Правы Чалавека

Правы чалавека лічацца неад’емнай часткай асноўных правоў і свабодаў якімі валодае кожны чалавек.

Правы чалавека ўтрымліваюць грамадзянскія і палітычныя правы (права на жыцьцё і свабоду, свабоду самавыяўленьня і роўнасьць перад законам), сацыяльныя, культурныя і эканамічныя правы якія ўтрымліваць права на культурную самарэалізацыю, права на ежу, права на працу, права на адукацыю.

Правы Чалавека
Марка Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў


« Усе чалавечыя істоты народжаныя вольнымі і маюць правы ад нараджэньня. Яны маюць розум і сумленьне, і павінны адносіцца адзін да аднаго ў духу братэрства. »

Гл. 1. Дэклярацыя правоў чалавека

Гісторыя пытаньня правоў чалавека

Гісторыя пытаньня правоў чалавека налічвае тысячы гадоў і засноўваецца на рэлігійных, культурных, філязофскіх і прававых дасягненьнях на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва. Некаторыя старажытныя дакумэнты і позьнія рэлігійныя і філязофскія дасьледаваньні ўтрымліваюць паняцьці, якія можна лічыць пачаткам фармаваньня правоў чалавека. Да іх можна аднесьці: «Цыліндар Кіра», які датуецца 539 годам да н. э., у якім Пэрсыдзкі імпэратар Кір Вялікі запісаў свае намеры пасьля заваяваньня Нэа-Бабілёнскай імпэрыі; Указы Ашокі — якія былі выдадзеныя Ашокай Вялікім у Індыі паміж 272 і 231 г.г.да н. э.; канстытуцыя Мэдзіны 622 году напісаная Мухамэдам якая аформіла пагадненьні паміж арабійскімі плямёнамі; ангельская Хартыя Вольнасьцяў 1215 году, на якой заснавана і сучаснае брытанскае права.

Аднак большая частка сучасных правоў чалавека была сфармулявана адносна нядаўна. Брытанскі Біль аб Правах 1689 году абмежаваў сьпіс пакараньняў якія магла ўжыць дзяржава ў адносінах да грамадзянаў. Дзьве рэвалюцыі ХVIII стагодзьдзя, якія адбыліся ў ЗША (1776 год) і ў Францыі (1789 год), прывялі да прыняцьця Дэклярацыі Злучаных Штатаў аб Незалежнасьці і Дэклярацыю Правоў Чалавека і Грамадзяніна адпаведна. Абодва гэтыя дакумэнты ўсталёўвалі сьпіс правоў чалавека. Дадаткова Вірджынская Дэклярацыя Правоў 1776 году пашырыла гэты сьпіс. Адначасова адбываліся дасягненьні ў філязофіі правоў чалавека ў працах Томаса Пэйна, Джона Сьцюарта Міла і Гегеля.

Шматлікія грамадзкія групы дамагліся глыбокіх зьменаў у справе правоў чалавека ў ХХ стагодзьдзі. У Заходняй Эўропе і ЗША прафэсійныя зьвязы ўнесьлі папраўкі ў законы якія замацавалі за працоўнымі права на пратэст, гарантавалі мінімальныя працоўныя ўмовы і рэгулявалі дзіцячую працу. Рух за правы жанчынаў дабіўся гарантаваньня жанчынам права на ўдзел у выбарах. Нацыянальна-вызваленчыя рухі ў розных краінах дабіліся скасаваньня каляніялізму. Самым вядомым нацыянальна-вызваленчым рухам быў рух Махатмы Гандзі, які змог дамагчыся вызваленьня Індыі з-пад улады Вялікабрытаніі. Рух за правы нацыянальных, расавых і рэлігійных меншасьцяў у розных краінах змог дасягнуць значных зрухаў у справе правоў чалавека.

Узьнікненьне Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа і падпісаньне Жэнэўскай Канвэнцыі ў 1864 годзе сталі падмуркам міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, якое атрымала значнае разьвіцьцё пасьля Другой Сусьветнай вайны.

Сусьветныя войны, вялікія чалавечыя страты і ігнараваньне правоў чалавека якія адбыліся ў гэтыя часы, сталі рухаючай сілай для фармаваньня сучасных інструмэнтаў для гарантаваньня правоў чалавека.

Ліга Нацый была заснаваная ў 1919 годзе ў выніку Вэрсальскай дамовы пасьля канчатку Першай Сусьветнай вайны. Мэтамі дзеяньня Лігі былі, акрамя іншага, былі і забесьпячэньне калектыўнай бясьпекі, рэгуляваньне спрэчных пытаньняў паміж краінамі. У дзейнасьць Лігі ўваходзілі і шматлікія мэты ў галіне правоў чалавека, якія потым былі ўключаны ў Дэклярацыю Правоў Чалавека.

