Халодная Вайна

Хало́дная вайна́ — тэрмін, што азначае геапалітычную і ідэалягічную барацьбу паміж СССР і ейнымі сатэлітамі з аднаго боку і ЗША з краінамі блёку НАТО з другога пасьля Другой сусьветнай вайны.

Яна пачалася прыблізна ў 1945—1948 гадох пасьля часовага ваеннага саюзу краінаў у барацьбе супраць нацыскай Нямеччыны, трывала (з усё меншай актыўнасьцю) на працягу наступных сарака гадоў і ў рэшце рэшт скончылася распадам савецкага блёку ў 1989 годзе. У 1949 годзе была створана арганізацыя НАТО, як ваенны альянс па стрымліваньні камунізму ў якасьці асноўнай стратэгіі ў рамках дактрыны Трумэна, у той час як савецкі блёк сфармаваўся дзякуючы Варшаўскай дамовы ў 1955 годзе. Некаторыя краіны сьвету вырашылі падрымаць адзін з блёкаў, у той час як іншыя аддалі перавагу застацца нэўтральнымі.

Халодная Вайна
Рональд Рэйган і Міхаіл Гарбачоў на сустрэчы ў Жэнэве (1985)

Халодная вайна была названая так, бо ў часе ейнага ходу не назіраліся прамыя ваенныя дзеяньні, паколькі абодва бакі валодалі ядзернай зброяй, бо іхняе выкарыстаньне амаль цалкам гарантуе ўзаемнае зьнішчэньне. Цыклі адноснага спакою суправаджаліся высокай напружанасьцю, якая магла б прывесьці да вайны. Найбольш напружанымі падзеямі гэтага супрацьстаяньня сталі Блякада Бэрліна (1948—1949), вайна ў Карэі (1950—1953), Бэрлінскі крызіс 1961 году, вайна ў Віетнаме (1959—1975), Кубінскі крызіс (1962), аўганска-савецкая вайна (1979—1989), а таксама вайсковае вучэньне НАТО Able Archer 83, якое праходзіла ў лістападзе 1983 году. Канфлікт выяўляўся праз ваенныя кааліцыі, стратэгічнае разгортваньне звычайных сіл, шырокую дапамогу дзяржавам, шпіянаж, прапаганду, звычайныя і ядзерныя ўзбраеньні, заклікі да нэўтральных краінаў, суперніцтва падчас спартовых мерапрыемстваў і тэхналягічных спаборніцтваў, як то касьмічная гонка. Для таго каб зьменшыць рызыку патэнцыйнай ядзернай вайны, абодва бакі праводзілі палітыку разрадкі палітычнай напружанасьці ў 1970-я гады.

У 1980-я гады ЗША павялічыла дыпляматычны, ваенны і эканамічны ціск на Савецкі Саюз, у той час, як савецкая эканоміка ўжо пакутвала ад стагнацыі. У канцы 1980-х гадоў савецкі прэзыдэнт Міхаіл Гарбачоў увёў лібэральныя рэформы перабудовы і ўвядзеньня галоснасьці. Гэта спрыяла руху мірных рэвалюцыі ў дзяржавах-сатэлітах Савецкага Саюза, у той час як сам Савецкі Саюз быў скасаваны ў 1991 годзе, у выніку чаго Злучаныя Штаты сталі дамінуючай ваеннай дзяржавай сьвету. Халодная вайна і ейныя падзеі не пакінулі значную спадчыну, аднак яны знайшлі адбітак у папулярнай культуры, асабліва ў сродках масавай інфармацыі ў тэмах пра шпіянаж і пагрозу ядзернай вайны.

Упершыню тэрмін «халодная вайна» дастасаваў для апісаньня супрацьстаяньня Злучаных Штатаў і Савецкага Саюзу Джордж Орўэл у артыкуле «Ты і атамная бомба», які зьявіўся ў 1945 годзе.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Варшаўская дамоваДактрына ТрумэнаДругая сусьветная вайнаЗШАКамунізмНАТОСССРТрэці Райх

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Memento moriМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніВасіль ІгнаценкаСубтытрыКурыцаМікола ГусоўскіІксвідэаРаман СкірмунтРэжым ЛукашэнкіКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)АмонімМы выйдзем шчыльнымі радаміАнтон ЯльчынПятрусь БроўкаЗіновій ПрыгодзічБеларусыУрманСпакусьнікіКліматІван ЧыгрынаўГарбата.bbE (літара)БэерКніга прарока ДаніілаАпэрацыйная сыстэмаТаварыства беларускай школыМэрПоўдзеньСалатная цыкорыяФізычная падрыхтаванасьць27 красавікаБудызмJavaМаскваВінцэсь МудроўЖаночая рыфмаНаваградакМаксім ГарэцкіГенадзь ШутаўАндрэй АлександровічАндрэй ЖукавецВольная Беларусь (рух)Лацінская моваБайструкMelbetПокуць1923Зьміцер БартосікПрыродаВікіслоўнікЛёнданАндрэй КурэйчыкЛанеўскія-ВоўкЭўразьвязСьпіскі замакЛетувісыТутэйшыя (літаб’яднаньне)Уладзімер КараткевічАляксей БацюкоўНіна МацяшКадзіла сармацкаеПрыёрбанкІван ШамякінВагінальны сэксТадзіяна КляшторнаяСураж (Польшча)🡆 More