Беларуснафта: беларускае прадпрыемства

30°59′58″ у. д. / 52.4375° пн. ш.

30.99944° у. д. / 52.4375; 30.99944

«Беларусна́фта» — дзяржаўнае нафтагазаздабыўное прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў лютым 1966 году.

«Беларуснафта»
Беларуснафта: Дачынныя прадпрыемствы, Замежная дзейнасьць, Мінуўшчына
Беларуснафта: Дачынныя прадпрыемствы, Замежная дзейнасьць, Мінуўшчына
Тып дзяржаўнае аб'яднаньне
Заснаваная 25 лютага 1966 (58 гадоў таму)
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Гомель
Адрас Чыгуначны раён, Рагачоўская вул., д. 9
Ключавыя фігуры Аляксандар Ляхаў, Антон Сярэбранікаў
Галіна здабыўная прамысловасьць
Прадукцыя маласярністая і сырая нафта, звадкаваны газ і газавы бэнзін, ізабутан і бутан, ізапэнтан і пэнтан
Паслугі аўтаматызацыя нафтаздабычы, нафтаперавозка, геолягавыведка, сэйсмавыведка, праектаваньне і распрацоўка нафтарадовішча
Лік супрацоўнікаў 24 тысячы
Матчына кампанія Белнафтахім
Даччыныя кампаніі «Беларуснафта-Сыбір», «Сэйсматэхніка»

На 2020 год вырабляла маласярністую і сырую нафту, звадкаваны газ і газавы бэнзін, ізабутан і бутан, ізапэнтан і пэнтан. Прадпрыемства аказвала паслугі аўтаматызацыі нафтаздабычы і нафтаперавозкі, геолягавыведкі і сэйсмавыведкі, праектаваньня і распрацоўкі нафтарадовішчаў. «Беларуснафта» здабывала нафту і газ на 61 радовішчы ў Беларусі, 13 радовішчах у Вэнэсуэле, 6 у Расеі і 1 у Эквадоры. Магутнасьць 5 уласных электрастанцыяў забяпечвала патрэбы прадпрыемства праз камбінаваную вытворчасьць цеплавой і электрычнай энэргіі, а таксама холаду.

Мае замежныя прадстаўніцтвы ў Вэнэсуэле (Каракас; з 2006 году), Польшчы (Варшава) ды Ўкраіне (Чарнігаў; з 2010 году).

Дачынныя прадпрыемствы

На 2020 год у склад «Беларуснафты» ўваходзіла звыш 40 нафтаздабыўных, нафтаабслуговых, інжынэрных, праектных, газаперапрацоўчых і збытавых прадпрыемстваў у 2 краінах Паўднёвай Амэрыкі (Вэнэсуэла і Эквадор) і 4 краінах Эўропы — Беларусі, Польшчы, Расеі і Ўкраіне. Акрамя газаперапрацоўчага завода ў Рэчыцы, навукова-дасьледніцкага інстытуту нафты, 6 абласных і 2 сталічныя дачынныя прадпрыемствы пастаўкі нафтапрадуктаў, «Беларуснафта» мела наступны шэраг падпарадкаваных прадпрыемстваў: «Беларуснафта-Асобіна» (Камунар, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласьць), «Беларуснафта-Сыбір» (горад Губкінскі, Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга, Уральская фэдэральная акруга, Расея; з 2007 году), «Ліданафтапрадукт» (Гарадзенская вобласьць), «Пухавічынафтапрадукт» (Мар’іна Горка, Менская вобласьць), «Сэйсматэхніка».

Замежная дзейнасьць

На 2020 год «Беларуснафта» ажыцьцяўляла геолягавыведку і сэйсмавыведку ў 5 краінах Азіі (Індыя), Паўднёвай Амэрыкі (Вэнэсуэла і Эквадор) і Эўропы (Расея і Ўкраіна). Прадпрыемства таксама аднаўляла і бурыла сьвідравіны, у тым ліку праз павышэньне аддачы плястоў і укараненьне бакавога ствала. У Польшчы і Ўкраіне працавалі даччыныя прадпрыемствы, якія прадавалі бэнзін, дызэльнае паліва і звадкаваны газ. Пастаўкі ў Вугоршчыну, Латвію, Летуву і Расею ажыцьцяўлялі праз ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія».

