Белнафтахім

Белнафтахім — беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі.

Найбуйнейшы прамысловы комплекс Беларусі, на долю якога прыпадае больш за 30% прамысловай вытворчасьці краіны. Са жніўня 2018 году пасаду старшыні займае Андрэй Рыбакоў.

Белнафтахім
Белнафтахім
Белнафтахім
Тып урадавы канцэрн
Заснаваная 17 красавіка 1997 (27 гадоў таму)
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, пр. Дзяржынскага, д. 73
Ключавыя фігуры Андрэй Рыбакоў
Галіна хімічная прамысловасьць
Прадукцыя нафта, паліва, угнаеньне, валакно, ніць, плястмаса
Апэрацыйны прыбытак Белнафтахім4 314 мільярдаў рублёў (студзень—ліпень 2008; 2 015 мільёнаў $)
Чысты прыбытак Белнафтахім3 095 мільярдаў рублёў (студзень—ліпень 2008; 1 446 млн $)
Лік супрацоўнікаў 120 тысячаў (2007 год)
Даччыныя кампаніі «Беларуснафта», «Беларуськалій», «Белшына», «Нафтан»

Канцэрн створаны 17 красавіка 1997 году празь зьліцьцё канцэрна «Белнафтапрадукт» і Беларускага канцэрна па вытворчасьці хімічнай і нафтахімічнай прадукцыі. Аб’ядноўвае прадпрыемствы і арганізацыі па здабычы, перапрацоўцы і транспартоўцы нафты, забесьпячэньню нафтапрадуктамі, хіміі і нафтахіміі, шэраг навуковых, праектна-канструктарскіх, будаўнічых, рамонтных і пуска-наладачных арганізацыяў, а таксама шырокую тавараправодную сетку на замежных рынках.

Канцэрн вырабляе больш за 500 відаў нафтахімічнай і хімічнай прадукцыі.

Даччыныя прадпрыемствы

У склад канцэрну, акрамя 6-ці абласных і 30-ці мясцовых даччыных прадпрыемстваў пастаўкі нафтапрадуктаў, уваходзяць прадпрыемствы ў:

Санкцыі

У 2007 годзе супраць «Белнафтахіму» былі ўведзеныя санкцыі з боку ЗША. Амэрыканскім кампаніям было забаронена супрацоўнічаць з канцэрнам, усе актывы «Белнафтахіму» ў ЗША былі замарожаныя. Мэтаю ўключэньня ў санкцыйны сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў быў ціск на рэжым Лукашэнкі. З 2015 па 2021 год санкцыі супраць «Белнафтахіму» былі прыпыненыя.

Даччыная кампанія «Белнафтахіму» «BNK Ltd.» у чэрвені 2021 году была ўнесена ў санкцый сьпіс Вялікабрытаніі, паколькі існавала абгрунтаванае падазрэньне, што кампанія кантралюецца Аляксандарам Лукашэнкам, які нясе адказнасьць за сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі[прыбраць шаблён].

9 жніўня 2021 года ў санкцыйны сьпіс ЗША быў уключаны генеральны дырэктар «Белнафтахіму» Андрэй Рыбакоў.

У 2022 годзе санкцыі супраць «Белнафтахіму» ўвялі Канада і Украіна.

У жніўні 2023 года «Белнафтахім» патрапіў пад санкцыі ЭЗ. У тым жа месяцы да гэтых санкцый далучыліся Швайцарыя, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Альбанія, Украіна, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн і Нарвэгія.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Белнафтахім Даччыныя прадпрыемствыБелнафтахім СанкцыіБелнафтахім КрыніцыБелнафтахім Вонкавыя спасылкіБелнафтахімНафтаРэспубліка Беларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МузыкаТрыялетБітаўтБісэксуальная парнаграфіяПятро ВасючэнкаЯўген КантылёўУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьКірыл РадзівонаўАлесь ДуброўскіАкторы парнафільмаўСусьветная служба Бі-Бі-СіАдам МіцкевічДаўгерд (імя)Аляксандар СазанкоўТэхналёгіяІксвідэаКрэдытны каапэратыўЛетувізацыяЭтнічная тэрыторыя беларусаўКрамаЯдзернае паліваКнураАляксандар ЛукашэнкаForbesГраматычнае значэньнеПераклады Бібліі на беларускую мовуTrueTypeМіжнародны стандартны кніжны нумарАзначэньне (часьціна сказу)ПольшчаІндаэўрапейскія мовыКаскадныя табліцы стыляўАмонімІгар БабкоўЧарнобыльская АЭС1896Ніна ГаліноўскаяГенадзь БураўкінСьпіс стагодзьдзяў1877Рэжым ЛукашэнкіАнатоль СысКляштарЛізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні ПярунаКарусь КаганецАрцём АрашонакРусіфікацыя БеларусіАндрусь ГорватБерасьцеГенадзь КарпенкаГрамадзянінЧарнігаўскае княстваДзеяслоўЛетува1589Партыя аматараў піва1874Tor BandПалітыкУкраінаГінкга двухлопасьцевыСонечная энэргіяВэб-дызайнМастацкая літаратураЯн ГляўбіцНіл ГілевічМерулаМагатма ГандзіДрыгавічы🡆 More