Вадаробус: аўтобус на вадародным паліве

Вадаро́бус — аўтобус, крыніцай паліва для электраматору якога служаць вадародныя паліўныя элемэнты, часам у гібрыдным варыянце з акумулятарамі або іяністарамі.

Вадаробусы ўжо выкарыстоўваюцца на мескіх транспартных лініях у розных краінах сьвету, найбольш — у Кітаі.

Вадаробус: Прынцып дзеяньня, Мінуўшчына, Крыніцы
Мадыфікаваны Irisbus Citelis на вадародным паліве ў Празе (Чэхія), 2011

Прынцып дзеяньня

Вадародныя паліўныя элемэнты вырабляюць электрычнасьць у рэакцыі вадароду з тленам у прысутнасьці каталізатара, а староньнім вынікам рэакцыі ёсьць вада. Электрычнасьць далей засілкоўвае электраматор, які круціць колы аўтобуса. Вадарод мае большую шчыльнасьць энэргіі, чым літавыя акумулятары, а таму больш прыдатны для цяжкога транспарту кшталту аўтобусаў і грузавікоў.

Некаторыя кампаніі-вытворцы ўжываюць вадародныя элемэнты для павелічэньня запасу хады(d), спалучаючы іх з большай батарэяй або іяністарам. Прыкладам, электробус Mercedes-Benz eCitaro мае дальнасьць хады 280 км, а ён жа дапоўнены вадароднай батарэяй — 400 км.

Вытворчасьць вадароду можа быць як «зялёнай» (з выкарыстаньнем узнаўляльнай электраэнэргіі), так і «карычневай» (спальваньнем каменнага або бурага вугалю) або «шэрай» (прапарваньнем прыроднага газу).

Параўнаньне з электробусамі

Прынцып работы вадаробусаў мае як падабенствы, так і істотныя адрозьненьні з электробусамі. Абодва тыпы ня маюць шкодных выкідаў(d), бо вадародныя элемэнты вырабляюць ваду. Аднак забруджаньне навакольнага асяродзьдзя можа адбывацца пры вырабе элемэнтаў сілкаваньня. У абодвух выпадках для руху выкарыстоўваюцца электраматоры.

У адрозьненьне ад электробусаў, вадаробусы запраўляюцца за 10 хвілінаў і маюць большы запас хады. Вадародныя элемэнты менш залежаць ад тэмпэратурных умоваў. Аднак кошт запраўкі вадаробусаў большы, чым электробусаў.

Мінуўшчына

Вадаробус: Прынцып дзеяньня, Мінуўшчына, Крыніцы 
Бэльгійскі вадаробус Van Hool у Абэрдыне (Шатляндыя, 2016)

У канцы 1980-х рокаў заклапочанасьць выхлапнымі газамі(d) аўтобусных рухавікоў падштурхнула да выкарыстаньня ў якасьці крыніцы энэргіі паліўных элемэнтаў. У 1994—1995 роках Джорджтаўнскі ўнівэрсытэт прадставіў тры 9-мэтровыя аўтобусы на фосфарнакіслых элемэнтах.

З канца 1990-х пачынаюцца выпрабаваньні аўтобусаў на вадародным паліве. З 2000 року ўласныя мадэлі вадаробусаў распрацавала японская кампанія Toyota. У 2005 року флёт з 8 FCHV-BUS кампаніі абслугоўвалі сусьветную выставу Экспа-2005 у Айты, перавезьлі мільён пасажыраў і праехалі каля 130 000 км.

Эўрапейскі Зьвяз з 2001 року падтрымліваў праект «Чыстага мескага транспарту для Эўропы», паводле якога ў дзевяці эўрапейскіх местах пачаліся выпрабаваньні вадаробусаў Mercedes-Benz Citaro. На той час гэта быў найбольшы флёт вадародных аўтобусаў у сьвеце. Яны маглі перавозіць да 70 пасажыраў на максымальную адлегласьць 300 км. Па сканчэньні ў 2007 року навукоўцы прызналі праект пасьпяховым, а вось перавозьнікі скардзіліся на высокі кошт абслугоўваньня.

Падобны праект у Пэкіне — першым у Кітаі — быў спынены праз год, бо забруджаньне паветра згоршыла эфэктыўнасьць і працягласьць службы паліўных элемэнтаў.

Перад Алімпійскімі гульнямі 2010 року 20 вадаробусаў паступілі на мескія лініі ў Ўістлеры (Брытанская Калюмбія, Канада). На той час гэта быў найбольшы дзейны флёт вадародных аўтобусаў; у ім выкарыстоўваўся «блакітны» вадарод. Праграма была спыненая ў 2015 року праз высокія апэрацыйныя кошты.

У 2010 року восем вадаробусаў са значна большай максымальнай дальнасьцю паездкі зноўку выйшлі на вуліцы Лёндану.

Паводле стану на 2020 року ва ўсім сьвеце выкарыстоўваюцца 5648 вадаробусаў, 93,7% зь якіх — у КНР. Большасьць кітайскіх вадаробусаў карыстаюцца «чорным» вадародам, атрыманым ад спальваньня вугалю. Такім чынам, пры атрыманьні аднаго кіляграму вадароду ў атмасфэру выкідаецца 15—20 кг CO
2
.

Зь цягам часу некаторыя карыстальнікі вярнуліся да выкарыстаньня электробусаў; так, у Лёндане паводле стану на 2023 рок дзейнічаюць 950 аўтобусаў на электраакумулятарах і 20 аўтобусаў на вадародным паліве.

У Японіі масавай вытворчасьцю вадаробусаў займаецца кампанія Toyota. Вадаробусы Toyota Sora дзейнічаюць у Токіё, а пасьля набыцьця партугальскай аўтобусабудаўнічай кампаніі Caetano — у Білефэльдзе, Котбусе ды Барсэлёне.

У 2021 року на вуліцы Лёндана выйшаў першы ў сьвеце двухпавярховы аўтобус на вадародных элемэнтах.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Аўтобусы

Tags:

Вадаробус Прынцып дзеяньняВадаробус МінуўшчынаВадаробус КрыніцыВадаробус Вонкавыя спасылкіВадаробусАўтобусВадарод

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Напалеон I БанапартДзед ТалашСказКанстытуцыяNokia 5530 XpressMusicЛюцыя ПопаваБеларусізацыяАркадзь КуляшоўРагачоўКасьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Ішкальдзь)Аляксандар ЛукашэнкаЭўропаЖыве Беларусь!Адольф ГітлерНаваградакЮрась ШамецькаРэформа беларускага правапісу 1933 годуІксвідэаЛюбушаныБеларуская ВікіпэдыяGoogleМікола ГусоўскіКанадаПружаныВалянцін АкудовічДзеяслоўБальшавікіТайва́ньМікола МаляўкаВолат1903Будапэшцкі мэмарандумМаркёрІрына БагдановічСамасейКінатэатарАкалічнасьцьЛеанід ДайнекаБагоўкаУкраінаMPEG-1Міжнародны стандартны кніжны нумарЗлучнікАнтонімыДогінгСпадчына (верш)Галяктыка АндрамэдыДанііл ШапкоРодныя гоні (1927)ІнданэзіяАлесь КажадубЛязьбійская парнаграфіяАшмяныЛібанАльманДамініканская РэспублікаАральны сэксЛюдміла РублеўскаяАньБлакітная гадзінаЛетувізацыяПаўлюк ТрусЕва ВежнавецІгар ТурНазоўнікБацькаўшчынаКарыстальнікЯнка Сіпакоў🡆 More