рэспублікі Беларусь», Сьледчы камітэт Беларусі:
10 лістапада 2011 г. А.Лукашэнка падпісаў Указ № 518 «Пытаньні Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь», паводле 1-га пункту якога зацьвердзіў:
Указ № 518 цалкам набыў моц 1 студзеня 2012 году. Паводле 3-га разьдзела Палажэньня аб парадку праходжаньня службы ў Сьледчым камітэце Рэспублікі Беларусь: «14. На службу прымаюцца ў добраахвотным парадку паўналетнія грамадзяне, якія маюць вышэйшую юрыдычную адукацыю і здольныя па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасьцях, стане здароўя выконваць задачы, ускладзеныя на Сьледчы камітэт. На пасады радавога і малодшага начальніцкага складу, а таксама асобныя пасады сярэдняга і старэйшага начальніцкага складу могуць прымацца грамадзяне, якія ня маюць вышэйшай юрыдычнай адукацыі, пры наяўнасьці іншай адукацыі, згодна з патрабаваньнямі прыёму на пасаду, на якую яны прызначаюцца. Пералік адпаведнасьці адукацыі штатным пасадам Сьледчага камітэту вызначаецца Старшынём. На пасады радавога і начальніцкага (малодшага, сярэдняга і старэйшага) складу прымаюцца грамадзяне, як правіла, не старэйшыя за 25 гадоў.
15. Грамадзяне, якія прымаюцца на службу, супрацоўнікі, іх сужэнцы (муж ці жонка) і паўналетнія блізкія сваякі, якія сумесна зь імі пражываюць і вядуць агульную гаспадарку, пры прыёме на службу, а таксама ў іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, падаюць дэклярацыі аб даходах і маёмасьці Старшыні або іншаму начальніку згодна з кампэтэнцыяй, якая вызначаецца Старшынём. Непадача дэклярацыі аб даходах і маёмасьці або наўмыснае ўнясеньне ў яе няпоўных ці недакладных зьвестак зьяўляецца падставай для адмовы ў прыёме на службу, прыцягненьня да ўстаноўленай законам адказнасьці. 16. У дачыненьні да грамадзяніна, які прымаецца на службу, праводзіцца спэцыяльная праверка, а ў выпадках, вызначаных Старшынём, — таксама працэдура афармленьня допуску да дзяржаўных сакрэтаў. 17. Для вызначэньня прыдатнасьці грамадзяніна па стане здароўя да службы, а таксама яго індывідуальных псыхалагічных і псыхафізыялягічных якасьцяў праводзяцца мэдычны агляд грамадзяніна і прафэсійны псыхафізыялягічных адбор вайскова-мэдычнымі камісіямі органаў унутраных справаў. 18. Грамадзяне ня могуць быць прыняты на службу ў выпадку:
19. У выпадку ўстанаўленьня абставінаў, якія перашкаджаюць прыёму грамадзяніна на службу, ён інфармуецца аб прычынах адмовы ў прыняцьці яго на службу. 20. Парадак адбору кандыдатаў на службу, у тым ліку правядзеньня ў дачыненьні да іх спэцыяльнай праверкі і выкарыстаньня тэхнічных сродкаў (паліграфа), вызначаецца Сьледчым камітэтам. Пагатоў парадак мэдычнага агляду і прафэсійнага псыхафізыялягічнага адбору, парадак абавязковых пэрыядычных мэдычных аглядаў супрацоўнікаў вызначаюцца сумеснымі нарматыўнымі прававымі актамі Сьледчага камітэту і Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненьні зь Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. ... 22. Грамадзяне, прынятыя на службу, здымаюцца з вайсковага ўліку ў адпаведнасьці з заканадаўствам. 22-1. Пры паступленьні на службу грамадзяне, якія маюць дакумэнты, што даюць права на льготы і перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасьцю, атрыманыя ад замежных дзяржаваў, абавязаныя на працягу 5 дзён з даты ўступленьня ў сілу кантракту аб службе перадаць іх на час праходжаньня службы ў адпаведнае кадравае падразьдзяленьне Сьледчага камітэту». Паводле 38-га пункту Палажэньня, «Кантракт аб службе заключаецца на тэрмін да 1 году да 5 гадоў». Згодна з 68-м пунктам, «Спэцыяльныя званьні прысвойваюцца: 68.1. радавога і малодшага начальніцкага складу — загадам Старшыні або іншага начальніка згодна кампэтэнцыі, вызначанай Старшынёй; 68.2. сярэдняга і старшага начальніцкага складу да падпалкоўніка юстыцыі ўключна — загадам Старшыні; 68.3. палкоўніка юстыцыі і вышэйшага начальніцкага складу — прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь на прадстаўленьне Старшыні».
