Ішкальдзь

І́шкальдзь, І́шкалдзь — вёска ў Беларусі, каля ракі Вушы.

Уваходзіць у склад Крашынскага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 172 чалавекі. Знаходзіцца за 36 км на паўночны ўсход ад Баранавічаў, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы (лінія БаранавічыМенск); за 3 км ад шашы БерасьцеМенск.

Ішкальдзь
лац. Iškaldź
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Першыя згадкі: XIV стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Баранавіцкі
Сельсавет: Крашынскі
Насельніцтва: 172 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 163
Паштовы індэкс: 225365
СААТА: 1204830028
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 53°20′13″ пн. ш. 26°21′22″ у. д. / 53.33694° пн. ш. 26.35611° у. д. / 53.33694; 26.35611 26°21′22″ у. д. / 53.33694° пн. ш. 26.35611° у. д. / 53.33694; 26.35611
Ішкальдзь на мапе Беларусі ±
Ішкальдзь
Ішкальдзь
Ішкальдзь
Ішкальдзь
Ішкальдзь
Ішкальдзь
Ішкальдзь Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ішкальдзь — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захаваўся гатычны касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XV ст.

Назва

Ісгаўд (Isgaudus) — імя германскага паходжаньня, вытворнае ад старажытных германскіх імёнаў Iso і Gaudo (Coutus).

Упаміналася як Іскалдзь (Исколдь) у 1676 годзе.

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: в ыйменью Исколъти (23 кастрычніка 1561 году); в ыйменях, то естъ: у Искольти (27 кастрычніка 1563 году); Iskołdź (1744 год).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Ішкальдзь упамінаецца ў першай палове XV ст. як маёнтак у Наваградзкім павеце, уладаньне Неміровічаў. У 1449 годзе смаленскі намесьнік М. Неміровіч заснаваў тут касьцёл, у 1472 годзе зь ягонай фундацыі збудавалі мураваны касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы. М. Неміровіч запісаў маёнтак сваёй жонцы Альжбеце, па сьмерці якой гэты двор мусіў перайсьці пад юрысдыкцыю Віленскага біскупства.

У 1502 і 1506 гадох Ішкальдзь пацярпела ад набегаў крымскіх татараў. На 1579 год паселішча мела статус мястэчка і знаходзілася ў валоданьні Кацярыны Тэньчынскай, тут было 82 сядзібы, 2 карчмы. На 1598 год — Рынак, 2 вуліцы, 69 двароў, уладаньне К. Радзівіла Перуна. Пазьней маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Ільлінічаў, Радзівілаў, Вітгенштэйнаў. На 1755 год — 89 двароў, на 1787 год — 100 двароў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Ішкальдзь 
Касьцёл. Э. Паўловіч, 1848 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ішкальдзь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзейскай воласьці Наваградзкага павету. На 1862 год тут было 108 двароў. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1868 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай царквы (Маскоўскай царквы). На 1879 год прыход налічваў каля 2 тысячаў чалавек, сярод якіх пісьменныя складалі толькі 4%.

Ішкальдзь 
Касьцёл. Н. Орда, 28.08.1876 г.

У першай палове 1880-х гадоў у Ішкальдзі было 108 двароў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 120 двароў, дзеяла царква, працавалі магазын, крама і карчма, штогод праводзіўся 1 кірмаш. У пачатку XX ст. — 143 двары. Сумежна зь мястэчкам знаходзіўся засьценак Новая Ішкальдзь (4 двары).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ішкальдзь занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ішкальдзь абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, у Баранавіцкі павет («падраён») Баранавіцкага раёну. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ішкальдзь апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Паланэчкаўскай гміне Баранавіцкага павету. У гэты час тут было 136 дамоў; каля мястэчка існавала вёска Ішкальдзь (13 дамоў). На 1923 год у мястэчку было 136 двароў.

У 1939 годзе Ішкальдзь увайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету (існаваў да 16 ліпеня 1954 году). Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну з канца чэрвеня 1941 да 6 ліпеня 1944 году Ішкальдзь знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

На 1994 год у Ішкальдзі было 154 двары, на 1 студзеня 1998 году — 138, на 2005 год — 123. 26 чэрвеня 2013 году вёску перадалі зь ліквідаванага Петкавіцкага ў склад Крашынскага сельсавету.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 276 муж., зь іх шляхты 4, духоўнага стану 1, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 272; 1862 год — 738 чал.; 1884 год — 740 чал.; 1897 год — 628 чал. у мястэчку Ішкальдзі і 10 чал. у засьценку Новай Ішкальдзі
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 600 чал. у мястэчку Ішкальдзі і 10 чал. у засьценку Новай Ішкальдзі; 1909 год — 606 чал. у мястэчку Ішкальдзі і 13 чал. у засьценку Новай Ішкальдзі; 1921 год — 691 чал. у мястэчку Ішкальдзі і 62 чал. у вёсцы Ішкальдзі; 1970 год — 512 чал.; 1994 год — 350 чал.; 1997 год — 364 чал.; 1 студзеня 1998 году — 323 чал.; 1999 год — 302 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 264 чал.; 2010 год — 172 чал.

Інфраструктура

У Ішкальдзі працуюць сярэдняя школа, бібліятэка, сельскі клюб.

Забудова

Вуліцы і пляцы

У інвэнтары 1603 году ўпамінаецца вуліца Барацінская.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Сядзіба (XVI ст.)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ішкальдзь НазваІшкальдзь ГісторыяІшкальдзь НасельніцтваІшкальдзь ЗабудоваІшкальдзь Турыстычная інфармацыяІшкальдзь ГалерэяІшкальдзь КрыніцыІшкальдзь ЛітаратураІшкальдзь Вонкавыя спасылкіІшкальдзьБаранавіцкі раёнБаранавічыБеларусьБерасьцеБерасьцейская вобласьцьВуша (прыток Нёмана)ВёскаКрашынскі сельсаветМенскПагарэльцы (Менская вобласьць)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сямейства (біялёгія)Андрэй ФедарэнкаХацкель ДунецБандароўнаЯгмінТадзіяна Кляшторная1877Віктар ЖыбульАляксандар МарозМаксім ГарэцкіВіды сувязі словаў15 красавікаАдвакатУсебеларускі народны сходСяргей Паўлавіч АбламейкаЛексычнае значэньнеTor BandКунілінгусПрыродаРакета-носьбітВайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008)Азартная гульняКавалёўМіхась БашлакоўСьвятлана Алексіевіч.smКарупцыяАндрэй Хадановіч1493ВарэнікіАльтэрнатыўная парнаграфіяБусел белыПарнаграфія ў сецівеКойданаўЖанчына зьверхуНыркаГама (літара)Інструкцыя па трансьлітарацыіМікола ГусоўскіРусіфікацыя БеларусіЛесьбійская эротыкаАльгерд БахарэвічВікіманіяКрычаўскі палацАнатоль СысІпаці ПацейБанкаўскі рахунакГальвідЯнка БрыльСалатная цыкорыяСураж (Польшча)Марыя АнтуанэтаВіктар ШніпПоўдзеньБудынакДалярМаксім БагдановічДабрыняАндрэй КурэйчыкПарнаграфія ў ЗШАЛетуваАндраш ШэфэрБайструкПэрсыдзкая моваГісторыя ЎшачаўЗначэньнеКадзіла сармацкае1863КушмакЛяхавічы🡆 More