Ішкальдзь Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Траецкі касьцёл
Траецкі касьцёл
Краіна Беларусь
Вёска Ішкальдзь
Каардынаты 53°20′6.0″ пн. ш. 26°21′53.9″ у. д. / 53.335° пн. ш. 26.364972° у. д. / 53.335; 26.364972 26°21′53.9″ у. д. / 53.335° пн. ш. 26.364972° у. д. / 53.335; 26.364972
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура і беларуская готыка
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Ішкальдзь Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры XV стагодзьдзя ў Ішкальдзі. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Азёрная, 5. Дзее. Твор архітэктуры готыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Ішкальдзкі касьцёл — унікальны ўзор гатычнага сакральнага дойлідства Вялікага Княства Літоўскага, які захаваўся да нашага часу амаль у пачатковым выглядзе.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1449 годзе смаленскі намесьнік Мікалай Неміровіч, сын імавернага фундатара Ўселюбскага касьцёла Яна Няміры, заклаў у Ішкальдзі касьцёл пад тытулам Сьвятой Тройцы, Зьвеставаньня Панны Марыі і Сьвятога Мікалая. Паміж 1468 і 1471 гадамі біскуп віленскі Ян Ласовіч асьвяціў новазбудаваны касьцёл. У 1471 годзе Мікалай Неміровіч пацьвердзіў фундуш у сваім тэстамэнце.

Ішкальдзь Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы 
Э. Паўловіч, 1848 г.

У другой палове XVI ст. за Мікалаем Радзівілам «Чорным» касьцёл прыстасавалі пад кальвінскі збор. У 1641 годзе сьвятыню вярнулі каталікам. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655—1667 гадох будынак значна пацярпеў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Ішкальдзь Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы 
Н. Орда, 28 жніўня 1876 г.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Ішкальдзь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Па здушэньні нацыянальна-вызвольанага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл, а ў 1868 годзе яго прыстасавалі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У гэты час часткова сьцясалі бакавыя контрафорсы, а сам будынак цалкам атынкавалі звонку (раней тынкаваліся толькі нішы).

Найноўшы час

У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл каталікам. За савецкім часам у жніўні 1968 году адбыўся масавы выступ мясцовага насельцтва ў абарону касьцельных рэчаў, якія зьбіраліся вывезьці. У 1969 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл.

У 1980-я гады праводзіліся рэстаўрацыйныя працы, па чым касьцёл вярнулі каталікам.

Архітэктура

Помнік архітэктуры готыкі. Гэта базыліка памерамі 26,4 × 14 м разам з апсыдай, накрытая 2-схільным дахам. Асноўны аб’ём падзяляецца дзьвюма парамі апорных слупоў на шырокі цэнтральны нэф і два вузкія бакавыя, якія перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі. Перакрытая зорчатым скляпеньнем апсыда мае амаль роўную шырыню з каталіконам. З паўночнага боку да апсыды далучаюцца невысокая закрысьція і паўкруглы аб’ём зь вітымі ўсходамі. Масіўныя муры ўмацоўваюцца на бакавых фасадах вэртыкальнымі, а з вуглаў — прыступкавымі контрфорсамі. Высокі гатычны дах сьпераду закрывае масіўны шчыт-франтон, аздоблены нішамі з паўцыркулярным завяршэньнем.

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Баравы Р. Невядомы помнік беларускай готыкі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1987, № 2. С. 20—24.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
  • Габрусь Т. Мураваная сакральныя архітэктура Беларусі перыяду Вялікага княства Літоўскага да стварэння Рэчы Паспалітай (канец XIII — трэцяя чвэрць XVI ст.) Готыка і рэнесанс // Архітэктура Беларусі: Нарысы эвалюцыі ва ўсходне-славянскім і еўрапейскім кантэксце. Т1. — Менск, 2005. С. 212—295.
  • Лакамка А. Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. — Менск: Ураджай, 1999.
  • Туронак Ю. Фарміраваньне сеткі рымска-каталіцкіх парафій на Беларусі ў 1387—1781 гадах // Наша Вера. 1995, № 1. С. 22—29.

Вонкавыя спасылкі

Ішкальдзь Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000057

Tags:

Ішкальдзь Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ГісторыяІшкальдзь Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы АрхітэктураІшкальдзь Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ГалерэяІшкальдзь Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ЗаўвагіІшкальдзь Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы КрыніцыІшкальдзь Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ЛітаратураІшкальдзь Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы Вонкавыя спасылкіІшкальдзь Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Зьвязда.inЛюцыян Жалігоўскі1134ГрузіяКітайМаксім Танк.ag.syБерасьце1966Ангкор-ВатУзбэцкая Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.td.nfКрыж Сьвятога Бэнэдыкта.tpБелая дзірка5РужанецВілейка (імя)ПагоняЎЯн Серада.geЧорны сьпіс Эўразьвязу2020.mpКурапатыКлуж-Напока.yu2008Ґ.hkМаксім БагдановічЗянон ПазьнякПарцалянавая фабрыка Чэлсі.dzГарбата.st.roМальдывыІталіяАльбэрт Карэйва.ni.bhАкупацыяРадзівіл (імя).lyСакавік67Уладзімер ЗяленскіГалоўчыцы (Гомельская вобласьць)Індаэўрапейскія мовы.ck.ug1834ВалімонтВіцебск.fmGoogle ChromeМіжнародны фанэтычны альфабэтАркадзь Куляшоў.ukНароўля.mkГубэрнатарРусіфікацыя БеларусіЧэхія.gbЛукаш Бэндэ.mzВусякі🡆 More