Beltoll

«БелТол» (анг.

BelToll — бел. плата за праезд) — электронная сыстэма аплаты за праезд па платных дарогах Рэспублікі Беларусь, уведзеная ў выкарыстаньне 1 ліпеня 2013.

«БелТол»
анг. BelToll
Дата ўтварэньня 1 ліпеня 2013 (10 гадоў таму)
Тып дарожная
Юрыдычны статус аплатная сыстэма
Мэта спагнаньне платы за праезд па аўтадарогах
Штаб-кватэра Менск, Кастрычніцкі раён, вул. Кіжаватава, д. 8
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Афіцыйныя мовы ангельская, польская і расейская
Кіроўны орган ТАА «Капш Тэлематык Сэрвісіз»
Матчына кампанія ДУ «Белаўтастрада»
Сайт beltoll.by/index.php/be

Дзейнасьць

Аплата зьбіраецца з усіх транспартных сродкаў вагой болей за 3,5 тоны і з траспартных сродкаў вагой да 3,5 тоны, зарэгістраваных па-за межамі Мытнага зьвязу. Дзякуючы тэхналёгіі радыёсувязі на кароткіх адлегласьцях(en) зборы за праезд зьбіраюцца без спыненьня транспартнага сродку падчас мінаньня ім мэталёвых парталаў. Для сувязі перадатчыка парталу з аўтамабілем на лабавым шкле апошняга павінна быць усталяваная адмысловая бартавая прылада.

Аплата

На 2018 год дзейнічалі наступныя расцэнкі аплаты праезду па аўтадарогах:

  • легкавы аўтамабіль (маса да 3,5 тоны) — 0,04 эўра/км;
  • грузавік і аўтобус (маса звыш 3,5 тоны) з 2 восямі — 0,09 эўра/км;
    • з 3 восямі — 0,115 эўра/км;
    • з 4 і больш восямі — 0,145 эўра/км.

Існавала магчымасьць аплаты праз паліўныя карты 7 прадпрыемстваў: УП «Беларуснафта» (Гомель), ДУ «Белаўтастрада», «Берліё», «ДКВ Эўрасэрвіс» (Рацінген, зямля Паўночны Райн — Вэстфалія, Нямеччына), «Е100» (Варшава, Польшча), «ЭўраВаг» (Прага, Чэхія) і «ЭўраШэл» (Гаага, Нідэрлянды). Таксама можна было выкарыстоўваць аплатныя карткі «Белкарт», «Віза» (Фостэр, штат Каліфорнія, ЗША) і «Мастэркард» (Пэрчэс, штат Нью-Ёрк, ЗША). Закладная цана бартавой прылады склада 20 эўра для легкавога аўтамабіля (маса да 3,5 тоны) і 50 эўра для аўтобуса і грузавіка з масай звыш 3,5 тоны. Найменшы памер перадааплаты складаў 25 эўра. Найбольшы памер рэшты перадаплаты на рахунку бартавой прылады складаў 350 эўра. 42 пункты абслугоўваньня «БелТол» выдавалі бартавыя прылады ва ўсіх 6 абласьцях Беларусі.

Мінуўшчына

29 лютага 2012 году Савет міністраў Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову № 188 «Аб заключэньні інвэстыцыйнай дамовы між Рэспублікай Беларусь і кампаніяй «Капш Трафік Ком» (Аўстрыйская Рэспубліка)». Дамова прадугледжвала ажыцьцяўленьне «стварэньня і эксплёатацыі сыстэмы электроннага збору платы ў рэжыме вольнага шматпалоснага руху за праезд транспартных сродкаў па азначаных дарогах Рэспублікі Беларусь». Увоз даччыным ТАА «Капш Тэлематык Сэрвісіз» адпаведнага абсталяваньня вызваляўся ад мытаў. Тым часам, у Аўстрыі адпаведную сыстэму дарожных мытаў шмат гадоў эксплюатавала дзяржаўнае «Акцыйнае таварыства фінансаваньня аўтамагістраляў і хуткасных дарог», чый досьвед паслужыў узорам для перайманьня ў Беларусі. 27 верасьня 2012 г. А.Лукашэнка падпісаў Указ № 426 «Аб асобных пытаньнях функцыянаваньня сыстэмы электроннага збору платы за праезд транспартных сродкаў па азначаных дарогах Рэспублікі Беларусь». Згодна з 2-м пунктам Указу загадвалася «Увесьці ў дзеяньне сыстэму электроннага збору платы з 1 ліпеня 2013 году». Паводле падпункту 4.5 Указу прадугледжвалася, што «кіраваньне працай сыстэмы электроннага збору платы ажыцьцяўляе замежнае ТАА «Капш Тэлематык Сэрвісіз» (Рэспубліка Беларусь), якое выдае кіроўцам адпаведныя бартавыя прылады аплаты. Згодна з падпунктам 4.6 «грашовыя сродкі, атрыманыя ад спагнаньня платы за праезд па платных дарогах, падлягаюць залічэньню на рахунак ДУ «Белаўтастрада» і пасьля сплаты кампаніі «Капш Трафік Ком» плацяжоў у адпаведнасьці з інвэстыцыйнай дамовай і згодна Дадатку да гэтага Ўказу пералічваюцца ў рэспубліканскі бюджэт».

На першым этапе сыстэмай «БелТол» ахоплена 815 км дзяржаўных аўтадарог:

23 кастрычніка 2013 году лік плацельшчыкаў праз аўтадарожны партал «БелТол» дасягнуў 160 000 чалавек. Пры аўтадарогах адчынілі 48 пунктаў абслугоўваньня і 2 цэнтры апрацоўкі інфармацыі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Beltoll ДзейнасьцьBeltoll АплатаBeltoll МінуўшчынаBeltoll КрыніцыBeltoll Вонкавыя спасылкіBeltollАўтамабільныя дарогі Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ШатТлен24 красавікаВусаў (вёска)Украіна (неадназначнасьць)Парк цёмнага небаСанкт-ПецярбургАмсьціслаў2011Джоні Дэп1955Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020 году23 красавікаТвэркКазахстанБарабанДзяржаўны лад Рэспублікі Беларусьf0groАкіянСаргутЛезьбіянстваЯн СерадаГраўжышкіПарнафільм у ФранцыіЭкасыстэмаПаспалітае рушэньнеВіцебскПрэзыдэнт БеларусіВершаваны памерАнтон Сокал-КутылоўскіСельская гаспадарка БеларусіСям’яБорна СосаФішынгГарацыё НэльсанІсьляндзкі коньПастава 69Лявон ВашкоАлесь РазанаўКсэнафобіяНідэрляндыБурбалка даткомаўДойлідБардэльСакуныНефцекамскБацькаўшчынаПрэм’ер-Ліга 2019—2020 гадоўПтушкіМаксім ТанкСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікМарат МаркаўАгоньПарнаграфія ў БеларусіМікола МятліцкіЧыгункаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуЛетуваУладзімер ДубоўкаСакКойданаўКазімер ЯгайлавічОўручДамоваПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуКругаварот рэчываў у біясфэры🡆 More