Паводле 77-га пункту Палажэньня, «Усталёўваюцца наступныя тэрміны выслугі ў спэцыяльных званьнях: 1) малодшы сяржант юстыцыі — 1 год; 2) сяржант юстыцыі — 2 гады; 3) старшы сяржант юстыцыі — 3 гады; 4) старшына юстыцыі — 3 гады; 5) прапаршчык юстыцыі — 5 гадоў; 6) малодшы лейтэнант юстыцыі — 1 год; 7) лейтэнант юстыцыі — 2 гады; 8) старшы лейтэнант юстыцыі — 3 гады; 9) капітан юстыцыі — 3 гады; 10) маёр юстыцыі — 4 гады; 11) падпалкоўнік юстыцыі — 5 гадоў». Згодна з 79-м пунктам, «Тэрміны выслугі ў спэцыяльных званьнях радавога юстыцыі, старшага прапаршчыка юстыцыі, палкоўніка юстыцыі і вышэйшага начальніцкага складу не ўсталёўваюцца». Паводле 82-га пункту, «Грамадзянам, прызначаным на пасады радавога і малодшага начальніцкага складу, якія маюць вышэйшую адукацыю і не маюць воінскіх званьняў афіцэраў запасу, прысвойваецца першае спэцыяльнае званьне прапаршчыка юстыцыі незалежна ад спэцыяльнага званьня, прадугледжанага паводле займанай пасады». Згодна са 104-м пунктам, «Супрацоўнікі атэстуюцца адзін раз у 5 гадоў». Паводле 109-га пункту Палажэньня, «Супрацоўнік можа прыцягвацца да нясеньня службы ў зьменным рэжыме працягласьцю да 24 гадзінаў уключна ў парадку, вызначаным Старшынёй». Згодна з 114-м пунктам, «агульная працягласьць асноўнага адпачынку ня можа быць менш за 21 каляндарны дзень». Паводле 162-га пункту, «Супрацоўнікі могуць заставацца на службе да дасягненьня гранічнага ўзросту ў замежнасьці ад прысвоеных ім наступных спэцыяльных званьняў: 1) да падпалкоўніка юстыцыі ўключна — 45 гадоў; 2) палкоўнік юстыцыі — 50 гадоў; 3) генэрал-маёр юстыцыі, генэрал-лейтэнант юстыцыі — 55 гадоў; 4) генэрал-палкоўнік юстыцыі — 60 гадоў».
12 верасьня 2011 г. А.Лукашэнка падпісаў Указ № 409 «Аб утварэньні Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь». Паводле 1-га пункту Ўказа пастанаўлялася стварыць камітэт, «вылучыўшы сьледчы апарат з сыстэмы органаў пракуратуры, падразьдзяленьня папярэдняга расьсьледаваньня з сыстэмы органаў унутраных справаў і сыстэмы органаў фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю». Тамсама вызначалася, што «Цэнтральны апарат Сьледчага камітэту, кіраўніцтвы Сьледчага камітэту па абласьцях і г. Менску, раённыя, гарадзкія, раённыя ў гарадах аддзелы Сьледчага камітэту ўтвараюцца, рэарганізуюцца і ліквідуюцца па рашэньні прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь». Паводле падпункта 6.1 Указа, «Старшыня Сьледчага камітэту непасрэдна падначальваецца прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь». Паводле 13-га пункта, Указ цалкам набыў моц з 1 студзеня 2012 году.
