Янгон: места ў М’янме

Янгон (па-бірманску: ရန်ကုန်) — найбуйнейшы горад М’янмы, а таксама адміністрацыйны цэнтар аднайменнай акругі.

Янгон быў сталіцай краіны да 2006 году, але апасьля вайсковы ўрад пераехаў у новапабудаваны горад Найп’іда, які месьціцца на поўнач ад гораду. Колькасьць насельніцтва Янгону перавышае 7 мільёнаў чалавек, што робіць яго найважнейшым камэрцыйным цэнтрам. У Янгоне месьціцца найвялікшая колькасьць будынкаў каляніяльнай эпохі ўва ўсёй Паўднёва-Усходняй Азіі. Асабліва ўнікальным ёсьць паўднёвая частка, пабудаваная ангельцамі ў XIX стагодзьдзі, якое дасюль ёсьць надзвычай некранутым. Эканамічны цэнтар каляніяльнай эпохі гуртуецца вакол пагады Суле, якой, як мяркуецца, больш за 2 тысячы гадоў. Але самай знакамітай і найбольшай паважанай ёсьць пазалочаная пагада Швэдагон. Горад пакутуе ад браку інфраструктуры, асабліва ў параўнаньні зь іншымі буйнымі гарадамі Паўднёва-Ўсходняй Азіі, як то Джакартай, Бангкокам ці Ханоем. Не зважаючы на тое, што цэнтральная частка гораду рамантуецца і ўдасканальваецца, але большасьць прадмесьцяў знаходзяцца ў занядбаным стане.

Янгон
бірм. ရန်ကုန်
Янгон: Гісторыя, Геаграфія, Транспарт
Дата заснаваньня: каля 1035
Краіна: М’янма
Плошча:
  • 576 км²
Насельніцтва:
  • 6 874 000 чал. (2022)
Тэлефонны код: 01
Геаграфічныя каардынаты: 16°47′42″ пн. ш. 96°9′36″ у. д. / 16.795° пн. ш. 96.16° у. д. / 16.795; 96.16 96°9′36″ у. д. / 16.795° пн. ш. 96.16° у. д. / 16.795; 96.16
Янгон на мапе М’янмы
Янгон
Янгон
Янгон
Янгон: Гісторыя, Геаграфія, Транспарт Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.ycdc.gov.mm/

Гісторыя

Раньнія часы

Янгон быў закладзены ў пачатку XI стагодзьдзя монамі, які на той час засялялі паўднёвую Бірму. Першай назвай гораду быў Дагон, а самое мястэчка, пачынаючы з XIV стагодзьдзяў з часоў існаваньня каралеўства Гантавадзі. Сярод вядомых кіраўнікоў Дагону была прынцэса Мага Дэві, якая кіравала горадам з 1364 па 1392 гады, і крыху пазьней каралева Шынсобу, якая пабудавала сабе палац у 1460 годзе ля пагады Швэдагон і жыла ў ім да сваёй сьмерці ў 1471 годзе.

У 1755 годзе кароль Алаўнгпая, заснавальнік дынастыі Конбаўн, захапіў Дагон і пабудаваў вакол яго паселішчы. Сам жа горад новы кіраўнік назваў Янгонам. У 1790-я гады Брытанская Оста-Індзкая кампанія адкрыла фабрыку ў горадзе. Меркаванае насельніцтва Янгону ў 1823 годзе складала каля 30 тысячаў. Брытанцы захапілі горад падчас Першай ангельска-бірманскай вайны, якая цягнулася з 1824 па 1826 год, але пасьля вайны горад быў вернуты ў кіраваньне бірманскай уладзе. У 1841 годзе Янгон быў зьнішчаны пажарам.

Каляніяльны Рангун

Янгон: Гісторыя, Геаграфія, Транспарт 
Фатаздымак садоў Рангуна 1868 году.

Брытанцы зноў захапілі Янгон і ўсю Ніжнюю Бірму за часам Другой ангельска-бірманскай вайны 1852 году. Яны ператварылі горад у эканамічны і палітычны цэнтар Брытанскай Бірмы. Пасьля вайны брытанцы перанесьлі сталіцу Брытанскай Бірмы з Малам’яйну ў Янгон. Згодна з плянам лейтэнанта Аляксандра Фрэйзэра, брытанцы пашырылі горад, пабудаваўшы новыя раёны на поўдні і захадзе ля ракі Янгон. Горад стаў сталіцай усёй Бірмы пасьля таго, як брытанцы захапілі Верхнюю Бірму паводле вынікаў Трэцяй ангельска-бірманскай вайны 1885 году. Да 1890-х гадоў насельніцтва Янгона павялічылася. Брытанцы пабудавалі ў горадзе шмат шпіталяў, а таксама адкрылі Рангунскі ўнівэрсытэт.

