Бундэсьліга (па-нямецку: Fußball-Bundesliga; саюзная ліга) — прафэсінае спаборніцтва для наймацнейшых футбольных клюбаў Нямеччыны, якое мае статус першараднага футбольнага спаборніцтва Нямеччыны.
Бундэсьліга | |
Краіна | Нямеччына |
---|---|
Канфэдэрацыя | УЭФА |
Заснаваная | 1963 |
Колькасьць камандаў | 18 |
Вылет у | Бундэсьліга 2 |
Узровень ў пірамідзе | Узровень 1 |
Хатнія кубкі | Кубак Нямеччыны |
Міжнародныя кубкі | Ліга чэмпіёнаў Ліга Эўропы |
Дзейны чэмпіён | Баварыя Мюнхэн — 31-ы тытул (2021—2022) |
Найбольш пасьпяховы клюб | Баварыя Мюнхэн — 31 тытул |
ТБ-партнэры | Setanta Sports |
Сэзон 2022—2023 гадоў |
Спаборніцтва зьяўляецца найвышэйшай лігай Чэмпіянату Нямеччыны па футболе. Бундэсьліга мае 18 камандаў, якія аспрэчваюць тытул чэмпіёна краіны. Сэзон пачынаецца ў жніўні й доўжыцца па травень наступнага году. Большасьць гульняў праводзяцца па суботах і нядзелях. Пераможца Бундэсьлігі акрамя тытулу чэмпіёну Нямеччыны атрымлівае права на ўдзел у Супэркубку Нямеччыны. Тры каманды, якія набралі найменшую колькасьць ачкоў, пасьля сканчэньня сэзону пераходзяць у Бундэсьлігу 2. Цягам сэзону прысвойваюцца ўзнагароды найлепшаму гульцу месяца, найлепшаму навічку. Паводле фінансавых паказчыкаў у Эўрапейскім футболе Бундэсьліга лічыцца адной з чатырох наймацнейшых разам с ангельскай Прэм’ер-Лігай, італьянскай Сэрыяй A ды гішпанскай Ля Лігай.
Бундэсьліга была ўтвораная ў 1963 годзе ў Заходняй Нямеччыне. У 1991 годзе ў Бундэсьлізе пачалі ўдзельнічаць клюбы з усёй Нямеччыны.
Сэзон | Пераможца |
---|---|
2010—2011 | Барусія Дортмунд |
2011—2012 | Барусія Дортмунд |
2012—2013 | Баварыя Мюнхэн |
2013—2014 | Баварыя Мюнхэн |
2014—2015 | Баварыя Мюнхэн |
2015—2016 | Баварыя Мюнхэн |
2016—2017 | Баварыя Мюнхэн |
2017—2018 | Баварыя Мюнхэн |
2018—2019 | Баварыя Мюнхэн |
2019—2020 | Баварыя Мюнхэн |
2020—2021 | Баварыя Мюнхэн |
2021—2022 | Баварыя Мюнхэн |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Бундэсьліга, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.