Грода

Грода (Гродзь), Грот, Род (Родзь, Роць), Руд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Hrodo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Грот, Род, Руд, Гродзь, Родзь, Роць
Зьвязаныя імёны Рудзейка, Рудзіла, Родэлін, Родзень, Рудаш, Рудаўт, Гродвіл, Рогаўт, Рудкір, Рудэр, Родаман, Градзімонт
Герод, Эйруд, Яруд
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Грода»

Паходжаньне

Грода, Рода або Руда (Hrodo, Roda, Ruodo) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова -грод- (-род-, -руд-) паходзіць ад гоцкага hroþ 'слава, перамога'. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Рудзейка (Родзейка, Рудзека, Родзіка, Рудзік), Рудзіла (Рудзель, Родзель, Рудаль), Родэлін, Родзень, Рудаш, Рудаўт (Рудалт), Рогаўт, Рутгер (Рудкір, Рукір), Рудэр, Градзімонт (Радмонт), Герод, Эйруд, Яруд. Адзначаліся германскія імёны Ruadicho (Rodicho, Hruodicho, Rudek), Rudila (Rudela, Hrodilo, Ruadalo), Rothelin (Hrodelin), Rodin (Hrodin), Rudusch, Rudolt (Rudelt, Hrotold), Rogaudus (Hrodgaud, Rotgaud), Rutger (Rudker, Rucker), Ruder (Hroadhar), Hrodmunt (Rodmundus), Gaerod, Eirodus (Eichrodus), Arodus (Aruth).

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Rode, Rudel (Rudil), Rudelin, Rudbert (Rubert, Robert, Rupert), Rudgierz (Rudeger, Rudiger, Rodeger, Rodger, Roger), Roder (Rother, Ruther, Ruter, Rodir, Rutir), Roland (Rolant, Ruland, Rulant), Rodeman (Rudman), Rudołt (Rotald).

У Прусіі бытавалі імёны Rudde (1440 год), Robuth / Robutte (1387, 1399 і 1400 гады), Rodele (1364 год). У 1622 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Hieronymus Rode, Regiomontanus Borussus, у 1625 годзе — Hieronymus Rhode, Regiomontanus Borussus, у 1631 годзе — Albertus Rode, Goldappensis Borussus, у 1650 годзе — Christophorus Rhodemannus, Prusso-Regiomontanus.

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Рудат (Rudat).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Маркове три чоловеки: Родевичи два, восемъ чоловековъ, на имя: Родя, Родеви две селци пустые, Родеви дворец, што Жикгимонтъ дал был ему, а шесть чоловеков у Василишъках близко его… Банку Пушеннику его село, што Род держалъ (1440—1492 гады); item qatuor homines per nos ipsi io et prefato rectori eiusdem donatos, videlicet… Rodus (23 красавіка 1449 году); Dawgyrd et Olyechno Rodzewicz (29 траўня 1479 году); Дорогичане: <…> Кгроту 8 копъ з мыта в Берести (17 сакавіка 1488 году); Rodz Mychalowicz (7 чэрвеня 1492 году); чоловека и зъ землею на имя Станька Родевича, а землю Медъкгинову на сеи стороне Немъна въ Кгровжокеме (6 жніўня 1493 году); Joannis Groth (6 сьнежня 1497 году); ducalis maiestas nobis honorabilem Joannem Groth (8 чэрвеня 1498 году); князь Янъ Кгротъ плебан сволскии (27 сакавіка 1499 году); Стецъ Рудевичъ, Петръ Родевичъ, Петръ Рудевичъ, Янъ Родевичъ… Шимко Родевичъ (1528 год); бояръ господарыни королевое ее милости оболецъкихъ… Марътина Ротевичъ (6 чэрвеня 1532 году); Якуб Кгрот (1533—1535 гады); плебану посвольскому, князю Яну Кгроту (22 лютага 1537 году); люди волости кгекгужинскои… Род Романович (1 ліпеня 1542 году); Narko a Piecziuk Rodziewiczi… Hosczilo a Stasz Rodziewici… Bohdziei, Pawel a Pieczieiko Rodziewici… Jewlass Rodziewicz… Juchno Rodziewicz… Szczepan Rodziewic… Stasz Rodziewicz… Mikolay Rodziewicz… Mothel Rodziewic… Mikolay Rudziewic (1558 год); Onthon Rudzicz… Hapon Rudzicz… Marczin Rodziewicz… Misko Chomicz z Rudem (1563 год); Янъ Кгротъ… Бартошъ Кгрод (1565 год); село Воробьи… Родъ а Гринъ Степановичи (1566 год); Jas Grodziewicz (14 ліпеня 1578 году); съ п. Яномъ Кгротомъ, судьею земскимъ дорогицкимъ (29 сакавіка 1580 году); Жданъ Рудичъ… Есюкъ Рудевичъ… Янъ Руда (23 кастрычніка 1597 году); Юрей Петровичъ Рудевичъ (30 траўня 1598 году); Каленій Рудовичъ (15 студзеня 1599 году); Adam Rodziewicz… Jurko Rodziewicz (1641 год); Xdz Jan Rudowicz (1675—1677 гады); pater Casimirus Rodziewicz, pater conventus Pinscensis… pater Mathias Rodziewicz, Olsanis (1708 год); Vincentius Rodziewicz obiit Grodnae (27 студзеня 1742 году).

