Остэапароз: захворваньне костак

Остэапаро́з (стар.-грэц.

ὀστέον + πόρος — косьць + кіпра) — разрэджаньне касьцявой тканкі шкілета праз страту вапня з утварэньнем у ёй пустотаў. Ускладненьне хваробы вядзе да пералому(en) шыйкі сьцягна(en) і хрыбетніка, што ўяўляе сьмяротную пагрозу.

Папярэджаньне

Прадухіленьню немачы спрыяе багатая на вапень ежа: малочныя вырабы (ёгурт[прыбраць шаблён], кефір, сыр і тварог), зялёная гародніна (аліўкі(be), брокалі(en), кроп(be), ліставая салата(be), пятрушка(be), сельдэрэй(be) і цыбуля), арэхі (мігдалы), бабовыя (соя і фасоля(be)), грэчка, інжыр(en), капуста, марэлі, морква, рыба (гарбуша(en), лешч і судак), семкі кунжута(be) і сланечніка, цытрусавыя(en), шпінат(en) і халва[прыбраць шаблён]. Для засвойваньня вапня варта 20 хвілінаў штодня знаходзіцца на сонцы і ўжываць багатую на вітамін D(en) ежу (рыбін тлушч і марская рыба, масла і яечны жаўток(be)). Дзеля захаваньня вапня ў касьцях варта ўнікаць ужываньня жывёльнага тлушчу, кавы і солі. Косьцеўтварэньню спрыяюць аэробіка[прыбраць шаблён], бег, плаваньне, расьцяжка, танцы, тэніс і хуткая хада(en). Шчыльнасьці косьці спрыяюць 50 скокаў на месцы штодня.

Чыньнікі

Да ўзьнікненьня хваробы вядзе маларухомы лад жыцьця(en), нізкая вага, паленьне(en), піцьцё кавы, газаваных і сьпіртовых напояў, працяглы прыём лекаў (стэроідныя гармоны і тэтрацыкліны(en)). Ускладненьні наступных хваробаў таксама спрыяюць разьвіцьцю немачы: рэўматычныя(en) (рэўматоідны артрыт(en), сыстэмная чырвоная ваўчанка(en), анкілязавальны спандыліт(en)) і эндакрынныя(be) хваробы (сындром Іцэнкі — Кушынга(en), гіпэрпаратырэоз(en), гіпэртырэоз(en)), захворваньні страўнікава-кішачнага тракта з парушэньнем усмоктваньня, хваробы нырак (хранічная ныркавая недастатковасьць(en)) і імпатэнцыя.

Праявы

Хвароба выяўляецца праз боль у паясьнічнай вобласьці, крыжы(en) і тазасьцегнавых суставах(en), адчуваньне цяжару між лапатак(en), цяглічную млявасьць і парушэньне хады, боль і дэфармацыю галёнкаступнёвых суставаў, прыпухласьць і боль у ступнях. Таксама адзначаецца зьмяншэньне росту, скрыўленьне хрыбетніка, сутаргі ў нагах, ломкасьць і слаеньне пазногцяў, пасівеньне валасоў і выпадзеньне зубоў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Остэапароз: Папярэджаньне, Чыньнікі, Праявы  Остэапарозсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Сьвятлана Барысенка, Вольга Шаўко. Абаронца касьцей — кальцый-Д3 (часткі: 1, 2, 3, 4, 5, 6) // Зьвязда : газэта. — 16-19, 23-24 красавіка 2008. — ISSN 1990-763x.
  • Сьвятлана Барысенка, Вольга Шаўко. Зьнізіўся рост? Падобна на остэапароз (часткі: 1, 2, 3) // Зьвязда : газэта. — 13, 16, 18 лістапада 2010. — ISSN 1990-763x.

Tags:

Остэапароз ПапярэджаньнеОстэапароз ЧыньнікіОстэапароз ПраявыОстэапароз КрыніцыОстэапароз Вонкавыя спасылкіОстэапарозen:Bone fractureen:FemurКосьцьСтаражытнагрэцкая моваХрыбетнікШкілет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КліматЛюдміла РублеўскаяЛяхавічыПрапойскі раёнHromadske.TVПартрэт Дарыяна ГрэяАгінскіяЗлучаныя Штаты АмэрыкіГерэйкаРадаўніцаЯгайла (імя)Нямецка-савецкая вайнаПагоня (песьня)МукачаваПерасяленьне беларусаў і палякаў (1944—1946)Ігар СідарукҐСьпіс марак аўтамабіляўСаўгутІнфармацыйныя тэхналёгііПетрыкаўскі раёнБітва пры Чашніках (1567)Рэжым ЛукашэнкіАлесь РазанаўApple Inc.Піт ПаўлаўЭтнічная тэрыторыя беларусаўСтральба з лукаМігель СэрвантэсДамаскЛязьбійская парнаграфіяНаступствы Чарнобыльскай катастрофыІсак НьютанСельская гаспадаркаСусьветная эканомікаТрыбадызмЛацінская моваУкраінцыКурыцаБанкаўскі рахунакБагоўкаКаханьне без пранікненьняГуданАшмяныВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьДраматургСтаніслаў Аўгуст ПанятоўскіМенскРаман Скірмунт2019Сэксуальныя цацкіГрэнада1945Зіновій ПрыгодзічГердаДарога Р42 (Беларусь)Ветразевы спорт на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 годуРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)СусьветПарнафільмАляксандар КосінецГорадняЛіга чэмпіёнаў ЭГФ 2023—2024 гадоўАзбука МорзэВадзянікДзед ТалашПарнафільм у ФранцыіЧорная ночСтаніслаў ЗамбржыцкіРапуха чаротаваяСтаралітваУрліхБеларускі рубель🡆 More