Манаполія

Манапо́лія (па-грэцку: μονο (mono) — «адзін» і па-грэцку: πωλέω (poleo) — «прадаваць») — выключнае (так званае «манапольнае») права ў якой-небудзь сфэры дзейнасьці дзяржавы або арганізацыі.

У эканоміцы манаполія зьявілася, калі манархі даравалі вызначанаму купцу (рамесьніку, цэху) прывілей на вытворчасьць або гандаль вызначаным таварам. Фірма, якая працуе ва ўмовах манаполіі, кантралюе рынак (галіну) цалкам або ў значнай ступені.

Манаполія
Жоўтым трохкутнікам паказаная неэфэктыўнасьць разьмеркаваньня рэсурсаў пры манаполіі

Антыманапольнае заканадаўства шматлікіх краінаў разглядае кантраляваньне адной фірмай 30-70% рынку як манапольнае становішча і ўводзіць розныя санкцыі: рэгуляваньне коштаў, прымусовы падзел фірмы й г.д.

Праявы: уздым цаны, скарачэньне вытворчасьці, інфляцыя, рост аплаты працы, недаацэнка збыту, рэклямы і якасьці тавару. Мае дастатковы запас грошай і маёмасьці для ўкараненьня вынікаў распрацоўкі, павелічэньня прыбытку, паніжэньня выдаткаў вытворчасьці за кошт буйнога абсягу выпуску тавара, выкарыстаньня больш дасканалых сродкаў працы і кваліфікаванай працоўнай сілы. Аднак можа прывесьці да застою. Прычына: уплыў маштабу (ашчаджэньне праз пашырэньне вытворчасьці), заканадаўчая перашкода стварэньню (уваходу) новага прадпрыемства ў галіне, ліцэнзійнае і патэнтнае абмежаваньне, несумленныя паводзіны ўдзельніка рынку і імкненьне атрымаць звышпрыбытак. Абмежавальнікамі манаполіі ёсьць выдаткі і рынкавы попыт, што замінае адвольна павышаць цану на тавар. Урад можа перашкодзіць узьнікненьню і ўмацаваньню манаполіі праз заканадаўства. У выпадку натуральнай манаполіі ў забесьпячэньні вадой, прыродным газам і электраэнэргіяй урад можа прыбягаць да пераводу прадпрыемства ў дзяржаўную ўласнасьць.

Гісторыя

У 3-м разьдзеле Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 году зьмяшчаўся артыкул 51 «Аб манаполіі, гэта значыць нявыдачы адной асобе ў арэнду і кіраваньне даходаў, якія належаць усёй рэчы паспалітай». Паводле 51-га артыкула Статуту, «падаткаў і пабораў ніякіх на маёнтках нашых… і радаў духоўных і сьвецкіх, таксама мытаў новых у местах нашых… у Літве і ва ўсіх землях панства нашага, складаць і ўстанаўліваць не павінныя без дазволу ўсіх станаў на Сойме вальным, ані таксама манаполію гэтых даходаў якія з панстваў нашых… літоўскіх паходзяць, устанаўліваць і дапускаць не павінныя. А хто б адважыўся, нягледзячы на гэтую пастанову, лісты нашыя з Канцылярыі нашай атрымаць, той павінны быць пакараны штрафам у скарб наш земскі ста копамі грошаў. А такія лісты нашыя ніякая сілы не павінныя мець, і тая асоба тым валодаць ня будзе магчы».

Беларусь

Паводле 33-га артыкула Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 году, «Манапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі дзяржавай, грамадзкімі аб’яднаньнямі або асобнымі грамадзянамі, а таксама цэнзура не дапускаюцца». 16 сьнежня 2002 году А.Лукашэнка падпісаў Закон «Аб натуральных манаполіях». Паводле 3-га артыкула Закону, «Сфэрамі натуральных манаполіяў прызнаюцца: траспартаваньне нафты і нафтапрадуктаў па магістральных трубаправодах; транспартаваньне газу па магістральных і разьмеркавальных трубаправодах; перадача і разьмеркаваньне электрычнай і цеплавой энэргіі; цэнтралізаванае водазабесьпячэньне і водаадвядзеньне; паслугі электрасувязі і паштовай сувязі агульнага карыстаньня; паслугі чыгуначнага транспарту агульнага карыстаньня, якія аказваюцца з выкарыстаньнем інфраструктуры чыгуначнага транспарту агульнага карыстаньня, чыгуначныя перавозкі; паслугі транспартных тэрміналаў, аэрапортаў; аэранавігацыйныя паслугі». Згодна з 6-м артыкулам Закону, натуральныя манаполіі «ня маюць права: ажыцьцяўляць дзеяньні, якія прыводзяць або могуць прывесьці да немагчымасьці аказаньня паслугаў… або да замены іх іншымі паслугамі; адмаўляцца ад заключэньня дамовы з асобнымі спажыўцамі на аказаньне паслугаў… пры наяўнасьці ў іх тэхнічнай магчымасьці аказаць такія паслугі; спаганяць за аказваныя паслугі плату, што перавышае памер, усталяваны органам рэгуляваньня дзейнасьці суб’ектаў натуральных манаполіяў». Паводле 10-га артыкула, Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Рэспублікі Беларусь (МАРГ Беларусі) «утварае і вядзе Дзяржаўны рэестар суб’ектаў натуральных манаполіяў». На 10 ліпеня 2018 году ў Дзяржрэестар уваходзіла 196 прадпрыемстваў у 4 галінах:

