Вялікая Бераставіца: мястэчка ў Беларусі

Вялі́кая Бераставі́ца — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Бераставічанцы.

Адміністрацыйны цэнтар Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 5667 чалавек. Знаходзіцца за 63 км ад Горадні, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Бераставіца (лінія Масты — Бераставіца); на аўтамабільнай дарозе Горадня — Бераставіца — Ваўкавыск.

Вялікая Бераставіца
лац. Vialikaja Bierastavica
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
Вялікая Бераставіца: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Вялікая Бераставіца: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Вялікай Бераставіцы Сьцяг Вялікай Бераставіцы
Першыя згадкі: 1506
Магдэбурскае права: 1754
Былая назва: Бераставіца
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Бераставіцкі
Насельніцтва: 5667 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1511
Паштовы індэкс: 231778
СААТА: 4204551000
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°11′44″ пн. ш. 24°1′15″ у. д. / 53.19556° пн. ш. 24.02083° у. д. / 53.19556; 24.02083 24°1′15″ у. д. / 53.19556° пн. ш. 24.02083° у. д. / 53.19556; 24.02083
Вялікая Бераставіца на мапе Беларусі ±
Вялікая Бераставіца
Вялікая Бераставіца
Вялікая Бераставіца
Вялікая Бераставіца
Вялікая Бераставіца
Вялікая Бераставіца
Вялікая Бераставіца: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://berestovitsa.grodno-region.by

Вялікая Бераставіца — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі барока, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся ратуша і палац Касакоўскіх.

Назва

Найбольш імаверна, што тапонім Бераставіца ўтварыўся ад слова «бярост» (від вяза) або слова «бяроста» (кара бярозы). Але не адкідаецца і магчымасьць таго, што назва паселішча зьявілася як памяншальная ад Берасьця, тады Бераставіца — гэта маленькае Берасьце. Часам тапонім зьвязваюць з словам «берасьцянка» (так зваліся лодкі з кары бярозы, на якіх продкі берастоўцаў хадзілі некалі паўнаводнай мясцовай рэчкаю). Таксама існуе народнае паданьне, паводле якога першымі пасяленцамі на гэтым месцы былі закаханыя Бярост і Тавіца, якім прыйшлося зьбегчы з роднага паселішча ў пошуках шчасьця. Ад іх імёнаў нібыта і ўтварылася назва новага паселішча — Бераставіца. У 2006 годзе разьбяныя скульптурныя статуі гэтых мітычных пэрсанажаў — Бяроста і Тавіцы — зьявіліся пры ўезьдзе ў Бераставіцу як даніна павагі да продкаў і да іх культуры.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Бераставіцу зьмяшчаецца ў грамаце вялікага князя Аляксандра пад 1506 годам у зьвязку зь перадачай паселішча ў вечнае карыстаньне Аляксандру Хадкевічу, маршалку вялікаму, за заслугі перад Айчынай. У 1549 годзе Рыгор Хадкевіч пачаў будаваць тут рэзыдэнцыю.

Вялікая Бераставіца: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Ратуша паводле здымка 1873 г.

З XVI стагодзьдзя ў Бераставіцы існаваў касьцёл, які спалілі маскоўскія захопнікі. На мапе Тамаша Макоўскага (1613 год) паселішча значыцца як мястэчка, у Гарадзенскім павеце. У 1615 годзе на месцы згарэлага драўлянага касьцёла збудавалі новы. У XVII—XVIII стагодзьдзях маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Мнішкаў, Патоцкіх, Касакоўскіх. У 1645 годзе сярод вернікаў Бераставіцкай парафіі ўпаміналася старалітва. У XVIII стагодзьдзі пры касьцёле існавалі шпіталь і парафіяльная школа.

У 1754 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Бераставіцы Магдэбурскае права і герб з выявай вавёркі ў цэнтры. Неўзабаве на Рынку збудавалі ратушу. 19 верасьня 1794 году ў бітве паміж паўстанцамі пад камандаю Тадэвуша Касьцюшкі і расейскім акупацыйным войскам ў мястэчку загінула больш за 250 абаронцаў Рэчы Паспалітай.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Вялікая Бераставіца: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Палац Касакоўскіх

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Бераставіца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце. Жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у паўстаньні Кастуся Каліноўскага. На 1900 год тут працавалі дробныя прадпрыемствы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Бераставіцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бераставіца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР.

