Паліграф

Палігра́ф (у папулярнай літаратуры таксама дэтэктар хлусьні) — прылада, якая занатоўвае розныя фізыялягічныя паказьнікі чалавека, такія як дыханьне, кравяны ціск, праводнасьць скуры(en) і пульс, пакуль таму задаюць розныя пытаньні.

Сутнасьць выкарыстаньня паліграфа палягае ў меркаваньні, што пэўныя падманлівыя адказы на пытаньні могуць выклікаць у паддопытнага выразную фізыялягічную рэакцыю, якой не назіраецца, калі адказ паддопытнага ёсьць ісьцінай.

Паліграф быў вынайдзены ў 1921 годзе Джонам А. Ларсанам, студэнтам мэдыцыны ў Каліфарнійскім унівэрсытэце ў Бэрклі і афіцэрам паліцэйскага дэпартамэнту Бэрклі ў Бэрклі, Каліфорнія. У 2003 годзе рэдкалегія Энцыкляпэдыі Брытаніка зьмясьціла паліграф у сьпісе найлепшых вынаходзтваў, якія «паўплывалі на жыцьцё чалавека ў лепшы ці горшы бок».

Шырокае кола навуковай супольнасьці лічыць мэтад паліграфіі псэўданавуковым. Тым ня менш, у некаторых краінах паліграф выкарыстоўваецца як прылада для допыту асобаў, падазроных у зьдзяйсьненьні злачынства, а таксама пры прыёме на працу на значных пасадах, будзь то дзяржаўны ці прыватны сэктар. У Беларусі выкарыстаньне паліграфа рэглямэнтуецца Пастановай Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь «Аб зацьверджаньні Інструкцыі пра парадак правядзеньня органамі ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь апытаньня грамадзянаў з выкарыстаньнем паліграфа». Пры гэтым, апытаньне з выкарыстаньнем паліграфа пэўных катэгорыяў грамадзян (як то цяжарных жанчын, людзей пад узьдзеяньнем прэпаратаў або алькагольнага ап’яненьня, у скрайняй ступені стомленасьці) не забаронена, а не рэкамэндуецца, хоць у іншых краінах існуе практыка забароны.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Паліграф  Паліграфсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

en:Skin conductanceПульс

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГоФіксікіПагоня (песьня)22СмольгаваБюджэт19982Праграмнае забесьпячэньнеВусякіВатыканАнатоль ГрачанікаўДрыса.kpЎНовы ЗапаветМіхал Вітушка.ar.wfАндрусь Такінданг.tnВайдыла (імя).ge2004Чэхія.ioСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаВід (імя).toToyotaКарэйваМаксім Танк.us.bvЛіцьвіныМіжнародны фанэтычны альфабэт.lt.ugВойцех Манівід2008.nf.fj.mmПартыя аматараў піваВілейка (імя)Мальдывы.az.ne.lsБітва пад ВоршайАдраджэньне мовыC Sharp1918.jp1957Жанна д’АркМагдэбурскае праваУсяслаў Чарадзей.amПрапаршчык.gd.boMemento moriСымбіёз.cxСьвятлана ЦіханоўскаяТэндэр (вагон)Дэмакратычная партыя1647Парнаграфія для жанчынСьцяг Расеі🡆 More