  • траспартаваньне нафты, нафтапрадуктаў і газу па трубаправодах (10) — ААТ «Гомельтранснафта Сяброўства», ААТ «Полацактранснафта Сяброўства» (Наваполацак), ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь», УП «Мінгаз» і 6 абласных УП «Берасьцеаблгаз», «Віцебскаблгаз», «Гомельаблгаз», «Горадняаблгаз», «Магілёўаблгаз» і «Менскаблгаз»;
  • электра-, цепла- і водазабесьпячэньне і водаадвядзеньне (175) — 6 абласных УП «Берасьцеэнэрга», «Віцебскэнэрга», «Гомельэнэрга», «Горадняэнэрга», «Магілёўэнэрга» і «Менскэнэрга», 169 мясцовых жыльлёва-камунальных гаспадарак у гарадах і раёнах;
  • электрасувязь і паштовая сувязь (2) — УП «Белтэлекам» і УП «Белпошта»;
  • чыгуначныя і паветраныя перавозкі (9) — УП «Белаэранавігацыя», УП "Нацыянальны аэрапорт «Менск» (Смалявіцкі раён), ДА «Беларуская чыгунка» («БЧ») і 6 чыгуначных УП «Баранавіцкае аддзяленьне БЧ» (Берасьцейская вобласьць), «Берасьцейскае аддзяленьне БЧ», «Віцебскае аддзяленьне БЧ», «Гомельскае аддзяленьне БЧ», «Магілёўскае аддзяленьне БЧ» і «Менскае аддзяленьне БЧ».

12 сьнежня 2013 году А.Лукашэнка падпісаў Закон «Аб процідзеяньні манапалістычнай дзейнасьці і разьвіцьці канкурэнцыі». Паводле 6-га артыкула Закону, «Паноўным прызнаецца становішча гаспадарчага суб’екта, доля якога на таварным рынку складае 35 і болей адсоткаў». Таксама «Паноўным прызнаецца становішча кожнага зь некалькіх гаспадарчых суб’ектаў» (алігаполія), калі «цягам прынамсі аднаго году… сукупная доля ня больш як 3-х гаспадарчых суб’ектаў, доля кожнага зь якіх болей за долі іншых гаспадарчых суб’ектаў на адпаведным таварным рынку, перавышае 50% або сукупная доля ня больш як 5 (найбольшых) гаспадарчых суб’ектаў… перавышае 75%». Пагатоў «Ня можа быць прызнана паноўным становішча гаспадарчага суб’екта, доля якога на таварным рынку не перавышае 15%». Адпаведна «Усталяваньне паноўнага становішча гаспадарчага суб’екта цягне за сабой улучэньне ў Дзяржаўны рэестар гаспадарчых суб’ектаў, якія займаюць паноўнае становішча на таварных рынках», які вядзе МАРГ Беларусі. Згодна з 18-м артыкулам Закону, паноўным прадпрыемствам пад пагрозай судовага падзелу (артыкул 50) забараняліся 10 дзеяньняў:

