як Стварыць Новы Артыкул

Гэты тэкст апісвае асноўныя дзеяньні, неабходныя для стварэньня новага артыкула.

Для пачатку (неабавязкова). Зарэгіструйцеся!

Калі Вы яшчэ не зарэгістраваліся, то раім зрабіць гэта: гэта надасьць пэўныя зручнасьці і дадатковыя бонусы ў працы і камунікацыі. Зьвярніце ўвагу, што гэта разьдзел Вікіпэдыі клясычным правапісам беларускай мовы.

1. Падумайце, ці сапраўды варта ствараць асобны артыкул?

Не забывайце, што Вікіпэдыя — гэта энцыкляпэдыя. Пераканайцеся, што тэма будучага артыкула адпавядае крытэрам значнасьці і не парушае прынцыпаў Вікіпэдыя:Чым не зьяўляецца Вікіпэдыя.

2. Стварэньне новага артыкула

  • Спачатку ўпэўніцеся, што яшчэ ніхто не напісаў артыкул з такой назвай альбо не існуе аналягічнага артыкула з сынанімічнай назвай (прыклад: «Футбол» — «Сокер»). Для гэтага карыстайцеся пошукам (акенца справа ўверсе над артыкулам), таксама, калі Вам вядомы падобны артыкул, напрыклад, на расейскай мове (у расейскамоўнай Вікіпэдыі), то сярод яе міжмоўных спасылак (на экране зьлева ад артыкула) можа быць спасылка на артыкул у Беларускамоўнай Вікіпэдыі.
  • Калі вы пераканаліся, што артыкула пра абраную Вамі тэму няма, праглядзіце сумежныя артыкулы — магчыма, нейкі артыкул ужо зьмяшчае тую інфармацыю, якую Вы жадаеце запісаць. Праглядзець сьпіс артыкулаў на агульную тэму можна карыстаючыся катэгорыямі. Напрыклад, усе артыкулы пра народы Беларусі знаходзяцца ў Катэгорыя:Народы Беларусі.
  • Калі артыкул ужо існуе, магчыма Вы можаце дадаць новыя зьвесткі, дапоўніць ці скарэктаваць існы артыкул.

3. Абярыце для артыкула правільную назву

Даведайцеся пра пагадненьні, прынятыя ў Вікіпэдыі: пра назвы артыкулаў; запіс імёнаў, тытулаў, дат. Ужываньне сыстэматычна створаных назваў робіць лягчэйшым спасылкі на Вашу старонку з падобных і зьвязаных артыкулаў і дапамагае пазьбегчы лішніх выдаленьняў няправільна названых старонак.

4. Наперад!

У полі пошуку ўвядзіце назву артыкула і націсьніце «пошук». На старонцы вынікаў пошуку перайдзіце па спасылцы «Стварыць старонку „…“ у Вікіпэдыі!». Калі Вы прайшлі па чырвонай спасылцы зь іншага артыкула (чырвоная спасылка азначае, што артыкул яшчэ не створаны), то адразу трапіце ў акенца рэдагаваньня новага артыкула.

Распачаць новы артыкул! альбо перайсьці да існага

Назва:
  • Калі Вы ня ўпэўненыя ў сваіх сілах, можаце для пачатку паспрабаваць папрактыкавацца ў пясочніцы.

5. Правільна пачніце артыкул

На пачатку артыкулу напішыце невялікі ўступ, загаловак артыкула пазначце тлустым шрыфтам. Напрыклад, «Вікіпэ́дыя (па-ангельску: Wiki) — адкрытая шматмоўная вікі-энцыкляпэдыя …».

6. Правільна аформіце артыкул

Акрамя ўласна зьместу, галоўнымі складнікамі артыкула зьяўляецца: энцыкляпэдычны тэкст не парушае нічыіх аўтарскіх правоў, нутраныя спасылкі, абавязковая прастаноўка катэгорыяў, спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы, міжмоўныя спасылкі. Правільнае афармленьне артыкулаў можна падгледзець па прыкладзе ўзорных артыкулаў Вікіпэдыі з гэтай старонкі: Вікіпэдыя:Добрыя артыкулы.

7. Апошнія мазкі

Пасьля стварэньня новага артыкула пажадана:

  • Стварыць перанакіраваньні на назву створанага артыкула, калі гэта патрабуецца. Напрыклад: артыкул створаны пад асноўнай назвай «Янка Купала», дарэчным будзе стварыць перасылку «Іван Луцэвіч».
  • Націснуць на экране зьлева ад навастворанага артыкула Дадаць спасылкі і паставіць спасылку на адпаведнік артыкула зь вядомай Вам мовы (калі адпаведнік існуе ў іншым моўным разьдзеле).

Глядзіце таксама

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПрыватызацыяРамантызмМіхал ВітушкаНёманАўтарскае праваКіеўская РусьВэб-сайт48-ы батальён дапаможнай паліцыіДзяржаўная прэмія БССРЗа свабодную Беларусь (1942)Сусьветная служба Бі-Бі-СіПрымакі (п’еса)Горная справаШвэцыяМікола АўрамчыкМоўная нормаДзяржава ПалестынаЛетуваДубрава (Маладэчанскі раён)Парнаграфія ў БеларусіДзеяслоўРусіфікацыя БеларусіПадвойнае пранікненьнеПубліцыстыкаЯўгенія ПфляўмбаўмАрсэнал КойданаўАнілінгусСкамонтРадаўніцаВацлаў ЛастоўскіРасеяАнатоль СысАляксандар ВіхорВячаслаў АдамчыкМаксім ЛужанінГедзельВадзім СаранчукоўФранц КафкаКрыптавалютаЯзафат КунцэвічШахцёр СалігорскЗнакі прыпынкуЦэлы лікБісэксуальная парнаграфіяІксвідэаАральны сэксЖытаВештарЯкса (дзяржава)ПолацакМікола МятліцкіПалестынаМідлэндс (Зымбабвэ)ГрэбляАшраф МарванРусьШыізмПацукДзьмухавецВільготнасьць паветраФранак ВячоркаІзраільКальварыйскія могілкіАнатоль БутэвічФэльдмаршал (Швэцыя)Дыяніз ІлкавічГанна Чапман🡆 More