Легкавы Аўтамабіль

Легкавы́ аўтамабі́ль (легкавік) — прызначаны для перавозкі людзей і багажу аўтамабіль умяшчальнасьцю да 8 чалавек.

легкавы аўтамабіль
Легкавы Аўтамабіль
Падкляса адматорны транспартны сродак, дарожны транспартны сродак, multi-track vehicle, колавы транспартны сродак, аўтамабіль Рэдагаваць
Прызначэньнепасажырскія перавозкі Рэдагаваць
ІмяAuto, Automobil Рэдагаваць
Кароткая назваPKW Рэдагаваць
Папярэдніктрохколавік Рэдагаваць

Мае закрыты (купэ, лімузін, сэдан і ўнівэрсал) або адкрыты кузаў (кабрыялет, ландо і фаэтон). Найбольш пашыраныя 4—5 мясцовыя легкавікі з закрытым кузавам. Вылучаюць мікра- і малалітражныя легкавікі паводле аб’ёму рухавіка, а таксама іх групы і клясы паводле вагі, мэтавага прызначэньня і ўтульнасьці. У 1997 годзе завод «Форд Юніён» пачаў першую ў Беларусі вытворчасьць легкавікоў у Менскім раёне.

Беларусь

У 2011 годзе ў Барысаўскім раёне заснавалі аўтазавод «Белджы», які ў 2019 годзе вырабіў 20 151 лекавы аўтамабіль і заняў 4-е месца паводле аўтапродажаў у Беларусі. На заводзе выпускалі 3 мадэлі аўтамабіляў: красовэры «Джылі Атлас» і «Джылі Эмгранд Х7», а таксама сэдан «Джылі Эмгранд 7». На канец 2020 году на 1000 жыхароў Беларусі прыпадала 335 легкавых аўтамабіляў. Пагатоў, забясьпечанасьць легкавікамі па абласьцях на 1000 жыхароў складала: 385 — для Гарадзенскай вобласьці, 357 — для Берасьцейскай, 346 — для Менскай, 334 — для Віцебскай, 326 — для Менску, 315 — для Магілёўскай вобласьці і 295 — для Гомельскай. Найбольш пашыранымі легкавікамі ў асабістай уласнасьці грамадзянаў былі: 1) «Фольксваген» (Нямеччына) — 422 815 аўтамабіляў, 2) «ВАЗ» (Расея) — 380 991, 3) «Рэно» (Францыя) — 212 094, 4) «Аўдзі» (Нямеччына) — 198 126, 5) «Форд» (ЗША) — 192 567, 6) «Пэжо» (Францыя) — 122 320, 7) «БМВ» (Нямеччына) — 89 870.

За 2022 год продажы новых аўтамабіляў у Беларусі скараціліся з 46 837 ў 2021 годзе на 63 % да 17 234. Сярод іх было 86 % (14 843) легкавікоў, а рэшту склалі лёгкія камэрцыйныя самаходы. Пры гэтым найбольш прадалі самаходаў «Джылі» — 25 % (4355), якія вырабляў завод «Белджы» ў Барысаўскім раёне.

Крыніцы

Tags:

Аўтамабіль

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мадэль OSIАльхіміяАрыштПолацкае княстваБеларусафобіяСкладаныя словыАльгерд БахарэвічПаставыМарат МаркаўМаскваСтарадубскі паветГайла (імя)Санкт-ПецярбургRadzima.orgГалоўная старонкаЭдуар Анры АўрыльАньКапаткевічы1Зіновій ПрыгодзічІслам у ЭстонііПэкінАлесь БадакСьпірыдон СобальІгар БабкоўМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніЕрусалімДыега Вэляскес дэ КуэльярГратэскНямецка-савецкая вайнаПрэзыдэнт БеларусіСядзібаСьцяг БеларусіПаспалітае рушэньне7 (лік)Управа КДБ па вайсковай контравыведцыЛетувіская моваПрыназоўнікЛюбушаныКропка (знак прыпынку)Менск (футбольны клюб)ISSNВольныя матэрыялыТравеньГербы гарадоў БеларусіЛядовы паход Балтыйскага флётуСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаГердаВісігерАкіянЦытрусРамэнЯн ВісьліцкіВіленскі ўнівэрсытэтNokia 5530 XpressMusicДругая сусьветная вайнаMozilla FirefoxСлуцкі збройны чынГерб БеларусіВасіль ЖуковічАрктыкаФранцыяІксвідэаWordPressЗлучнікАлтайДогінгЭнцыкляпэдыя🡆 More