Вэнэсуэла

15 лютага 2007 году пачалося бурэньне першай сьвідравіны на падставе вывучэньня нафтазапасаў геолягамі прадпрыемства ў вадазборы ракі Арынока (316 млрд барэляў, большасьць у блёку Хунін-1 з 4 блёкаў). 28 сакавіка пацьвердзілася наяўнасьць нафты ў блёку Хунін-1. Адбылося падпісаньне Статуту сумеснага з урадавай Вэнэсуэльскай нафтавай карпарацыяй (ВНК) сэйсмаразьведачнага прадпрыемства «Сісміка Белавэнэсаляна» (горад Матурын, штат Манагас). Доля беларускага боку склала 40%. У чэрвені пачалася зборка 5 вібрацыйных крыніцаў СВ-30/120М. На 14 лістапада прабурылі 2 сьвідравіны. Пры канцы месяца «Сісміка БелаВэнэсаляна» прайшло рэгістрацыю. 9 сьнежня адбылося заснаваньне сумеснага з ВНК нафтаздабыўнога прадпрыемства «Пэтралера БелаВэнэсаляна» (радовішча Гуара, штат Ансаатэгі), у якім доля беларускага боку склала 40%. СП атрымала радовішчы Гуара Эстэ й Лягамэдыя. Да канца году прабурылі 3 сьвідравіны.

У студзені 2008 году пачалася нафтаздабыча. На 1 красавіка на 2 СП працавала звыш 50 беларускіх супрацоўнікаў. Да гэтага часу скончылася вывучэньне трох дадатковых радовішчаў на пляцоўцы Баяка ў поясе Арынока, у цэнтральнай частцы Вэнэсуэлы. 27 чэрвеня штодзённая нафтаздабыча дасягнула 5 тыс. барэляў. За 2008 год нафтаздабыча перавысіла 680 тыс. тонаў.

За 1-е паўгодзьдзе 2009 г. здабыча склала 240 тыс. т. 2 ліпеня 2009 году СП «Пэтралера БелаВэнэсаляна» перадалі тры новыя нафтарадовішчы. Тады ж адбылося падпісаньне пагадненьня аб супрацы з кампаніяй «Інтэвэп» (Вэнэсўэйлзкі інстытут нафтавых тэхналёгіяў; горад Лёс Тэкес, штат Міранда). 4 жніўня «Беларуснафта» прыпыніла распрацоўку Хунін-1. На 8 верасьня «Пэтралера БелаВэнэсаляна» здабыла першы млн т. нафты.

На 12 сакавіка 2010 году «Пэтралера БелаВэнэсаляна» здабыла 1,5 млн т. нафты і больш як 450 млн кубічных мэтраў спадарожнага газу. У валоданьні СП знаходзілся 175 дзейных сьвідравінаў, у тым ліку 4 фантанныя. 16 сакавіка штодзённая нафтаздабыча дасягнула 14 тыс. барэляў. 17 сакавіка СП атрымала ў распрацоўку 6 газарадовішчаў ва Ўсходне-Вэнэсўэйлзкім басэйне. На 22 сакавіка чысты прыбытак «Беларуснафты» за 3 гады працы ў Вэнэсуэле склаў 105 млн $. У 1-ым паўгодзьдзі «Беларуснафта» паставіла 240 тыс. т. вэнэсўэйлзкай нафты на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод (Гомельская вобласьць). 20 верасьня «Сісміка БелаВэнэсаляна» скончыла абсьледаваньне радовішча Мантэкаль і прыступіла да трохвымернай сэйсмаразьведкі Пэтраседэнья. 16 кастрычніка адбылося падпісаньне Статуту сумеснага з ВНК прадпрыемства «Сэрвісіа БелаВэнэсаляна» для бурэньня і рамонту сьвідравінаў . За 2010 г. СП здабыла 750 тыс. т. нафты і 515 млн куб. м. спадарожнага газу. За 2008—2010 гг. здабыча перавысіла 2 млн т. нафты. У 2010 г. 2 беларускія брыгады выканалі 44 падземныя і капітальныя рамонты сьвідравінаў, што забясьпечыла дадатковую здабычу 21,6 тыс. т. нафты.

22 сакавіка 2011 году «Пэтралера БелаВэнэсаляна» атрымала 2 дадатковыя нафтарадовішчы Сентра блёк 8 і Лагунілас блёк 12 на захадзе Вэнэсуэлы ля возера Маракайба. На 5 кастрычніка адрамантавалі 70 сьвідравінаў. 10 кастрычніка «Сісміка БелаВэнэсаляна» скончыла сэйсмаразьведку плошчы Пэтраседэнья і прыступіла да Пэтрамакарэа.

