Вайна

Вайна́ — арганізаваная збройная барацьба паміж дзяржавамі, грамадзкімі клясамі і г. д.

У пераносным значэньні: стан варожасьці між кім-небудзь; супярэчка, сварка з кімсьці; барацьба.

Вайна і палітыка

Вайна ёсьць працяг палітыкі, як унутранай, так і зьнешняй, якія знаходзяцца ў цеснай узаемасувязі і фармуюцца на агульнай сацыяльна-эканамічнай базе. У час вайны і пры яе падрыхтоўцы зьнешняя палітыка выступае на першы плян і набывае вырашальнае значэньне; мяняюцца ня толькі суадносіны паміж унутранай і зьнешняй палітыкамі, але і формы іх ажыцьцяўленьня.

Палітыцы належыць вырашальная роля пры распрацоўцы ваеннай дактрыны дзяржавы і пры вызначэньні мэтаў вайны, што вырашальным чынам уплывае на яе зьмест і вядзеньне. Палітыка ўзьдзейнічае на плянаваньне вайны, вызначэньне чарговасьці і сілы ўдараў па праціўніку. Праз стратэгію палітыка ўплывае і на разьвіцьцё ваенных дзеяньняў. Палітыка вызначае неабходныя меры для мабілізацыі людзкіх рэсурсаў і матэрыяльных рэсурсаў краіны.

Вайна ня толькі залежыць ад палітыкі, але і сама актыўна ўплывае на яе. Унутрыпалітычнае жыцьцё дзяржаваў, што ваююць, і міжнародныя адносіны церпяць істотныя зьмяненьні ў залежнасьці ад ходу вайны.

Як асаблівы стан грамадзтва, вайна ўяўляе сабою складаную спэцыфічную грамадзка-палітычную зьяву, якая падпарадкоўваецца сваім законам. Два ўзаемазьвязаныя аспэкты вайны — сацыяльна-палітычны і ваенна-тэхнічны.

Сацыяльна-палітычны аспэкт вайны выражае дачыненьне вайны да асноўнай тэндэнцыі гістарычнага разьвіцьця і да асноўнага зьместу эпохі, яе адпаведнасьць інтарэсам сацыяльных групіровак. Гэты аспэкт паказвае, якія групоўкі і дзеля чаго вядуць вайну, якое дачыненьне да вайны маюць розныя сацыяльныя сілы і інш.

Ваенна-тэхнічны аспэкт адлюстроўвае тыя матэрыяльныя сродкі, ваенную тэхніку і людзкія масы, якія выкарыстоўваюцца ва ўзброенай барацьбе, а таксама формы і спосабы вядзеньня ваенных дзеяньняў.

Ход і вынік вайны, формы і спосабы яе вядзеньня залежаць ад уроўню разьвіцьця вытворчых сілаў і эканамічнага ладу дзяржаваў, што ваююць (гл. эканамічны патэнцыял), узроўню разьвіцьця навукі і тэхнікі (гл. навуковы патэнцыял), сацыяльна-палітычнага ладу (гл. сацыяльны патэнцыял), ад ідэалёгіі і маральнага духу народу і арміі (гл. маральна-палітычны патэнцыял), ад баявой моцы узброеных сілаў (гл. баявы патэнцыял, ваенны патэнцыял).

Рэалізацыя эканамічных, сацыяльна-палітычных, навукова-тэхнічных і ваенных магчымасьцяў у хадзе вайны забясьпечваецца палітычным кіраўніцтвам і ваенным камандаваньнем.

Прычыны войнаў

Асноўная прычына ўзьнікненьня войнаў — імкненьне палітычных сіл выкарыстоўваць узброеную барацьбу для дасягненьня разнастайных зьнешне- і ўнутрыпалітычных мэтаў. Існуе мноства тэорыяў, якія даюць тлумачэньне глыбінных прычынаў пераходу сацыяльнага канфлікта ў ваенную стадыю.

Эвалюцыйная псыхалёгія

Сьцьвярджаецца, што чалавечыя войны — аналяг паводзінаў жывёлаў, якія змагаюцца за тэрыторыю, або канкурыруюць за ежу ці партнёра. Жывёлы агрэсіўныя па сваёй прыродзе, а ў чалавечым грамадзтве агрэсія выліваецца з вайны.

Дэмаграфічныя тэорыі

Прадстаўленыя двума асноўнымі кірункамі:

  • мальтузіянскія тэорыі тлумачаць прычыны войнаў ростам насельніцтва і недахопам рэсурсаў;
Вайна 
Сярэдні ўзрост па краінах
  • тэорыі пераважаньня моладзі апісваюць, як спалучэньне вялікай колькасьці маладых мужчынаў зь недахопам пастаяннай мірнай працы вядзе да вялікай рызыкі ўзьнікненьня вайны (адносяцца да найбольш папулярных у цяперашні час тэорыяў). Рэлігія і ідэалёгія зьяўляюцца другаснымі фактарамі і служаць для наданьня вайне легітымнасьці. Паводле гэтых тэорыяў перакос адбываецца, калі ад 30 да 40% мужчынскага насельніцтва краіны належыць да «выбухованебясьпечнай» узроставай групы — ад 15 да 29 гадоў.

Рацыяналістычныя тэорыі

Мяркуецца, што абодва бакі канфлікта дзейнічаюць разумна ў адпаведнасьці з жаданьнем атрымаць найбольшую выгаду пры найменшых стратах.

Марксісцкая тэорыя

Марксізм тлумачыць войны канфліктам паміж клясамі і паміж імпэрыялістычнымі сіламі.

Tags:

Вайна і палітыкаВайна Прычыны войнаўВайнаДзяржава

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РамантызмБабёрЯнка БрыльМаксім ЛужанінISO 3166YouTubeХуткасьць сьвятлаМаладняк (часопіс)Мікола ПапекаПарнаграфія ў сецівеДэйвід КэмэранБанкаўскі рахунакСяргей КазекаБугар1877Эдзі АгняцьветМаксім ТанкThe EerieКарлес ПудждэмонБеларускі студэнт (1923)Алесь СавіцкіЯзэп ЛёсікПавал КалечыцДабрабыт (банк)БаркэмпМастацкі творКарыбутБарысаўЛітоўская моваЗямля пад белымі крыламіДамаскВасіль ЖуковічУладзімер ПравасудЯнка СіпакоўСцэнарГісторыя беларускай мовыВетразьЛетувіская моваДзяжаАндрэй МукавозчыкІван ШамякінHromadske.TVПомнік тысячагодзьдзя БерасьцяАкторы парнафільмаўМасковія (назва)120-я зэнітна-ракетная брыгадаСан-Хасэ (Каліфорнія)Еўдакім РаманаўПорнгабАльгімонтПрыдатак (мовазнаўства)ПрацяжнікМагілёўНовая эканамічная палітыкаЛусаільМішэль АбамаНекамэрцыйная арганізацыяАльбэрт АйнштайнАднародныя часьціны сказуВымяЛітМостПарнаграфія ў ЧэхііПалітычны вязеньУсяслаў ЧарадзейПорнасайтВіленскі ўнівэрсытэтКасіў Ясь канюшынуВікікрыніцы🡆 More