У Янгон быў высланы брытанцамі апошні імпэратар Вялікіх Маголаў Багадур Шаг II пасьля пастаньня сыпаяў 1857 году. Каляніяльны Янгон зь ягонымі прасторнымі паркамі і азёрамі ў спалучэньні з сучаснымі будынкамі і традыцыйнай драўлянай архітэктураў быў шырока вядомы як «Горад-сад Усходу». Да пачатку XX стагодзьдзя Янгон меў неблагую інфраструктуру нароўні зь Лёнданам. Да Другой сусьветнай вайны каля 55% насельніцтва гораду мелі індыйскае паходжаньне, а бірманцы на той час фармавалі толькі траціну ад усяго насельніцтва. Таксама тут жылі карэйцы, кітайцы, англа-бірманцы ды іншыя.

Янгон: Гісторыя, Геаграфія, Транспарт 
Разбураны паваенны горад.

Пасьля Першай сусьветнай вайны Янгон стаў цэнтрам руху за незалежнасьць Бірмы. Важную ролю на шляху да незалежнасьці згулялі студэнты сталічнага ўнівэрсытэту. У міжваенны пэрыяд у горадзе адбыліся тры агульнанацыянальныя страйкі супраць брытанскага кіраваньня ў 1920, 1936 і 1938 гадах. З 1942 па 1945 гады Янгон знаходзіўся пад японскай акупацыяй, і быў моцна зруйнаваны. Горад вызвалены быў ў траўні 1945 году, а ўжо 4 студзеня 1948 году стаў сталіцай Бірманскага зьвязу, калі краіна атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі.

Сучасны Янгон

Неўзабаве па здабыцьці незалежнасьці Бірмы ў 1948 годзе шматлікія імёны вуліцаў і паркай каляніяльнай эпохі былі зьмененыя на бірманскія. У 1989 годзе вайсковая хунта зьмяніла ангельскую назву гораду на спрадвечную Янгон. З часоў незалежнасьці Янгон значна пашырыўся. У 1950-х гадах горад быў аточаны новымі прадмесьцямі, як то Такетай, Паўночным і Паўднёвым Акалапай. У 1980-я гады зьявіліся Глайнгтая, Швэпійта і Паўднёвы Дагон. На сёньня Вялікі Янгон ахоплівае плошчу блізу 600 км².

Янгон: Гісторыя, Геаграфія, Транспарт 
Пратэстоўцы на вуліцах Янгону ў 2021 годзе.

За час панаваньня У Нэ Віна, які прытрымліваўся ізаляцыянісцкіх поглядаў, насельніцтва гораду авялічвалася, але гарадзкая інфраструктура дрэнна абслугоўвался і пашыралася. У 1990-я гады больш адкрытая рынкавая палітыка вайсковага ўрада прыцягнула ўнутраныя і замежныя інвэстыцыі, у выніку чаго стан гораду палепшыўся. Некаторыя жыхары гораду былі гвалтоўна выселеныя ў новыя спадарожнікавыя гарады. Шмат якія будынкі каляніяльнага пэрыяду былі зьнесеныя, каб саступіць месца новым гатэлям, офісным будынкам і гандлёвым цэнтрам. Тым ня менш, частка гораду ўсё яшчэ мае цяжкасьці з асноўнымі муніцыпальнымі паслугамі, часам у горадзе бракуе электраэнэргіі, а таксама не заўсёды працуе цэнтралізаваны збор і вывазка сьмецьця.

Янгон быў цэнтрам буйных антыўрадавых пратэстаў у 1974, 1988 і 2007 гадах. У прыватнасьці, за час пратэстаў 8888 было забіта шмат бірманскіх жыхароў, у тым ліку ў сталіцы. Шафранавая рэвалюцыя спарадзіла масавыя расстрэлы і выкарыстаньне крэматорыю ў Янгоне бірманскім урадам дзеля утойваньня доказаў сваіх злачынстваў супраць манахаў, бяззбройных удзельнікаў акцыяў, журналістаў і студэнтаў. У 2020-я гады на жыцьцё ў Янгоне моцна паўплывала пандэмія каранавіруса ды дзяржаўны пераварот 2021 году. У горадзе выбухнулі масавыя пратэсты ў адказ на пераварот, але новы ўрад здушыў хваляваньні, выкарыстоўваючы ў тым ліку і камэнданцкую гадзіну. Пасьля гэтага эканоміка гораду запаволілася.