11 чэрвеня 2012 г. А.Лукашэнка падпісаў Указ № 262 «Аб захадах забесьпячэньня дзейнасьці Сьледчага камітэту», якім зацьвердзіў «нормы забесьпячэньня супрацоўнікаў Сьледчага камітэту прадметамі формы адзеньня, знакамі адрозьненьня па спэцыяльных званьнях і іншай рэчавай маёмасьцю». Супрацоўнікаў сьледчых падразьдзяленьняў мелі забясьпечыць за дзяржаўны кошт 18 прадметамі адзеньня: 2 чорныя шапкі са штучнай скуры (тэрмін нашэньня — 4 і 6 гадоў), 2 цёмна-сінія фуражкі з ваўнянай тканіны (5 і 8 гадоў), цёмна-сіняя куртка з баваўнянай тканіны (5 гадоў), цёмны-сіні плашч, сьветла-шэры мундзір з воўны (8 гадоў), цёмна-сіні кіцель з воўны (4 гады), 2 пары цёмна-сініх нагавіцаў з ваўнянай тканіны (2 і 8 гадоў), белая кашуля (5 гадоў), 3 валошкавыя кашулі (4 гады), 2 цёмна-сінія гальштукі (5 гадоў) і 2 пары чорных хромавых чаравікаў (2 і 4 гады).
13 ліпеня 2012 г. А.Лукашэнка падпісаў Закон Рэспублікі Беларусь № 403-3 «Аб Сьледчым камітэце Рэспублікі Беларусь». Паводле 22-га артыкула Закона, «Супрацоўнікі Сьледчага камітэту пры ажыцьцяўленьні паўнамоцтваў Сьледчага камітэту маюць права прымяняць фізычную сілу, спэцыяльныя сродкі, прымяняць і выкарыстоўваць зброю, калі іншымі спосабамі іх ажыцьцяўленьне не ўяўляецца магчымым». Згодна з 29-м артыкулам Закона, «У выпадку гібелі супрацоўніка Сьледчага камітэту, якая настала з прычыны злачыннага замаху на яго жыцьцё або здароўе ў сувязі з ажыцьцяўленьнем ім службовай дзейнасьці або з прычыны прыняцьця ім захадаў прадухіленьня, спыненьня правапарушэньня, сям'і загінулага супрацоўніка Сьледчага камітэту выплачваецца аднаразовая страхавая сума ў памеры 10-гадовай сумы акладу грашовага ўтрыманьня і надбаўкі за выслугу гадоў загінулага». Пры ўсталяваньні супрацоўніку Сьледчага камітэту, у тым ліку цягам 1-го году пасьля спыненьня ім службы ў Сьледчым камітэце, інваліднасьці, якая настала» з такой самай прычыны, «пацьверджанай мэдычным заключэньнем, выплачваецца аднаразовая страхавая сума ў памеры:
9 жніўня 2021 года Сьледчы камітэт быў унесены ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША як урадавая арганізацыя, якая стала на чале пасьлявыбарчых рэпрэсій і што працягнула адкрываць і расьследаваць палітычна матываваныя крымінальныя справы супраць праваабарончых арганізацыў, а таксама супраць беларускага журналіста-дысідэнта Рамана Пратасевіча й Соф’і Сапегі. Таксама ў санкцыйны сьпіс США былі ўнесены старшыня камітэту Зьміцер Гара (дэгэтуль ужо унесены ў чорны сьпіс Эўразьвязу і санкцыйны сьпіс Швайцарыі), разам з намесьнікамі Алегам Шандаровічам, Сяргеем Аземшам(be) (у канцы 2020 года патрапілі пад санкцыі ЭЗ, Канады, Вялікабрытаніі, Швайцарыі) і Анатолем Васільевым. Акрамя таго, ў канцы 2020 года пад санкцыі ЭЗ, Канады, Вялікабрытаніі, Швайцарыі патрапілі тагачасны старшыня СК Іван Наскевіч(be), былы намесьнік старшыні Аляксей Волкаў і тагачасны намесьнік старшыні Андрэй Смаль.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.