Засеклі: вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

За́секлі — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці.

Уваходзіць у склад Задроўеўскага сельсавету, за 21 км на паўночны захад ад Воршы, 6 км ад чыгуначнай станцыі Смаляны на лініі ВоршаЛепель, 96 км ад Віцебску, каля аўтадарогі (Р15) ВоршаЛепель.

Засеклі
трансьліт. Zasiekli
Былая назва: Засекл, Засекля
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Сельсавет: Задроўеўскі
Насельніцтва: 27 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 216
СААТА: 2236818046
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°34′26″ пн. ш. 30°9′18″ у. д. / 54.57389° пн. ш. 30.155° у. д. / 54.57389; 30.155 30°9′18″ у. д. / 54.57389° пн. ш. 30.155° у. д. / 54.57389; 30.155
Засеклі на мапе Беларусі ±
Засеклі
Засеклі
Засеклі
Засеклі
Засеклі
Засеклі

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першае ўпамінаньне 1532 год. Засеклі ў складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.

Вёску Засеклі ўзгадвае запіс мужа й жонкі Цывінскіх (герб «Варня»(pl)) ад 17 красавіка 1716 году ў кнізе ўрадавых устаноў Магілёўскай губэрні аб перадачы маёнтка ў Амсьціслаўскім ваяводзтве й маёнтка ў Віцебскім ваяводзтве Аршанскага павету пад назвай Засеклі, вёскі Гразіна з уніатскай царквой, вёскі Молатыч і засьценкі: Лоскева, Запольшчызна, Астапаўка, Марцінаўка, Таркоўскі, Трутоўскі, Вітальдоўскі, Варапаеўскі на карысьць езуітаў Амсьціслаўскага калегіюма.

...Drugą maiętność naszą w woiewodstwie Witebskim y w powiecie Orszanskim, dwor Zasiekł, więc Hrazin bliżey dworu z cerkwią Unij swiętey fundowaną na włokach dwuch y соlасіą oney, z zascienkaminazwanymi: Loskiewo, Zapolszczyzna, Astapowka, Marcinowka, tak też zascianki: Narkowski, Trunоwsкі, Witułdowsкі, do tey że maiętności Zasіекła wies Mołotycz z Woropaiewskim zasciankiem y z innemi, iako się оtym w testamentie ostatniey woli naszey y w inwentarżu rzetelniey od nas zmiankuie y dokłada, excepto folwarku Dubоwo alias Ambrosowszczyzna, nazwnego lubo się w pierwszym prawie funduszowym sine reflexione dołożyło było, ten jako cale do pomienionych dwuch maiętności nie паlеżąсу, exkludnie się y do tego funduszu naszego należeć nie ma... (пол.)

У XVIII стагодзьдзі ў маёнтку Рагазіна.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 22 ліпеня 1773 году Засеклі ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 222 сакавіка 1777 году па 31 сьнежня 1796 году ў Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10.01.1778 па 31.12.1796). З 31 сьнежня 1796 году па 27 лютага 1802 году Аршанскі павет Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 г. Магілёўская губэрня, Аршанскі павет.

У 1783 годзе ва ўласнасьці Г. Варопаева. У 19-м стагодзьдзі ўласнасьць Хлюдзінскіх. Сяляне вёскі ў 1857 годзе адносіліся да прыходу Рагазінскае царквы Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. Уласнасьць Равенскіх з 1869 году. У 1879 годзе дзейнічалі: карчма, два вадзяных млына, крупадзёрны завод. У 1910 годзе сяляне валодалі 177 дзесяцінамі зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Гразінскае царквы Сьвятой Тройцы Машкоўскай воласьці Аршанскага павету Магілёўскай губэрні й уваходзілі ў Засеклянскае сялянскае таварыства. Фальварак Засеклі ў маёмасьці Э. Скаржынскага 114 дзесяцін зямлі.

Найноўшы час

З 14 верасьня 1917 году Магілёўская губэрня ў Заходняй вобласьці Расейскай рэспублікі. Уваходзіла ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918, зь 1 студзеня 1919 году ў ССРБ, з 27 лютага ў РСФСР. З 11 ліпеня 1919 году ў Аршанскім павеце Віцебскай губэрні. З сакавіка 1924 году ў БССР, з 20 жніўня 1924 году да 26 ліпеня 1930 году ў Роска-Сялецкім сельсавеце Коханаўскага раёну Аршанскай акругі й з 26 ліпеня 1930 году ў Аршанскім раёне БССР (з 20 лютага 1938 году ў Віцебскай вобласьці).

Зь 9 верасьня 1946 году ў Коханаўскім раёне. З 16 ліпеня 1954 году ў Сальніцкім сельсавеце, зь 17 сьнежня 1956 году ў Аршанскім раёне, з 25 сьнежня 1962 году ў Талачынскім раёне. З 12 лютага 1965 году ў Аршанскім раёне й з 11 верасьня 1965 году ў Задроўеўскім сельсавеце.

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 86 чалавек;
  • XX стагодзьдзе: 1998 год — 22 дома, 50 чалавек; 1940 год — 26 двароў, 109 чалавек; 1926 год — фальварак: 7 двароў, 29 чалавек; 1910 год — вёска: 21 двор, 79 мужчын, 86 жанчын; фальварак: 1 двор, 1 мужчына, 1 жанчына;
  • XXI стагодзьдзе: 2018 год — 25 дамоў, 27 чалавек

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Засеклі ГісторыяЗасеклі НасельніцтваЗасеклі КрыніцыЗасеклі ЛітаратураЗасекліАршанскі раёнВоршаВіцебскВіцебская вобласьцьЗадроўеўскі сельсаветЛепельСмаляны (станцыя)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1976БлэкджэкМальдывыГорадня27 сакавікаБюджэтЭўропаМінэтФранцускі пацалунакГалоўчыцы (Гомельская вобласьць).chЛетува.fkЛетувізацыя.laU2Бортніцтва.beСлавянскія мовыОйча нашІльняны алей141902Вясна (цэнтар)Міжнародны стандартны кніжны нумарЛітваВідын (імя).asГімн Беларусі.mp.bf.no.ttІнстытут беларускай культуры.dm.pyІгнат Дамейка1950Вялікае Княства Літоўскае.cnКаракал1858Дынастыя ЦынБарэйкаўшчынаЗьвяздаКрыж Сьвятога БэнэдыктаКанадаБеларускі нацыянальны строй67Грэцкая драхма.pg91989.bn961385Пастава на каленях39Нямецкая мова.pt.tg.np.mhАўстралійскія АльпыАльгерд БахарэвічРамадан7.nf.tpМы выйдзем шчыльнымі радамі.pfНевельГенабальд1911ВугоршчынаКінбурнская пярэспа.cv🡆 More