Імпэрыя Вялікіх Маголаў

Імпэ́рыя Вялі́кіх Маголаў (па-пэрсыдзку: گورکانیان‎‎ — Gurkâniyân) — назва дзяржавы, якая ўзьнікла на тэрыторыі сучасных Індыі, Пакістану і паўднёвага Аўганістану.

Дзяржава існавала з 1526 па 1858 гады (фактычна да сярэдзіны XIX стагодзьдзя). Назва «Вялікія Маголы» зьявілася ўжо пры брытанскіх калянізатарах. Тэрмін «магол» ужываўся ў Індыі для пазначэньня мусульманаў Паўночнай Індыі і Цэнтральнай Азіі.

Імпэрыя Вялікіх Маголаў
пэрс. گورکانیان
Імпэрыя Вялікіх Маголаў
15261857 Імпэрыя Вялікіх Маголаў
Сьцяг Імпэрыі Вялікіх Маголаў
Сьцяг
Месцазнаходжаньне Імпэрыі Вялікіх Маголаў
Афіцыйная мова пэрсыдзкая, чагатайская, урду
Сталіца Дэлі, Лагор, Акра
Форма кіраваньня
імпэратар
манархія
Бабур (першы), Аўрангзэб (апошні)
Валюта рупія
Незалежнасьць
— заснаваньне
— падзеньне

21 красавіка 1521
21 верасьня 1857

Імпэрыя была заснаваная Бабурам, вымушаным разам са сваімі паплечнікамі адвандраваць зь Сярэдняй Азіі на тэрыторыю Індастану. У складзе войска Бабура былі прадстаўнікі розных народаў і плямёнаў, якія ўваходзілі ў склад дзяржавы Тымурыдаў таго часу, такія, як, напрыклад, цюрскія, магольскія ды іншыя плямёны.

Бабур паходзіў зь цюркізаванага мангольскага роду Барлас і адносіўся да дынастыі Тымурыдаў. В. Бартольд паведамляе, што некаторыя факты дазваляюць заяўляць, што мова маголаў быў мангольскай. Аднак гісторык В. П. Юдзін сьцьвярджаў, што маголы былі цюркамоўнымі плямёнамі.

Заснавальнік імпэрыі Бабур нарадзіўся ў горадзе Андыжан, які разьмяшчаўся ў Фэрганскай даліне, што ўваходзіла ў склад дзяржавы Тымурыдаў. Заснаваную Бабурам дынастыю індусы па прынятай імі традыцыі сталі зваць Маголамі. Эўрапейскія падарожнікі XVII стагодзьдзя звалі гэту дынастыю «Вялікія Маголы».

Вялікіх маголаў можна зваць і Тымурыдамі таксама як і Бабурыдамі паводле імя заснавальніка дынастыі і дзяржавы Бабура. Чальцы дынастыі былі дзьвюхмоўнымі і размаўлялі на мове цюрскай сям’і і пэрсыдзкай мове (індаэўрапейская). Бабурыды насілі тытул «падышаг», запазычаны ў пэрсаў і прыняты Бабурам у 1506 годзе.

Крыніцы

Tags:

1526185819 стагодзьдзеІндыяАўганістанВялікабрытаніяПакістанПэрсыдзкая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АбцугіСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаСыднэйПетрыкаўскі раёнУніяцтва16 красавікаСтаралітваПрэс-клюб БеларусьМікола КупрэеўКузьма ЧорныБраніслаў ТарашкевічЛясунМукачаваБеларускае слова (1920)АбыякКандрат КрапіваДруяВейшнорыяСодніНясьвіжTUT.BYЛесьвіцаЧарнобыльскі шляхКотГімн Беларускай ССРАўстра-ВугоршчынаЮравічыПолацак1945Рэжым ЛукашэнкіВаймарскі клясыцызмЛюдміла ПайдушакаваМагілёўГімн ВялікабрытанііАзбука МорзэНаваградакМікіта Хрушчоў2006L (літара)ГабрэіКаскадныя табліцы стыляўЛіга чэмпіёнаў ЭГФ 2023—2024 гадоў2019БраўзэрЖамойтыКубаГерой Беларусі1794Натальля АрсеньневаГаштольд (імя)Мы, беларусыТравеньСьпіс гарадоў БеларусіСмаленскІльля ЦішуроўМагдэбурскае праваСусьветная арганізацыя здароўяАпавядальны сказСтаніслаў ШушкевічЛявон БаразнаІгар СідарукРасейская мова ў БеларусіMozilla FirefoxБібліятэкаЭратычнае кіноАральны сэксЭякуляцыяКрасная ВёскаШатанРэформа беларускага правапісу 1933 годуНазоўнік🡆 More