Іры́на Э́рнстаўна Багдано́віч (30 красавіка 1956, Ліда) — беларуская паэтка і літаратуразнаўца.
Ірына Багдановіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 30 красавіка 1956 (67 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, літаратуразнаўца, перакладніца, пісьменьніца, літаратурны крытык, літаратар |
Мова | беларуская мова |
Нарадзілася 30 красавіка 1956 году ў Лідзе. У 1978 годзе скончыла гісторыка-філялягічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па спецыяльнасьці «Філёляг, выкладчык расейскай мовы і літаратуры».
У 1983 годзе скончыла асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. 3 1983 году працавала ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1985 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Рамантычныя матывы ў дарэвалюцыйнай творчасьці Янкі Купалы» (навуковы кіраўнік — акадэмік Іван Навуменка).
Цяпер працуе дацэнткай катэдры гісторыі беларускай літаратуры на філялягічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Друкуецца з 1973 году. Аўтарка кніг вершаў «Чаравікі маленства» (1985), «Фрэскі» (1989), «Вялікдзень» (1993), «Сармацкі альбом» (2004), «Прыватныя рымляне» (2006), манаграфій «Янка Купала і рамантызм» (1989), «Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэньня» (2001). Укладальнік зборнікаў «Казімір Сваяк. Выбраныя творы» (2010) і «Вінцук Адважны. Выбраныя творы» (2011). Перакладае з польскай мовы.
У яе зборніках вершаў паэтычны роздум пра родны край, яго гісторыю і культуру, няпростыя клопаты і турботы сучасьнікаў.
Аўтарка каля 300 навуковых публікацый. Сьфера навуковых інтарэсаў: беларуская паэзія ХІХ — першай трэці ХХ стст., творчасбць Адама Міцкевіча, Зоф’і Манькоўскай (Адама М-скага), Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, паэтаў «Маладняка» і «Узвышша», беларуска-польскія міжлітаратурныя стасункі ХІХ — першай трэці ХХ стст.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Ірына Багдановіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.