Галоўная Ўправа Па Барацьбе З Арганізаванай Злачыннасьцю І Карупцыяй

Гало́ўная ўпра́ва па барацьбе́ з арганізава́най злачы́ннасьцю і кару́пцыяй (ГУБАЗіК) — управа Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі.

Галоўная ўправа па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй
Галоўная Ўправа Па Барацьбе З Арганізаванай Злачыннасьцю І Карупцыяй

Зь верасьня 2014 па лістапад 2020 року пасаду начальніка ГУБАЗіК займаў Мікалай Карпянкоў.

У лістападзе 2020 року Сьвятлана Ціханоўская абвясьціла пра запуск працэсу міжнароднага прызнаньня структураў ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі ў зьвязку з учыненымі імі злачынствамі ў час здушэньня пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі. Некаторых палітыкі і актывісты назваюць ГУБАЗіК «беларускім Гестапа».

Назва

Паводле сьведчаньня палітычнага вязьня Міколы Дзядка, агучанага 1 ліпеня 2021 року ў Менскім судзе, супрацоўнікі ГУБАЗіКа называюць уласную менскую ўправу Гестапа.

Асноўныя функцыі

  • супрацьдзеяньне карупцыі ў органах дзяржаўнай улады і прыярытэтных галінах эканомікі;
  • барацьба з арганізаванай злачыннасьцю, у тым ліку транснацыянальнага і міжнароднага характару;
  • прадухіленьне і раскрыцьцё цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў агульнакрымінальнай і эканамічнай накіраванасьці, якія зьдзяйсьняюцца арганізаванымі групамі;
  • прадухіленьне тэрарыстычных і экстрэмісцкіх праяваў;
  • усталяваньне і ліквідацыя каналаў незаконнай міграцыі, а таксама выяўленьне і прадухіленьне іншых злачынстваў, якія зьдзяйсьняюцца ўдзельнікамі арганізаваных груповак, сфармаваных паводле нацыянальнай ці этнічнай прыкметы, альбо якія дзейнічаюць у арганізацыях дыяспараў.

Мінуўшчына

28 сакавіка 1991 року ў цэнтральным апараце МУС СССР была заснаваная галоўная ўправа па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю. У ейную структуру ўвайшла міжрэгіянальная ўправа па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю №1, якая базавалася ў Менску й знаходзілася ў апэратыўным падпарадкаваньні кіраўніцтва МУС БССР.

30 сьнежня 2003 року Камітэт па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй пры МУС Беларусі быў скасаваны. Паўнамоцтвы камітэту і падпарадкаваных яму тэрытарыяльных і на транспарце спэцыяльных падразьдзяленьняў па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй былі перададзены Міністэрству ўнутраных справаў, галоўнай управе ўнутраных справаў Менгарвыканкаму, управам унутраных справаў аблвыканкамаў, управе ўнутраных справаў на транспарце. У МУС Беларусі была створаная галоўная ўправа па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй.

У другой палове 2020 году афіцэр ГУБАЗіК Станіслаў Лупаносаў перайшоў на бок апазыцыі, перадаў руху за свабодныя выбары вялікі масіў унутранай інфармацыі і зьехаў зь Беларусі. У красавіку 2023 году Менскі гарадзкі суд завочна прыгаварыў Лупаносава да 18 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму і да штрафу.

Структура

  • Першая ўправа (па барацьбе з карупцыяй)
    • Першы аддзел (па прадухіленьні супрацьпраўнай дзейнасьці ў органах дзяржаўнай улады і кіраваньня)
    • Другі аддзел (па супрацьдзеяньні ўсталяваньню кантроля арганізаванай злачыннасьці над эканомікай)
    • Трэці аддзел (па прадухіленьні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам)
    • Чацьверты аддзел (па супрацьдзеяньні незаконнай трансплянтацыі органаў і тканак чалавека й іншым карупцыйным правапарушэньням у сумежных галінах мэдычнай дзейнасьці)
  • Другая ўправа (па прадухіленьні і раскрыцьці злачынстваў, якія носяць заказны й арганізаваны характар)
    • Першы аддзел (па раскрыцьці злачынстваў, якія носяць заказны й арганізаваны характар)
    • Другі аддзел (па прадухіленьні супрацьпраўнай дзейнасьці «крымінальных аўтарытэтаў» і лідэраў крымінальнага асяродзьдзя)
    • Трэці аддзел (па вышуку ўдзельнікаў арганізаваных груп, якія ўцяклі ад органаў крымінальнага перасьледу)
    • Чацьверты аддзел (па супрацьдзеяньні агульнакрымінальнаму экстрэмізму)
  • Трэцяя ўправа (па супрацьдзеяньні экстрэмізму)
    • Першы аддзел (па супрацьдзеяньні экстрэмізму ў радыкальных грамадзкіх і іншых фармаваньнях)
    • Другі аддзел (па супрацьдзеяньні экстрэмізму ў этнічных, рэлігійных утварэньнях і незаконнай міграцыі)
  • Чацьвертая ўправа (агентурна-апэратыўнай работы і арганізацыі апэратыўна-вышуковай дзейнасьці)
    • Першы аддзел (агентурна-апэратыўнай работы і апэратыўна-тэхнічных мерапрыемстваў)
    • Другі аддзел (арганізацыі апэратыўна-вышуковай дзейнасьці і апэратыўнага аналізу)
    • Трэці аддзел (апэратыўна-прафіляктычных мерапрыемстваў)
    • Чацьверты аддзел (апэратыўна-дзяжурнай службы)
    • Аддзел па абароне дзяржаўных сакрэтаў
  • Пятая ўправа (па м. Менску)
  • Шостая ўправа (па Берасьцейскай вобласьці)
  • Сёмая ўправа (па Віцебскай вобласьці)
  • Восьмая ўправа (па Гомельскай вобласьці)
  • Дзявятая ўправа (па Гарадзенскай вобласьці)
  • Дзясятая ўправа (па Менскай вобласьці)
  • Адзінаццатая ўправа (па Магілёўскай вобласьці)