Іран

5 траўня 2007 году ўлады Ірану ўхвалілі разьлік прадпрыемствам распрацоўкі нафтарадовішча Джафэйр ў сумежнай з Іракам паўднёва-заходняй вобласьці Хузэстан. Радовішча знаходзілася за 30 кілямэтраў на ўсход ад іншага радовішча Азадэган і за 70 км на паўднёвы захад ад места Ахваз. Яно складала 22 км у даўжыню і 10 км у шырыню. Запасы ацэньваліся ў 2,1 млрд барэляў (300 млн тонаў). 5 верасьня ў Іране адбылося падпісаньне з Нацыянальнай іранскай нафтавай кампаніяй (НІНК) дамовы на распрацоўку радовішча, што прадугледжвала бурэньне разьведаных нафтаносных слаёў і геолягаразьведку новых. У кастрычніку бакі стварылі сумеснае прадпрыемства (СП) «Белпарс Пэтролеюм», што працавала паводле дамовы выкупу. Тады ж падпісалі трохбаковую дамову аб распрацоўцы радовішча з удзелам «Пэтраіран Дэвэлапмэнт». 9 сьнежня 2008 году бакі дамовіліся аб перадачы ў распрацоўку СП новага пласта Фахліян у радовішчы Азадэган. Тады ж у Гомелі адбылося падпісаньне пагадненьня з прыватным прадпрыемствам «Сэпанта Інтэрнэшнл» аб суправаджэньні бурэньня нафтасьвідравінаў. 4 траўня 2009 году дадалася дамова з «Пэтра Парс» на трохвымерную сэйсмаразьведку 20 адмыслоўцамі на радовішчы Банд-э-Каркхех з ахопам 874 квадратных км. На 25 жніўня 2010 году на Джафэйры прабурылі 4 сьвідравіны. Прамысловая нафтаздабыча распачалася пасьля кастрычніка і дасягнула 2,8 тыс. барэляў у дзень.

29 сакавіка 2011 году Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША ўвёў супраць «Беларуснафты» за нафтараспрацоўку ў Іране 4 забароны на:

  1. падтрымку экспарту ад Экспартна-імпартнага банку ЗША,
  2. атрыманьне экспартнай ліцэнзіі ад ураду ЗША,
  3. атрыманьне ад прыватнага амэрыканскага банку пазыкі больш як на 10 млн $ цягам году,
  4. падпісаньне дамоваў з урадам ЗША.

16 жніўня прадпрыемства спыніла здабычу ў краіне.

Расея

У 2013 годзе «Беларуснафта» заснавала ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе даччыннае ААТ «Нафтавая кампанія «Янгпур»». Прадпрыемства пачало пошук, выведку і распрацоўку радовішчаў на Ямале з наступнай здабычай нафты, газу і газавага кандэнсату, а таксама першаснай перапрацоўкай нафты. У 2015 годзе адкрылі Мяцельскае нафтагазакандэнсатнае радовішча, якое ў 2020 годзе дало асноўны абсяг здабычы прыроднага газу. У 2016 годзе «Янгпур» пачаў прадаваць нафту, газакандэнсат, газ і фракцыю дызэльнага паліва на Санкт-Пецярбурскай міжнароднай таварна-сыравіннай біржы ў сэкцыях «Нафтапрадукты» і «Прыродны газ». За 2016—2020 год прадалі 1 млрд кубамэтраў прыроднага газу ўласнай здабычы. У 2019 годзе адкрылі газавы промысел. У 2020 годзе здабылі 215 000 тонаў нафты і звыш 870 млн кубамэтраў прыроднага і спадарожнага газу, што было найбольшым вынікам ад заснаваньня прадпрыемства. За 2020 год здабыча прыроднага газу патроілася, а яго продаж падвоіўся на 1 млн кубамэтраў за содні «Газпраму». Праводзілася выведка на Заходне-Ізьвесьцінскай плошчы і Асеньнім радовішчы. Стварылі інфраструктуру на 3-м кусьце Мяцельскага радовішча, пусьцілі ўстаноўку стабілізацыі газакандэнсату на 2-й лініі падрыхтоўкі прыроднага газу і пабудавалі 3-ю лініі. У 2020 годзе ўпершыню адкрылі нафтавы паклад з выхадам 20 тонаў нафты за содні. «Янгпур» дасягнуў паводле прыбытковасьці і абсягу ўкладаньняў узроўню нафтагазаздабыўнога кіраўніцтва «Рэчыцанафта». У студзені 2021 году на Мяцельскім радовішчы выкарыстоўвалі 11 сьвідравінаў, зь якіх за содні здабывалі 3 млн кубамэтраў прыроднага газу і звыш 240 тонаў газакандэнсату.

Украіна

9 лістапада 2020 году даччынае ТАА «Сэрвіс Ойл» прабурыла 9-ю сьвідравіну на Мачускім газакандэнсатарным радовішчы ў Палтаўскай вобласьці. Глыбіня сьвідравіны склала 5245 мэтраў. Яе прабурылі для Данбаскай паліўна-энэргетычнай кампаніі (ДПЭК) «Нафтагаз» за 141 дзень.

