Рыгор Азаронак: беларускі прапагандыст

Рыгор Юр’евіч Азаронак — прапагандыст рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, стваральнік сюжэтаў на «Сталічным тэлебачаньні» ў час пратэстаў 2020–2021 гадоў.

Рыгор Азаронак
Рыгор Азаронак: Біяграфія, Прапагандысцкая актыўнасьць (2020–2021), Крыніцы
Род дзейнасьці прапагандыст
Дата нараджэньня 18 кастрычніка 1994 (29 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак тэлевядовец, журналіст, карэспандэнт, прапагандыст
Месца працы
Бацька Юры Азаронак
Узнагароды
мэдаль «За адвагу»

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і тэлепрапагандыста Юрыя Азаронка. Навучаўся ў Акадэміі мастацтваў на рэжысэра, пасьля чаго служыў у войску і даслужыўся да тытула яфрэйтара.

Да 2020 г. асьвятляў рэгіянальныя падзеі на беларускай дзяржаўнай тэлевізіі, але падчас кампаніі па выбарах прэзыдэнта 2020 г. пачаў здымаць сюжэты на палітычныя тэмы.

Пасьля брутальнага разгону пратэстаў Рыгор Азаронак 20 лістапада 2020 году быў уключаны ў санкцыйныя сьпісы Латвіі, Летувы й Эстоніі. 2 сьнежня 2021 году ён трапіў у санкцыйны сьпіс Вялікабрытаніі. У 2022 годзе да санкцый супраць Азаронка далучыліся Канада, Эўрапейскі Зьвяз (гл. Чорны сьпіс Эўразьвязу) і Швайцарыя, у 2023 годзе – Украіна. З-за антыўкраінскай прапаганды ў сакавіку 2021 года Азаронак таксама быў унесены ў базу «Міратворца».

Прапагандысцкая актыўнасьць (2020–2021)

У красавіку 2020 г. Азаронак агучыў кансьпіралягічную вэрсію аб паходжаньні каранавірусу COVID-19, зьвязаўшы яго з бактэрыялягічнай зброяй ЗША, і пахваліў пасіўную пазыцыю рэжыма Лукашэнкі па супрацьдзеяньню пандэміі.

Азаронак публічна абвінавачваў перадвыбарчы штаб Сьвятланы Ціханоўскай у намерах пабудаваць у Беларусі «балотны канцлягер» і плянах па арганізацыі масавых беспарадкаў, параўноўваў пратэстоўцаў з нацыстамі, пашыраў кансьпіралягічныя вэрсіі адносна прычынаў масавых пратэстаў супраць рэжыма Лукашэнкі. Неназваных былых супрацоўнікаў беларускай дзяржаўнай тэлевізіі Рыгор Азаронак абвінаваціў у дэманстратыўным звальненьні і далучэньні да пратэстаў узамен на «вялікія грошы».

У верасьні 2020 г. Рыгор Азаронак зьняў тэлесюжэт пра нібыта камфортныя ўмовы ўтрыманьня ў ізалятары на Акрэсьціна, дзе, паводле шматлікіх сьведчаньняў, адбываліся катаваньні затрыманых пратэстоўцаў. Тэлесюжэт выклікаў шматлікую крытыку ў СМІ. За сюжэт пра пахаваньне Рамана Бандарэнкі, пратэстоўца, які загінуў пасьля зьбіцьця супрацоўнікамі лукашэнкаўскіх спэцслужбаў, на Азаронка падала ў суд маці забітага. У сюжэце Азаронка выкарыстоўваліся матэрыялы тайнага праслухоўваньня яе тэлефонных размоваў.

11 студзеня 2021 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў Указ № 13 «Аб узнагароджаньні» мэдалём «За адвагу» Рыгора Азаронка «за высокі прафэсіяналізм, вялікі асабісты ўклад у разьвіцьцё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі». 16 студзеня 2021 году Лукашэнка асабіста ўручыў мэдаль Азаронку на прыёме ў выставачным цэнтры «БелЭкспа».

Усходняя апэрацыйная група стратэгічных зносін зазначыла як прыклад прапаганды ў Беларусі перадачы Азаронка на канале «СТБ», у якіх дэзынфармацыя суправаджаецца моваю нянавісьці(uk).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Рыгор Азаронак БіяграфіяРыгор Азаронак Прапагандысцкая актыўнасьць (2020–2021)Рыгор Азаронак КрыніцыРыгор Азаронак Вонкавыя спасылкіРыгор АзаронакБеларусьПрапагандаПратэсты ў Беларусі (2020—2021)Рэжым ЛукашэнкіСталічнае тэлебачаньне

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Фарс (астан)1266ГарнастайГіль (імя)Парнаграфія ў ІталііЮдаізмЗолатаІнтымная лірыка1997Пастава 69Сяргей ГрахоўскіБакаляўрOperaНавуковая фантастыка29 красавікаАнатоль СысЗянон ПазьнякПалітыкаАндрусь ГорватНіна МацяшДзіцяВадзім СаранчукоўВарончаКузьма Чорны14 красавіка31 траўняМаладэчнаБарсэлёнаПраваслаўная царкваШаркоўшчына1500ТураўЛюбоўДубайВалянцін ЗубБанкаўскі рахунакАлесь АркушГімн Савецкага СаюзуРабінаГомельская ратушаМагілёў1530Бэрлін22 красавікаFacebookГішпаніяІван Мележ.neВінцук ВячоркаMemento moriСказПабуджальны сказMicrosoft WindowsНу, пачакай!Чарлз ДарвінЕўнаСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіВольнае аўтарскае праваБаркэмпСьпіска капітулаФізыкаЗлучнікМіхась ДаніленкаСтаніслаў ЯроцкіПрэмія імя Алеся Адамовіча (ПЭН-цэнтар)Паўлюк ТрусБазыляныБатанікаАляксей БацюкоўГрамадзянінАлесь СавіцкіВыказьнікКанюшынаISSN🡆 More