У структуру ўсіх тэрытарыяльных управаў уваходзяць: першы аддзел (па барацьбе з карупцыяй), другі аддзел (па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю), трэці аддзел (па супрацьдзеяньні экстрэмізму), чацьверты аддзел (агентурна-апэратыўнай работы і апэратыўнага аналізу).

Санкцыі

21 чэрвеня 2021 году ГУБАЗіК дадалі ў Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША за разгортваньне спэцыялізаванае падразьдзяленьняў для зьдзяйсьненьня гвалту супраць пратэстоўцаў, у тым ліку за рэйд на сядзібу апазыцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты, выкраданьне Марыі Калесьнікавай і ўзяцьце пад варту Рамана Пратасевіча. У санкцыйны спіс быў дададзены і былы начальнік ўправы Мікалай Карпянкоў. У той жа дзень Карпянкоў таксама трапіў пад санкцыі ЭЗ, Вялікабрытаніі, Канады. 7 ліпеня да санкцый супраць Карпянкова далучылася Швейцарыя.

2 сьнежня 2021 году начальнік ГУБАЗіК Андрэй Паршын і іншыя кіраўнікі ўправы патрапілі пад санкцыі ЗША ды Канады. Паршын у той жа дзень быў уключаны і ў санкцыйны сьпіс Вялікабрытаніі. У 2022 годзе да санкцый супраць Паршына далучыліся ЭЗ ды Швайцарыя.


Крыніцы

Tags:

Галоўная Ўправа Па Барацьбе З Арганізаванай Злачыннасьцю І Карупцыяй НазваГалоўная Ўправа Па Барацьбе З Арганізаванай Злачыннасьцю І Карупцыяй Асноўныя функцыіГалоўная Ўправа Па Барацьбе З Арганізаванай Злачыннасьцю І Карупцыяй МінуўшчынаГалоўная Ўправа Па Барацьбе З Арганізаванай Злачыннасьцю І Карупцыяй СтруктураГалоўная Ўправа Па Барацьбе З Арганізаванай Злачыннасьцю І Карупцыяй СанкцыіГалоўная Ўправа Па Барацьбе З Арганізаванай Злачыннасьцю І Карупцыяй КрыніцыГалоўная Ўправа Па Барацьбе З Арганізаванай Злачыннасьцю І КарупцыяйМіністэрства ўнутраных справаў Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛаскаценьЛетувізацыяНадвор’еЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўЗымбабвэБярозаўкаАўстраліяYouTubeКасмадром імя Сатыша ДгаванаГрэцкая моваВікізьвесткіЛеў ЧайлыткаІнфраструктураМадэль OSIЦарква Сьвятога Спаса (Полацак)Анатоль ВялюгінПарнаграфія ў ЗШАISO 4217Аксана БязьлепкінаБірылаЯн ЧыквінАдам МіцкевічЖамойцьЗлучаныя Штаты АмэрыкіМагатма ГандзіГавейкаСьпіс вялікіх князёў літоўскіхРусіфікацыя БеларусіВагінальны сэксІмя па бацькуЯсмантХарэйВышэйшая школа (выдавецтва)Парнаграфія ў сецівеКлеапатраЛізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні ПярунаАкторы парнафільмаўВасіль ІгнаценкаПрамысловасьцьMemento moriВоршаМіхась РудкоўскіУніфікаваная назва рэсурсу1919АмпэрсандАсенГомельская вобласьцьМарына ВасілеўскаяЛёвэнПацолтКасьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў (Наваградак)Народная асьветаТаварыства філярэтаўМаркёрКінатэатарІталіяДрама (аповесьць)КатэхізісЧалавекШпакПэрфэкт-10Мустафа Кемаль АтатуркПарнаграфіяЗнак рашоткі (актаторп)Хлопчык як пальчыкДрукарняРадзівілыВольныя матэрыялы🡆 More