Мінуўшчына

25 лютага 1966 году міністар нафтавай прамысловасьці СССР(ru) Валянцін Шашын(ru) падпісаў загад аб стварэньні дзяржаўнага нафтагазаздабывальнага аб’яднаньня «Беларуснафта» на аснове ўправы «Рэчыцанафта» (Гомельская вобласьць, Беларуская ССР), заснаванай у красавіку 1965 году. У 1967 годзе здабылі першы млн тонаў нафты і 2 млн м³ спадарожнага газу. У пачатку 1969 году ў Прыпяцкай нафтаноснай вобласьці (Палеская нізіна) дадаткова адкрылі 3 нафтарадовішчы: Вішаўскае (Каленкавіцкі раён, Гомельская вобл.), Давыдаўскае (Шацілавіцкі раён, Гомельская вобл.) і Цішкаўскае (Рэчыцкі раён). У 1973—1977 гадах «Беларуснафта» распрацоўвала радовішчы ў Калінінградзкай вобласьці (Расейская СФСР). У 1975 годзе здабыча на радовішчах Беларусі дасягнула найбольшага памеру ў 8 млн тонаў за год. 26 лютага 1976 году ўвялі ў дзеяньне Беларускі газаперапрацоўчы завод (Рэчыца), які 30 сьнежня 1986 году перадалі аб’яднаньню «Беларуснафта». У 1976 г. на заводзе са спадарожнага нафтавага газу атрымалі 11 тыс. тонаў звадкаванага газу. З канца 1978 году па сярэдзіну 1995 году «Беларуснафта» прабурыла сьвідравіны ў Заходняй Сыбіры (Расея; Заходны-Сыбірскі нафтагазаносны басэйн(ru)) з штогадовай магутнасьцю здабычы ў звыш 20 млн тонаў нафты. У 1984 годзе нафтаздабыча ў Беларусі скарацілася да 2 млн тонаў. 1 лютага 1991 году ў складзе «Беларуснафты» ў Гомелі стварылі Беларускі навукова-дасьледчы і праектны інстытут нафтагазавай прамысловасьці (БелНДІПнафта) на аснове Гомельскага аддзелу праектаваньня будаўніцтва сьвідравінаў. У сьнежні 1997 году ў Рэчыцы пабудавалі першую аўтазаправачную станцыю (АЗС) аб’яднаньня «Беларуснафта». 7 чэрвеня 2001 году пасаду кіраўніка заняў Аляксандар Ляхаў.

У 2002 годзе здабыча спадарожнага нафтавага газу вырасла да 10 млрд м³. У 2004 годзе ў склад «Беларуснафты» ўвайшло прадпрыемства «Беларуснафта-Нафтахімпраект», якое праектуе склады захоўваньня нафтапрадуктаў і аўтастаянкі, газанапаўняльныя, аўтазаправачныя і газазаправачныя станцыі. У 2005 годзе ў аб’яднаньне «Беларуснафты» ўвайшлі абласныя прадпрыемствы нафтапрадуктазабесьпячэньня ў складзе 375 АЗС і 44 нафтабазаў. У 1997—2007 гадах штогод здабывала 1,8 млн тонаў нафты. У 2006 годзе ўнітарнае прадпрыемства «Беларуснафта» пераўтварылі ў дзяржаўнае аб'яднаньне. У 2011 годзе валодала 484 аўтазаправачнымі станцыямі (АЗС; больш як 60% ад агульнай колькасьці ў краіне), празь якія на беларускім рынку збывалася звыш 75% паліва. У 2015 годзе скончылі перабудову Беларускага газапепрацоўчага заводу (БГПЗ), што павялічыла перапрацоўку увазных лёгкіх вуглевадародаў да 380 000 тонаў. Магутнасьць БГПЗ склала 235 млн кубамэтраў спадарожнага нафтавага газу. За 2015 год зь беларускіх радовішчаў паступіла 215 млн кубамэтраў. На пачатак 2018 году прадпрыемства мела звыш 570 АЗС, на 235 зь якіх прадавалі аўтамабільны прапан-бутан. Даччыныя прадпрыемствы «Беларуснафты» ў галіне забесьпячэньня нафтапрадуктамі працавалі ва ўсіх 6 абласьцях Беларусі і мелі 28 складоў захоўваньня нафтапрадуктаў і 3 газанапаўняльныя станцыі. 17 жніўня 2020 году «Беларуснафта» ўкараніла гідраразрыў пляста (ГРП) пры дапамозе пробкі і пэрфарацыі на 67-й сьвідравіне Паўночна-Даманавіцкага радовішча. Гэта дазволіла зьнізіць час падрыхтоўкі сьвідравіны да наступнай ступені ГРП з 2—5 дзён да 3—6 гадзінаў, а таксама ствараць некалькі расколін за 1 запампоўку. У мерапрыемстве на заказ нафтагазаздабыўнога кіраўніцтва «Рэчыцанафта» ўдзельнічалі супрацоўнікі 3-х галіновых кіраўніцтваў: тампанажнага, павышэньня нафтааддачы плястоў і рамонце сьвідравінаў, прамыслова-геафізычных працаў. Суправаджэньне ажыцьцявілі адмыслоўцы Беларускага навукова-дасьледчага праектнага інстытуту нафты (БелНДПІнафта).