Геаграфія

Янгон: Гісторыя, Геаграфія, Транспарт 
Спадарожнікавы здымак Янгону.

Янгон месьціцца ў Ніжняй Бірме на зьліцьці рэкаў Янгон і Бага і за 30 км ад затоцы Маўтама. Дзякуючы свайму месцазнаходжаньню ў дэльце Іравадзі рэльеф гораду пляскаты.

Клімат

Янгон мае трапічны мусонны клімат паводле кліматычнай клясыфікацыі Кёпэна. З траўня па кастрычнік цягнеццца вільготны сэзон, падчас якога выпадае значная колькасьць ападкаў. Зь лістапада па красавік назіраецца засушлівы сэзон. У гэты час значна скарачаецца колькасьць ападкаў. У першую чаргу праз моцныя ападкі ў сэзон дажджоў Янгон аднесены да трапічнага мусоннага клімату. Цягам доўгіх гадоў сярэдняя тэмпэратура нязначна зьмяняецца між розных паравінаў. Гэтак сярэдні максымум тэмпэратуры складае ад 29 да 36 °C, а сярэдні мінімум апускаецца да 18 і 25 °С. Янгон схільны да трапічных цыклёнаў цягам усяго году. У 2008 годзе цыклён Наргіс спрычыніў шмат шкоды гораду, стаўшы найбольш разбуральным у гісторыі сталіцы.

Янгон: Гісторыя, Геаграфія, Транспарт  Кліматычныя зьвесткі для Хартуму Янгон: Гісторыя, Геаграфія, Транспарт 
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Абсалютны максымум t, °C 39,0 39,8 40,2 42,2 42,0 40,0 37,8 37,2 38,9 38,0 38,9 35,6 42,2
Сярэдні максымум t, °C 33,1 35,1 36,8 37,7 34,5 31,3 30,6 30,3 31,3 32,7 33,6 32,9 33,3
Сярэдняя t, °C 24,9 26,6 28,9 30,6 29,2 27,3 26,7 26,6 27,0 27,7 27,4 25,4 27,4
Сярэдні мінімум t, °C 16,6 18,1 20,9 23,5 24,0 23,2 22,8 22,8 22,8 22,7 21,1 17,9 21,4
Абсалютны мінімум t, °C 10,0 12,8 15,0 16,0 17,5 18,4 18,5 16,0 17,0 13,5 12,4 9,2 9,2
Норма ападкаў, мм 4,5 3,0 15,1 37,9 333,8 554,0 624,5 562,2 426,8 217,4 52,6 9,2 2841
Вільготнасьць, % 62 66 69 66 73 85 86 87 85 78 71 65 74
Крыніца: «World Meteorological Organization Climate Normals for 1991—2020». World Meteorological Organization, «"Klimatafel von Yangon (Rangun) / Myanmar (Birma)». Deutscher Wetterdienst.

Транспарт

Янгон ёсьць галоўным транспартным цэнтрам краіны, маючы паветранае спалучэньне, чыгунку і наземны транспарт.

Паветраны

Янгон: Гісторыя, Геаграфія, Транспарт 
Тэрмінал Т2 Янгонскага аэрапорту.

Янгонскі міжнародны аэрапорт, які месьціцца за 19 км ад цэнтру, ёсьць галоўным шлюзам краіны, маючы спалучэньні як з м’янмаўскімі гарадмі, гэтак і зь іншымі краінамі. У аэрапорце маюцца тры тэрміналы. Зь Янгону ладзяцца наўпроставыя рэйсы ў буйныя гарады Азіі, як то Токіё, Шанхай, Сэул, Сынгапур, Ганконг, Куала-Лумпур, Калкату і Дубай. Не зважаючы на тое, што айчынныя авіякампаніі прапануюць паслугі пералётаў у блізу сарака м’янмаўскіх гарадоў, але большасьць з гэтых рэйсаў скіравана на турыстаў. З аэрапорту можна выправіцца ў Баган, Мандалай, Гайга, Нгапалі і сталіцу Найп’іду.

Чыгунка

Янгон: Гісторыя, Геаграфія, Транспарт 
Янгонскі цэнтральны чыгуначны вакзал.