Носьбіты

Радзевічы (Rodziewicz) — прыгонныя з засьценку Старадуб’я (каля Сьвіру), вёсак Бялкоўшчыны (Ашмянскі павет), Пештавянаў, Вердакемя і Агрыпішкаў (Троцкі павет), ваколіцаў Ганусішкаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі.

Роды (Rodo), Родзі (Rodź), Радзевічы-Білевічы (Rodziewicz-Bilewicz) і Радзевічы (Rodziewicz, Rodzewicz) гербаў Ястрабец, Лук, Падкова, Рудніца і Тарнава — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні і Віленскага павету.

Ратовічы (Rotowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету.

Роды (Rod) і Радзевічы (Rodziewicz) гербу Ястрабец — літоўскія шляхецкія роды з Троцкага павету.

Рудовічы (Rudowicz) гербаў Агеньчык і Любіч — літоўскія шляхецкія роды.

Рудзевічы (Rudziewicz) гербу Тарнава — літоўскі шляхецкі род.

На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Рудэўшчына, на гістарычнай ВаўкавышчынеРодзішкі, у гістарычнай ПрусііРудаў. Назву Родзевічы маюць вёскі на гістарычных Ашмяншчыне, Лідчыне і Меншчыне, назву Рудзевічы — на гістарычных Ашмяншчыне, Ваўкавышчыне і Меншчыне, назву Родзеўшчына — на гістарычных Браслаўшчыне і Ашмяншчыне, назву Рудзеўшчына — на гістарычных Ашмяншчыне і Меншчыне, назву Рудзішкі — на гістарычных Ашмяншчыне і Віленшчыне.

Заўвагі

Крыніцы

Tags:

Грода ПаходжаньнеГрода НосьбітыГрода ЗаўвагіГрода КрыніцыГрода

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Што й па моруМаксім ТанкЛетувізацыяМы выйдзем шчыльнымі радаміСусьветнае павуціньнеШляхтаАлег ЯнкоўскіЭтнічная тэрыторыя беларусаўАдвечным шляхамЮры БеленькіАнатоль СербантовічМэдаль Францішка СкарыныКрумкачМаксім Багдановіч24 красавікаЭЯва (імя)Кузьма ЧорныСысуныУкраінаГотаўтІрляндцыЗямля пад белымі крыламі1891Мужчына зьверхуРадаслаў АстроўскіВячаслаў АдамчыкПарнакапытныяБел-чырвона-белы сьцягБагуслаў РадзівілМарат КазейШчучынПрыёрбанкЧорны замак АльшанскіЧарнобыльская катастрофаВікіпэдыяСэкс2010-яАксана БязьлепкінаСтарыя ДарогіАвечкаСяржук Сокалаў-ВоюшЗлучаныя Штаты АмэрыкіРэжым ЛукашэнкіУлёф МэльбэргІгар ПракаповічВасіль ЗуёнакГрыгарыянскі каляндарТаўканіцаКадзіла сармацкаеКурыцаВострая брамаВіктар ЖыбульАлаіза ПашкевічСлавамір АдамовічМікола МаляўкаISO 3166Порнафільмы дарослых з падлеткаміКрычаўскі палацСмаленскСямейства (біялёгія)ПарнафільмНямецкая моваЯн ЧэрскіАЛявон Баразна2020Усходнеславянскія мовыЮрась БарысевічTor BandРыбы🡆 More