Рухавік унутранага згараньня (скарочана РУЗ) — тып рухавіка, цеплавой машыны, у якой хімічная энэргія паліва (звычайна прымяняецца вадкае альбо газападобнае вуглевадароднае паліва), якое згарае ў працоўнай зоне, пераўтвараецца ў мэханічную работу.
Рухавік унутранага згараньня ёсьць прыстасаваньнем, у якім хімічная энэргія паліва пераўтвараецца ў карысную мэханічную працу. Першыя працы рухавіка ўнутранага згараньня былі створаны Эт’енам Ленуарам.
Тэрмін рухавік унутранага згараньня як правіла, ставіцца да рухавіка, у якім згараньне з перапынкамі, як то чатырохтактнымі й двухтактнымі поршневымі рухавікамі, а таксама да шасьцітактнага поршневага рухавіка Ванкеля й ротарнага рухавіка. Другая кляса рухавікоў унутранага згараньня выкарыстоўваць бесьперапыннае гарэньне: газавыя турбіны, рэактыўныя рухавікі й большасьць ракетных рухавікоў, кожны зь якіх зьяўляюцца рухавіком унутранага згараньня паводле таго ж прынцыпу.
Рухавік унутранага згараньня даволі моцна адрозьніваецца ад рухавіка зьнешняга згараньня, як то паравых рухавікоў або рухавіка Стырлінга, у якіх энэргія падаецца працоўнай вадкасьцю, якая не зьмешваецца з забруджанымі прадуктамі гарэньня. Працоўнымі вадкасьцямі могуць быць паветра, гарачая вада, вада пад ціскам ці нават вадкі натр, які награваюць ў нейкім катле.
Вялікая колькасьць розных канструкцыяў для рухавіка ўнутранага згараньня былі распрацаваны й пабудаваны з рознымі моцнымі й слабымі бакамі. Рухавікі ўнутранага згараньня выкарыстоўваюцца ў якасьці крыніцы сілкаваньня для аўтамабіляў, самалётаў і судзінаў.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Рухавік унутранага згараньня, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.