Беларуская Вікіпэдыя працуе з 12 жніўня 2004 году.
Фрыдрых Шылер — нямецкі паэт, філёзаф, гісторык і драматург, прадстаўнік рамантычнага напрамку ў літаратуры. Увайшоў у гісторыю сусьветнае літаратуры як палымяны абаронца чалавечае асобы. Цягам апошніх сямнаццаці гадоў свайго жыцьця (1788—1805) Шылер сябраваў з ужо вядомым і ўплывовым Ёганам Вольфґанґам Ґётэ, зь якім ён абмяркоўваў пытаньні па эстэтыцы і натхняў Ґётэ на заканчэньне яго твораў, пакінутых у чарнавым варыянце. Гэты пэрыяд сяброўства двух паэтаў і іхнае літаратуразнаўчае палемікі ўвайшоў у нямецкую літаратуру пад назвай ваймарскі клясыцызм. У 1993 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў сэрыі «Скарбы сусьветнай літаратуры» быў выдадзены найбуйнейшы збор твораў Шылера ў беларускіх перакладах. Выданьне зьмяшчала пераклады некалькіх шылераўскіх вершаў і балядаў, трагедыю «Падступства і каханьне», драматычную паэму «Дон Карлас, інфант гішпанскі», псыхалягічную трагедыю «Марыя Сьцюарт» і драму «Вільгэльм Тэль». Менская міжнародная кніжная выстава-кірмаш — штогадовы кірмаш Беларусі, заснаваны ў 1994 годзе Міністэрствам інфармацыі Беларусі. Ад заснаваньня яе штолюты больш як 25 гадоў ладзіць «Макбел» пад кіраўніцтвам Зьмітра Макарава. У 2006 годзе ўвялі стан пачэснай госьці-краіны. Зь 2008 году наведваньне зрабілі бясплатным для ўсіх. Зь 2015 году праходзіць у Нацыянальным выстаўным комплексе «БелЭкспа» па праспэкце Пераможцаў, д. 14. Пачэснымі гасьцямі былі: Расея (2006, 2013, 2020), Украіна (2007), Ізраіль (2008), Казахстан (2009), Францыя (2010), Нямеччына (2011), Вэнэсуэла (2012), Кітай (2015), Армэнія (2016), Вялікабрытанія (2017), Сэрбія (2018) і ЗША (2019). | Актуальныя падзеі
Гэты дзень у гісторыі Архіў · Сёньня 25 красавіка 2024 году · Абнавіць гэтую старонку Ці ведаеце вы... З новых артыкулаў (26 лістапада — 26 сьнежня)
|
Вікізьвесткі Вольная база ведаў | Вікікнігі Падручнікі і дапаможнікі | Вікікрыніцы Вольныя дакумэнты | Вікіслоўнік Слоўнік і тэзаўрус | Вікісховішча Сховішча вольных файлаў | Вікіцытатнік Калекцыя цытатаў | ||||||
МэдыяВікі Распрацоўка вольных праграмаў | Мэта-вікі Каардынацыя ўсіх праектаў Вікімэдыі | Віківандроўкі (анг.) Вольныя турыстычныя даведнікі | Віківіды (анг.) Слоўнік біялягічных відаў | Віківэрсытэт (анг.) Вольны ўнівэрсытэт | Вікінавіны (анг.) Вольныя навіны |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Галоўная старонка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.