Chevrolet Special Deluxe: легкавы аўтамабіль вытворчасьці Chevrolet

Chevrolet Special Deluxe — легкавы аўтамабіль амэрыканскай кампаніі Chevrolet, які выпускаўся ў 1940—1942 роках.

Special Deluxe
Chevrolet Special Deluxe: Мадэлі, Літаратура
Агульныя зьвесткі
ВытворцаChevrolet
Гады вытворчасьці 1940—1942
Зьнешні выгляд
Кляса сярэдняя кляса
Кузаў
  • сэдан
  • унівэрсал
  • купэ
  • кабрыялет
Максымальная хуткасьць
Гісторыя
Наступнік Chevrolet Fleetmaster

Мадэлі

Special Deluxe KA (1940)

Special Deluxe Serie KA
Chevrolet Special Deluxe: Мадэлі, Літаратура 
Агульныя зьвесткі
ВытворцаGeneral Motors
Гады вытворчасьці 1940
Зьнешні выгляд
Кузаў
  • сэдан
  • унівэрсал
  • купэ
  • кабрыялет
Колькасьць дзьвярэй
Сілавы блёк
Рухавік матор Ота:
3,55 л (62,5 кВт)
Прывад
Габарыты
Колавая база 2870
Маса 1327—1431
Максымальная хуткасьць
Гісторыя
Наступнік Chevrolet Bel Air

У 1940 року Chevrolet прадставіў даражэйшую вэрсію Master Deluxe — Special Deluxe KA, якая вылучалася вонкавымі дэталямі аздабленьня зь нержавеючай сталі. Рашотка радыятара, як і ў мадэлях ніжэйшых клясаў, складалася з цэнтральнай выгнутай наперад сэкцыі і гарызантальных храміраваных кратаў, па абодвух баках якой разьмяшчаліся сэкцыі меншай вышыні. Фары зьліваліся зь пярэднімі крыламі, зь якіх таксама выглядалі габарытныя вагні.

Для Special Deluxe было даступна шэсьць розных кузаваў: два віды купэ, 2-хдзьверны кабрыялет, 2-х або 4-хдзьверныя сэданы і 5-дзьверны ўнівэрсал на 8 месцаў.

Special Deluxe стала самай папулярнай мадэльлю Chevrolet ў гэтым годзе з колькасьцю замоваў 431 199 штук.

Special Deluxe AH і BH (1941—1942)

Special Deluxe Series AH/BH
Chevrolet Special Deluxe: Мадэлі, Літаратура 
Агульныя зьвесткі
ВытворцаGeneral Motors
Гады вытворчасьці 1941—1942
Зьнешні выгляд
Кузаў
  • сэдан
  • унівэрсал
  • купэ
  • кабрыялет
Колькасьць дзьвярэй
Сілавы блёк
Рухавік матор Ота:
3,55 л (66 кВт)
Прывад
Габарыты
Колавая база 2946
Маса 1377—1552
Максымальная хуткасьць
Гісторыя
Наступнік Chevrolet Bel Air

У 1941 галоўнай мадэльлю клясы заставалася Special Deluxe AH. Колавая база пашырылася да 2946 мм, а фары былі цалкам убудаваныя ў пярэднія крылы. Рашотка радыятара займала цяпер амаль усю шырыню аўтамабіля. Варыянты кузаваў былі такія ж, як і ў папярэдняга варыянту.

Вэрсія 1942 року (BH) адрозьнівалася ад леташняй толькі крыху цяжэйшымі храміраванай кратамі радыятара.

Fleetline (1941—1942)

Chevrolet Special Deluxe: Мадэлі, Літаратура 
Аналяг Chevrolet Special Deluxe Fleetline Aerosedan (на здымку мадэль 1947 року)

Увесну 1941 року быў прадстаўлены 4-дзьверны варыянт сэдану Fleetline. У адрозьненьне ад звычайнага Special Deluxe, машына ня мела бакавых паветразаборнікаў на капоце, а за пярэднімі і заднімі аркамі колаў знаходзіліся тры гарызантальныя дэкаратыўныя плянкі.

У 1942 року гэтаму варыянту было дадзенае дадатковае пазначэньне Sport Master, а новы 2-дзьверны сэдан хэтчбэк атрымаў назву Aerosedan.

Fleetmaster (1942)

„Звычайныя“ мадэлі сэрыі Special Deluxe 1942 року атрымалі дадатковае пазначэньне Fleetmaster.

За гэтыя два гады было сабрана 775 502 адзінак Special Deluxe, 110 547 зь якіх былі мадэлямі Fleetline. Пасьля Другой сусьветнай вайны на замену Special Deluxe прыйшоў Fleetmaster.

Літаратура

  • Beverly Rae Kimes, Henry Austin Clark, Jr.: Standard Catalog of American Cars, 1805—1942. Krause Publications, Iola WI 1985, ISBN 0-87341-045-9.

Шаблён:Аўтамабілі Chevrolet

Tags:

Chevrolet Special Deluxe МадэліChevrolet Special Deluxe ЛітаратураChevrolet Special DeluxeЗША

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Лорд-канцлерАфрыка2024Летні часВікіслоўнікМакс Шчур1919Андрэй ДынькоСвабодаБуда (будызм)ЗлучнікЗабойстваКіеўская РусьМаксім БагдановічЗнакі прыпынкуЛязьбійская парнаграфіяСаша ГрэйНазоўнікГрэбляТурфанКастрычнікЗалаты стандартПарнаграфія ў БеларусіДаўгерд (імя)Максім ТанкЛетувіская моваЯнка КупалаБлогУладзіслаў СыракомляВільгодБар (элемэнт)Язафат КунцэвічІнданэзіяНадзея ДземідовічДзень ЗямліНародны АльбомВалошкаАнатоль СысВольныя матэрыялыМікалаеў (Мікалаеўская вобласьць)Наша НіваГерб ЛепеляБеларускі клясычны правапісКрысталь БойдКузьма ЧорныМерацкая ратушаЛетуваУсходнеэўрапейскі летні часМікола АўрамчыкЮрась БарысевічБабёрАльгерд БахарэвічДзікТранспартПершая віленская клясычная гімназіяМіхась ДаніленкаЭтнічная тэрыторыя беларусаўКрывічыКлеапатраЧас UnixНацыяналізацыяSkilletГарнастайРатушаСлавамір Адамовіч889Порнгаб908Блакітная валошкаМенская міжнародная кніжная выстава-кірмашYouTubeБеларуская мінуўшчына (часопіс)Міраслаў Лазоўскі🡆 More