За 2017—2021 гады геолягі «Беларуснафты» адкрылі ў Гомельскай вобласьці 8 нафтарадовішчаў, што павысіла здабывальныя запасы на 7,5 млн тонаў. Пры гэтым, зь 2018 году прадпрыемства выйшла на поўнае пакрыцьцё здабытай нафты прыростам яе запасаў. За студзень—красавік 2021 году адкрылі 3 радовішчы, у тым ліку ў красавіку Гур’янаўскае радовішча ў Рэчыцкім раёне (у цэнтральнай зоне Прыпяцкага прагіну). 2 лютага 2021 году «Беларускі газаперапрацоўчы завод» («БГПЗ») у Рэчыцы скончыў перааснашчэньне цепла-тэхналягічнага тракту цеплаэлектрацэнтралі (ЦЭЦ), што дазволіла 8-кратна зьменшыць патрэбу ў паліўным газе з 4223 да 518 тонаў умоўнага паліва. Печ падагрэву газу дааснасьцілі рэгулятарамі выдатку, тэмпэратуры на выхадзе і ціску падачы на гарэлкі. Затым замянілі газавыя цеплаабменьнікі, а таксама правялі цеплаізаляцыю і супрацьржавейную апрацоўку абсталяваньня і трубаправодаў з вугляродзістай сталі. Гэта дазволіла перайсьці ўлетку на трыгенэрацыю на ЦЭЦ «БГПЗ» шляхам атрыманьня холаду для газаперапрацоўкі зь цеплаэнэргіі ад электрагенэратараў. 16 ліпеня 2021 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 275, які вывеў «Беларуснафту» са складу канцэрну «Белнафтахім».

Санкцыі

2 сьнежня 2021 году «Беларуснафта» была ўнесена ў чорны сьпіс Эўразьвязу. Таксама кампанію ў свой санкцыйны сьпіс уключыла Швайцарыя. 22 сьнежня да адпаведнага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Сэрбія, Чарнагорыя. У кастрычніку 2022 году да санкцый супраць Беларуснафты далучылася Украіна.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Беларуснафта Дачынныя прадпрыемствыБеларуснафта Замежная дзейнасьцьБеларуснафта МінуўшчынаБеларуснафта СанкцыіБеларуснафта КрыніцыБеларуснафта Вонкавыя спасылкіБеларуснафтаГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БіскупЗіновій ПрыгодзічГрыгарыянскі каляндарКарольТэракт у «Крокус Сіці Холе»Беларускае нацыянальнае адраджэньнеВіктар ШніпПарнафільм у ФранцыіУсходнеславянскія мовыВалеры МаракоўЎПабуджальны сказБліныСэксКалдуны2024Царква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)ПавецьПернікМікола МаляўкаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуІксвідэаQR-кодДжозэф Рабінэт БайдэнМустафа Кемаль АтатуркМікола ГусоўскіЛявон ВаласюкЛезьбіянстваПэтэр ПэлегрыніАльфаГабрэіРасонскі раёнПохваЗа Беларусь!Андрэй ЖукавецВольная Беларусь (рух)УрліхУладзімер СьцяпанЛюдміла РублеўскаяРакета-носьбітКанадаISO 4217Валянцін АкудовічМаланкаДзейнікАдукацыяЖан-Поль СартрСусьветнае павуціньнеЭтнічная тэрыторыя беларусаўЖурРыгор КастусёўАльгерд БахарэвічНыркаІзбутІгар СідарукБеларуская моваБагуслаў РадзівілБеларуская ВікіпэдыяМаркёрОрдэн ПагоніЛетувізацыяПадвойнае пранікненьнеПольшчаСловаФранцішак СкарынаNokia 6500 classicЭўразьвяз.neНіна МацяшГорадня🡆 More