Ялцінская Канфэрэнцыя 1945 году, пад час якой саюзьнікі пагадзіліся стварыць новую арганізацыю — правапераймальніцу Лігі Нацыяў. Гэтай арганізацыяй стала Арганізацыя Аб’яднаных Нацый. З моманту свайго стварэньня ААН стала асноўным гарантам правоў чалавека ў сьвеце. Пасьля Другой Сусьветнай вайны ААН і яе ўдзельнікі стварылі і юрыдычна аформілі міжнародныя законы ў галіне правоў чалавека.

Філязофія

Філязофія правоў чалавека ляжыць у аснове канцэпцыі правоў чалавека, іхнага абгрунтаваньня і зьместу. Некаторыя тэарэтычныя падыходы былі вылучаны для таго, каб растлумачыць, якім чынам і чаму правы чалавека сталі часткай сацыяльных чаканьняў.

Адной з найстарэйшых заходняй філязофіяй правоў чалавека зьяўляецца тое, што яны ёсьць прадуктам натуральнага права, якія вынікаюць з розных філязофскіх і рэлігійных падставаў. Іншыя тэорыі сьцьвярджаюць, што правы чалавека былі кадыфікаваны як правы маральных паводзінаў, якое зьяўляецца грамадзкім прадукт дзякуючы працэсу біялягічнай і сацыяльнай эвалюцыі, менавіта так лічыў шатляндзкі філёзаф Дэйвід Г’юм. Правы чалавека таксама апісаны як сацыялягічная структура правілаў паводзінаў, паводле сацыялягічнай тэорыі права і працы Макса Вэбэра. Гэтыя падыходы ўключаюць у сябе панятак, што людзі ў грамадзтве, прымаюць правілы законнай улады ў абмен на бясьпеку і эканамічную выгаду, то бок зьяўляюцца грамадзкай дамовай. Дзьве тэорыі на сёньня дамінуюць у сучасным разуменьні правоў чалавека, то бок тэорыя інтарэсаў і тэорыя волі. Тэорыя цікавасьці сьцьвярджае, што асноўная функцыя правоў чалавека ёсьць абарона і заахвочваньне некаторых важных інтарэсаў чалавека, а тэорыя волі спрабуе ўсталяваць справядлівасьць у галіне правоў чалавека на аснове ўнікальнай здольнасьці чалавека да свабоды.

Крытыцызм

Прэтэнзыі правоў чалавека на ўнівэрсальнасьць часьцяком робіцца прадметам крытыцы. Сярод філёзафаў, якія падвяргалі крытыцы канцэпцыю правоў чалавека значацца Джэрэмі Бэнтам, Эдмунд Бэрк, Фрыдрых Ніцшэ і Карл Маркс. Прафэсар палітычнай філязофіі Чарлз Блатбэрг сьцьвярджае, што абмеркаваньне правоў чалавека, зьяўляючыся абстрактным, дэматэвуе людзей на адстойваньне каштоўнасьцяў, якія яны павінны былі абараняць.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Правы Чалавека Гісторыя пытаньня правоў чалавекаПравы Чалавека ФілязофіяПравы Чалавека Глядзіце таксамаПравы Чалавека КрыніцыПравы Чалавека Вонкавыя спасылкіПравы ЧалавекаЧалавек

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Пагоня (песьня)АлегорыяВалошкаРужанецTor BandПадзелы Рэчы ПаспалітайЛацінская моваМенскІнтэрнэтДыплёмБраніслаў ТарашкевічПарнафільм у ФранцыіВэб-сэрвэрСолыШвэцыяРодныя гоні (1927)РасеяЯнка МаўрПаўстаньне 1863—1864 гадоўАлег ЖданБаранавіцкі раёнЯнка СіпакоўПорнгабАляксандар МакедонскіДрысьвяты (вёска)Белавеская пушчаПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)Каханьне без пранікненьняАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўМіндоўг (імя)Аляксей ПысінВялейкаМацьвей СьвідзінскіБортніцтваВячаслаў АдамчыкБабруйскМіжнародны стандартны кніжны нумарПасталыСонечная энэргіяПаліндромАльгерд БахарэвічАдольф ГітлерТэхналёгіяРусіны (этнічная група)Курдзкая моваЛіпеньАнатоль ІвашчанкаАпэрацыйная сыстэмаАлена МаслаВугоршчынаЗьміцер СанькоАлесь АркушСафі ЭвансАндрусь Горват1923Народны АльбомДызайнЭротыкаБеларуска-літоўскія летапісыВыказьнікПарнафільмЛеанід ГалубовічMozilla FirefoxПрыслоўеБрыгада (войска)Мікалай МірскіДзяржаваТацяна СапачДабрыняУзвышша (часопіс)Біблія🡆 More