Чыгунка злучае горад з усімі куткамі краіны. Выехаць на чыгункі можна з Цэнтральнага чыгуначнага вакзалу. Горад таксама абслугоўвае колавая чыгунка, якая мае 39 станцыяў і цягнецца на амаль на 46 км. Гэтая сетка злучае горад з прадмесьцямі. Сыстэма звычайна выкарыстоўваецца мясцовым насельніцтвам, а штодня прадаюцца каля 150 тысяч квіткоў. Папулярнасьць гэтай чыгункі падскочыла з таго часу, як урад зьнізіў субсыдыі на бэнзін у жніўні 2007 году. Дзеля падтрыманьня сеткі ў належным стане, у тым ліку з набыцьцём новых вагонаў і мадэрнізацыяй лініі, дапамог урад Японіі, які ў 2917 годзе забясьпечыў фінансаваньне больш чым на 200 мільёнаў даляраў.

Аўтобусная сетка і самаходы

Янгон: Гісторыя, Геаграфія, Транспарт 
Корак на вуліцы Янгону ў сама розрух.

Янгон мае шырокую сетку аўтадарогаў, якая цягнецца амаль на 4,5 тысячы км. Аднак многія дарогі знаходзяцца ў дрэнным стане і недастаткова шырокія, каб зьмясьціць усё большую колькасьць самаходаў. Пераважная большасьць жыхароў Янгона ня можа дазволіць сабе мець аўто, таму карыстаецца шырокай аўтобуснай сеткай. У горадзе абслугоўваюцца больш за 300 дзяржаўных і прыватных аўтобусных лініяў, на якіх працуюць каля 6300 аўтобусаў, перавозячы больш за 4,4 мільёнаў пасажыраў штодня. Усе аўтобусы і 80% таксовак у Янгоне працуюць на звадкаваным прыродным газе, бо ўрад з 2005 году спрабуе ашчадзіць грошы на імпартную нафту. Маторны транспарт у Янгоне вельмі дарагі для большасьці грамадзянаў, паколькі ўрад дазваляе штогод увозіць толькі некалькі тысячаў аўтамабіляў у краіну, насельніцтва якой сягае больш за 50 мільёнаў чалавек.

Тым ня менш, у краіну трапляюць і незаконна імпартаваныя аўтамабілі, якія таннейшыя прыблізна ўдвая за афіцыйна транспартаваныя самаходы. Зрэшты, выкарыстаньне аўтамабіляў у Янгоне ўзрастае, што ёсьць прыкметай росту прыбыткаў жыхароў. Гэта выклікае зьяўленьне коркаў на вуліцах Янгону, якія не прыдатныя да вялікай колькасьці самаходаў. У 2011 годзе ў Янгоне мелася каля 300 тысячаў зарэгістраваных аўтамабіляў у дадатак да невядомай колькасьці незарэгістраваных транспартных сродкаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Янгон ГісторыяЯнгон ГеаграфіяЯнгон ТранспартЯнгон КрыніцыЯнгон Вонкавыя спасылкіЯнгонБангкокБірманская моваДжакартаМ’янмаНайп’ідаПаўднёва-Ўсходняя АзіяХаной

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сьпіс сысуноў АзэрбайджануНіна МацяшБудапэшцкі мэмарандумНемежПарнаграфія для жанчынЭль НіньнёMPEG-1Парнаграфія ў ІталііЧэрвеньGoogleАкторы парнафільмаўЭдуар Анры АўрыльПалестынцыАкалічнасьцьПаспалітае рушэньнеАлтай29 красавікаСямейства (біялёгія)Магістраль М10 (Беларусь)Максім БагдановічЯдзерная зброяГрэбляВікіслоўнікВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Байт18 да н. э.Зьмітрок БядуляКойданаўМаслаАлегорыяБеларуская музычная альтэрнатываЯтвідМіжнародны стандартны кніжны нумарСкладаныя словыУладзімер ЗяленскіУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціВільняРасьліныПавецьШпакЭнэргіяЛацінкаБелыя ночы (аповесьць)Вагінальны сэксЖурналістБеларускі клясычны правапісFacebookСяргей ДарожныАртур ВольскіКропка (знак прыпынку)ДзікГарві ВайнштэйнПаўліна МядзёлкаСамасейУладзіслаў СыракомляНямецкая моваЛацінская моваКарлес ПудждэмонГрыпТрыбадызмГлябальнае пацяпленьнеЛіпеньБеларусы🡆 More