Ганусішкі: мястэчка ў Летуве

Ганусішкі (лет.

Onuškis) — мястэчка ў Летуве, на беразе Ганусішкаўскага возера. Цэнтар староства Троцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 519 чалавек. Знаходзіцца за 30 км на паўднёвы захад ад Трокаў.

Ганусішкі
лац. Hanušiski
лет. Onuškis
Касьцёл
Касьцёл
Ганусішкі: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Ганусішкаў


Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Троцкі
Насельніцтва: 519 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°29′10″ пн. ш. 24°35′30″ у. д. / 54.48611° пн. ш. 24.59167° у. д. / 54.48611; 24.59167 24°35′30″ у. д. / 54.48611° пн. ш. 24.59167° у. д. / 54.48611; 24.59167
Ганусішкі на мапе Летувы
Ганусішкі
Ганусішкі
Ганусішкі
Ганусішкі: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ганусішкі — мястэчка гістарычнай Троччыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятых Апосталаў Піліпа і Якуба, помнік архітэктуры XIX ст.

Назва

Тапонім Ганусішкі — як і тапонімы Гадуцішкі і Германішкі — традыцыйна пісаўся празь неўласьцівае для летувіскай мовы Г (H). Ён утварыўся ад пашыранага сярод літоўскіх баяраў імя Ганус (Hanus), якое мае германскае паходжаньне. Падобную этымалёгію, відаць, таксама мае назва вёскі Ганусаўшчыны каля Нясьвіжу. Тым часам назву вёскі Ганусіна каля Заслаўя выводзяць ад памяншальнай формы імя Ганна — Ганусі.

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі», пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія». Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі».

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Ганусишки (1553 год).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Ганусішкі датуецца 1503 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.

У 1511 годзе ў Ганусішках збудавалі першы касьцёл. У 1524 годзе тут заснавалі мястэчка.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ганусішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. У XIX ст. у мястэчку працавалі школа, вінакурня і млын.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ганусішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Ганусішкі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1879 год — 197 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 519 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Касьцёл Сьвятых Апосталаў Піліпа і Якуба (1829)

Крыніцы

Tags:

Ганусішкі НазваГанусішкі ГісторыяГанусішкі НасельніцтваГанусішкі Турыстычная інфармацыяГанусішкі КрыніцыГанусішкіВіленскі паветЛетуваЛетувіская моваМястэчкаТрокіТроцкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Савушкін прадуктГарвардзкі ўнівэрсытэтДжыдаМы выйдзем шчыльнымі радаміЛюцыян Жалігоўскі1695Нікола ТэслаМадэль OSIВікіманіяОйча нашДругая сусьветная вайнаІнспэкцыя МПЗ Беларусі па БаранавічахГотыЛязьбійская парнаграфіяМаксім ГарэцкіІтальянская моваГенрык ВалезыWilliam HillГадзіньнікЯгінтКупал-цыбулінаПрыдатак (мовазнаўства)Злаві мяне, калі зможашБраніслаў Эпімах-ШыпілаТэхналёгіяРайт (браты)АжынаГрупавы сэксДэйвід ЎудардФальклёрЮпітэрВольга ЧамаданаваДоўгая дарога дадомуУладзімер ПуцінГарбатаМажМэтра-Голдвін-МаерРасейцыАляксандар I (расейскі імпэратар)Марыё ЛемінаНью-МэксыкаСэксуальныя цацкіУнівэрсальны каардынаваны часНаваградакСысуныБаня (купал)Агдамскі раёнІсьляндзкі коньГарэлкаРэформа беларускага правапісу 1933 году25 студзеняЧорны сьпіс Эўразьвязу1384Слуцкі збройны чын469 да н. э.Мобі ДыкМакарскаДзед ТалашДотык пісі рукоюІнфлянтыПанграмаБраўзэр1957Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Апостала і Эвангеліста (Вільня)Знак плюс-мінусВалейболМастацтваКарляс Андрэс СанчэсФранак ВячоркаДамінік дэ ВільпэнПлаешцьГорст Кёлер🡆 More