У 1919 годзе Бераставіцу занялі польскія войскі, улетку 1920 году — бальшавікі, пазьней зноў палякі. 19 лютага 1921 году Бераставіца стала цэнтрам гміны ў Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году мястэчка канчаткова апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

2 лістапада 1939 году Бераставіца ўвайшла ў БССР, у Крынкаўскі раён. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

20 верасьня 1944 году Бераставіца стала цэнтрам раёну, у 1947 годзе атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. 17 ліпеня 2006 году адбылося афіцыйнае зацьверджаньне гістарычнага гербу і заснаваньне сьцяга мястэчка.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Вялікая Бераставіца: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 394 муж., зь іх шляхты 6, духоўнага стану 5, мяшчанаў-юдэяў 357, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 26; 1850 год — 1037 чал.; 1878 год — 1694 чал. (791 муж. і 803 жан.), у тым ліку 1127 юдэяў; 1900 год — 1786 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1914 год — 2518 чал.; 1921 год — 1371 чал., зь іх 720 юдэяў, 421 каталік, 229 праваслаўных, 1 эвангеліст; 1969 год — 2,9 тыс. чал.; 1992 год — 7 тыс. чал.; 1996 год — 5,8 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 5,9 тыс. чал.; 2009 год — 5720 чал. (перапіс); 2015 год — 5587 чал.; 2016 год — 5545 чал.; 2017 год — 5545 чал.; 2018 год — 5667 чал.

Адукацыя

У Бераставіцы працуюць сярэдняя, музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы, 2 дашкольныя ўстановы.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.

Культура

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, кінатэатар.

Мас-мэдыя

У мястэчку выдаецца «Бераставіцкая газета».

Забудова

Вуліцы і пляцы

Цяперашняя назва Гістарычная назва
Дзяржынскага вуліца Хадкевічаўская вуліца
Камсамольская вуліца Школьная вуліца
Кастрычніцкая вуліца Падольная вуліца
Дольная вуліца
Леніна вуліца Гарадзенская вуліца
Партызанская вуліца Сьвіслацкая вуліца
Савецкая вуліца Беластоцкая вуліца
Чкалава вуліца Пробашчаўская вуліца
Чырвонаармейская вуліца Ваўкавыская вуліца (частка)
Сьвятога Яна вуліца (частка)
Бяз назвы Рынкавая вуліца
Не існуе Эймінаўская вуліца

У 2017 годзе гістарычны Рынак, на якім стаяла местачковая ратуша, стаў Ратушным пляцам.

Мясцовасьці

Гістарычныя мясцовасьці: Падолы, Прабоства, Ракітнева, Пеляжын.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, сацыяльна-побытавага абслугоўваньня.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Спыніцца можна ў местачковай гасьцініцы.

Славутасьці

Страчаная спадчына

Галерэя

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вялікая Бераставіца НазваВялікая Бераставіца ГісторыяВялікая Бераставіца НасельніцтваВялікая Бераставіца ЗабудоваВялікая Бераставіца ЭканомікаВялікая Бераставіца Турыстычная інфармацыяВялікая Бераставіца ГалерэяВялікая Бераставіца АсобыВялікая Бераставіца КрыніцыВялікая Бераставіца ЛітаратураВялікая Бераставіца Вонкавыя спасылкіВялікая БераставіцаБеларусьБераставіцкі раёнБераставічанкаВаўкавыскГарадзенская вобласьцьГорадняМастыПасёлак гарадзкога тыпу

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Парнаграфія ў ЗШАМобі ДыкСыкхізмСаратаўЛюдміла РублеўскаяБудынакМужчына зьверхуРасеяМаксім ГарэцкіПарнаграфія ў сецівеIKEAВільняwordpressШпакЯн ЧыквінПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуІгар СідарукЗянон Пазьняк2011Міжнародны стандартны кніжны нумарАлесь Бадак1632ЛеўкацытҐЭўрапейскі ЗьвязMauzerДыялекты беларускай мовыВіды сувязі словаў2022Мікола ГусоўскіПэнсіяЛічэбнікЭрэкцыяДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьКойданаўГомельРужанскі палацАляксандар ЧарвякоўНаймановічыgfq2uІван ЦерцельІгнат КанчэўскіТвэркСельская гаспадаркаЭратычнае мастацтваУзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь2020ІнданэзіяАзія2015Фабрыкацыя супраць труса РоджэраПалестынцыУсяслаў ЧарадзейАзартная гульняСтанаШвэрынскі замакКліматМенск (кампутарная гульня)Віктар КарамазаўІгнат ДамейкаДж (дыграф)Другая сусьветная вайна🡆 More