Пасадобль: гішпанскі танец

Пасадобль (па-гішпанску: Paso doble, літаральна «падвоены крок» ці «два крокі») — гішпанскі танец, які імітуе рухі, якія адбываюцца падчас карыды.

Першапачатковая назва танцу — «адзін гішпанскі крок», бо кожны крок робіцца на кожны такт. Пасадобль быў адным з шматлікіх гішпанскіх народных танцаў, зьвязаных з рознымі аспэктамі гішпанскага жыцьця. Імітуючы карыду, партнэр увасабляе сваімі рухамі матадора, у той час як ягоная партнэрка рухаецца як ягоная мулета ці капотэ (чырвоны кавалак тканіны, якім дражняць быкоў).

Пасадобль: Апісаньне, Гісторыя, Крыніцы
Выканаўцы пасадоблю на танцавальным спаборніцтве.

Акрамя таго пасадоблем клічуць хуткі гішпанскі вайсковы марш, які выкарыстоўваецца пяхотнымі войскамі. Ягоная хуткасьць дазволіла войскам рабіць 120 крокаў у хвіліну, што ўдвая перавышае звычайную хуткасьць пяхоты, адкуль і паўстала назва. Таксама пасадоблем называюць музычны жанр, інструмэнтальны падвід якога часта выконваюць падчас карыды.

Апісаньне

Марш

Вайсковы марш пасадобль адметны хуткасьцю. Ён і дасюль практыкуецца на вайсковых парадах. Сярод вядомых відаў такіх пасадобляў вылучаюцца Сальдадыта-эспаньёл, Эль-Абаніка, Лёс-Нардас, Ляс-Карсарыяс і Лёс-Валюнтарыяс.

Танец

Галоўнай асаблівасьцю паміж пасадоблем ды іншымі танцамі ёсьць становішча цела. Ён вымагае спрытнасьці і фізычнае падрыхтаванасьці. Танцоры мусяць заставацца адзін перад адным і ўвесь час трымаць целы паралельна адзін аднаму, зьлёгку ўхіляючыся налева. Левыя рукі партнэраў павінны быць злучанымі амаль увесь час танцу. Грудзі трэба трымаць высока, а плечы павінны быць шырока выпрастаныя і апушчаныя. Галава мусіць быць зафіксаваная, а ў некаторых рухах нахіленая наперад і патыліцай дадолу. Такая пастава адпавядае характару рухаў матадора. Рухі і паставы, якія часта маюць адценьне драматызму, можна інтэрпрэтаваць як бітву матадора з быком. Вагу трэба разьмяркоўваць наперад, але большасьць крокаў робіцца зь пяткі.

Музыка

Музыка складаецца з трох асноўных частак. Першая тэма падзелена на ўступную і асноўную частку. Часьцей за ўсё трэцяя тэма ёсьць паўтарэньнем першай тэмы. На спаборніцтвах па спартыўных бальных танцах часта выконваюцца толькі першыя дзьве тэмы. Пасадобль быў вынайдзены ў Гішпаніі, але зь цягам часу шырока разышоўся па іншым гішпанамоўным нацыям. Кожны рэгіён мае свой уласны паджанр і стыль, які тычыцца фармальных аспэктаў структуры ў адпаведнкасьці зь мясцовай музычнай традыцыяй. У сучаснай Гішпаніі найбольш папулярны пасадобль у валенсійскім рэгіёне ды часта выконваецца на фэстывалі маўраў і хрысьціянаў.

Гісторыя

Пасадобль: Апісаньне, Гісторыя, Крыніцы 
Постэр з баямі быкоў у Барсэлёне.

Паходжаньне танцу і музыкі аспрэчваецца. Гістарычныя зьвесткі сьведчаць аб тым, што пасадобль зьявіўся не раней за XVIII стагодзьдзе, паколькі ўзгадваецца ў Гішпаніі ў 1780 годзе. У гэты ж час ён быў адаптаваны ў войска як асобны крок для гішпанскай пяхоты. Пасадобль як музычны жанр пачаў выкарыстоўваецца на карыдзе толькі ў XIX стагодзьдзі.

Паводле адной з гіпотэзаў, што назва паходзіць з францускай формы хуткага маршу францускай пяхоты канца XVIII стагодзьдзя. Сьцьвярджаецца, што францускае вэрсія парэдобль (франц. pas-redouble) мае як францускія, гэтак і гішпанскія характарыстыкі. Прыхільнікамі гэтае гіпотэзы пераважна ёсьць францускія музыказнаўцы. Яны выказалі здагадку, што танец быў вынайдзены ў спробе французаў адлюстраваць прыёмы, якія выкарыстоўваюцца ў гішпанскае карыдзе. Аднак, гэтая гіпотэза ня ў стане растлумачыць тое, што гішпанская пяхота ўпершыню тэхніку пасадобль выкарыстала раней за францускае войска. У Парыжы танец зьявіўся ў 1920 годзе, але папулярнасьць у парыскае багемы набыў у 1930-я гады, таму шмат крокаў і паставаў маюць францускія назвы.

Іншая гіпотэза тлумачыць, што танец мае паходжаньне ў традыцыйных гішпанскіх танцах і музыцы пачатку XVI стагодзьдзя. Гэтыя танцы былі распрацаваныя каля 1538 году ў выніку паступовага спалучэньня кастыльскай музыкі і танцаў з хуткім паўтаральным цыганскім танцам гаратын, што ў выніку адаптавалася ў форму маршу. Вядомы гішпанскі музыказнаўца Хасэ Субіра лічыць, што паходжаньне стылю ўяўляла сабой спалучэньне вайсковых маршаў і лёгкай музыкі з гішпанскага музыкальнай камэдыі.

Найбольш слынныя матадоры ўшаноўваліся асобнымі мэлёдыямі пасадоблю. Іншыя мэлёдыі былі натхнёныя патрыятычнымі матывамі альбо мясцовымі героямі. Сёньня танец пасадобль часта ўключаецца ў танцавальныя спаборніцтвы. Упершыню ў лацінаамэрыканскую праграму спартовых бальных танцаў трапіў па Другой сусьветнай вайне.

Крыніцы

Tags:

Пасадобль АпісаньнеПасадобль ГісторыяПасадобль КрыніцыПасадобльГішпанская моваТанец

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Юрась ШамецькаДзед ТалашЛязьбійская парнаграфіяIP-адрасВіды сувязі словаўЖанчына зьверхуКлеапатраМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніМалацкі (раён)Бел-чырвона-белы сьцягПрыпяцьЮнікодКасьцёл Сьвятога Стэфана (Полацак)Волат3GГедымінас КіркіласАртур ВольскіЁган Вольфґанґ фон ҐётэСямейства (біялёгія)Польская мова3 траўняГісторыя БабруйскуНямецка-савецкая вайнаЖаночае малакоТодар КляшторныКанюшынаАнгельшчынаПрыродаБалалайкаГрэбляСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікТаджыкістан30 красавікаВікіпэдыяПаэзіяЯнка КупалаНа чужынеДэміюргПракуратура Несьвіскага раёну1949СтудзеньЖанчына з жанчынайГратэскКропка (знак прыпынку)Марат КазейКатэхізіс Сымона БуднагаВэб-сайтДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьУладзіслаў СыракомляКаханьне без пранікненьняГалосныяАльфрэд ГічкокЧэрвеньЭўрапейскі ЗьвязКіраўнікі ЦК КП БССРПуняАмонімЛіцэнзія вольнай дакумэнтацыі ГНУВікікрыніцыМінэтПравілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)Чарнобыльская катастрофаМазырскі павет🡆 More