  • «стварэньне іншым гаспадарчым суб’ектам перашкодаў доступу на таварны рынак або сыходу з таварнага рынку;
  • усталяваньне, падтрыманьне манапольна высокай або манапольна нізкай цаны, усталяваньне манапсанічна (калі адзін купец) нізкай цэны;
  • зьняцьцё тавару з абарачэньня, калі вынікам такога зьняцьця стала павышэньне цаны;
  • эканамічна або тэхналягічна не абгрунтаваныя скарачэньне або спыненьне вырабу тавару, калі на гэты тавар ёсьць попыт або разьмешчаныя заказы на яго пастаўкі пры наяўнасьці магчымасці яго рэнтабэльнага вырабу;
  • эканамічна або тэхналягічна не абгрунтаваныя адмова або ўхіленьне ад заключэння дамовы з асобнымі спажыўцамі пры наяўнасьці магчымасці вырабу і паставак адпаведнага тавару;
  • эканамічна, тэхналягічна або іншым чынам не абгрунтаванае ўсталяваньне розных цэнаў на адзін і той самы тавар;
  • навязваньне прадаўцу або спажыўцу эканамічна або тэхналягічна не абгрунтаваных умоваў дамовы, якія ёсьць нявыгаднымі для іх або не адносяцца да прадмету дамовы, у тым ліку згоды на заключэньне дамовы толькі пры ўмове ўнясеньня ў яе палажэньняў адносна тавараў, у якіх прадавец або спажывец не зацікаўленыя;
  • заключэньне пагадненьняў, якія абмяжоўваюць свабоду удзельнікаў гэтых пагадненьняў на вызначэньне цэнаў і умоваў паставак тавараў у дамовах з трэцімі асобамі, а таксама навязваньне такіх умоваў або адмова ад заключэньня дамоваў па прычыне адмовы ў прыняцьці магчымым спажыўцом названых умоваў;
  • заключэньне пагадненняў з прадаўцамі або спажыўцамі, якія цягнуць за сабой абмежаваньне або ўсталяваньне кантролю над вырабам тавару, ўсталяваньне кантролю над рынкамі збыту тавару, абмежаваньне рынку збыту тавару;
  • стварэньне дыскрымінацыйных умоваў, у тым ліку прымяненьне да прадаўцоў або спажыўцоў няроўнага падыходу пры роўных умовах».

На 10 ліпеня 2018 году ў Дзяржаўны рэестар гаспадарчых суб’ектаў, якія займаюць паноўнае становішча на таварных рынках, уваходзіла 176 прадпрыемстваў на рэспубліканскім узроўні і звыш 400 на мясцовым (абласным) узроўні. Паводле 33-га артыкула Закону «Аб процідзеяньні манапалістычнай дзейнасьці і разьвіцьці канкурэнцыі», згода МАРГ Беларусі патрабавалася на гаспадарчую канцэнтрацыю (зьліцьцё і паглынаньне, стварэньне холдынга і камэрцыйнай арганізацыі), калі балянсавы кошт актываў перавышаў 200 000 базавых велічыняў, а выручка за папярэдні год перавышала 400 000 базавых велічыняў.

Крыніцы

Літаратура

  • Бэрдшоў Дж. Эканоміка. Ч. 1: Уводзіны. Мікраэканоміка. / Мн.: Тэхналогія; Беларускі Фонд Сораса, 1996. ISBN 985-6022-14-2

Tags:

Манаполія ГісторыяМанаполія БеларусьМанаполія КрыніцыМанаполія ЛітаратураМанаполіяГрэцкая моваРынакТаварЭканоміка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КантмінЛесьбійская эротыкаПуэрта-РыкаЧарнабаеўка (Хэрсонская вобласьць)Анатоль СысСяброўстваПарыжДзед ТалашВячаслаў АдамчыкМікола Купрэеў.bbБеларуская граматыка для школ (1918)Менская вобласьцьГалоўная старонкаСьпіскі замакАлаіза ПашкевічБеларусыАўстрыяГоТэхналёгія1891Беларуская мінуўшчына (часопіс)Адвечным шляхамЖурКурыцаСтарыя ДарогіВадзім СаранчукоўНазоўны склонЮры БеленькіСярэдняя школа №104 (Менск)Генадзь ШутаўЛетуваЛявон БаразнаMemento moriПрацяглы будучы часАлесь РазанаўВольга ЧамаданаваЯганэсбургTor BandАльтэрнатыўная парнаграфіяЗіновій ПрыгодзічІмпрэсіянізмЛагойскСельская гаспадарка БеларусіПятро ВасючэнкаХвойнікіТып (біялёгія)БудынакVPNМіхась БашлакоўЗлучаныя Штаты АмэрыкіВялікі выбухПратэстанцкая РэфармацыяПрыматыПоўдзеньРыхлікМясцовы час (гурт)Вялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)MelbetВікіУладзімер КонанАксана БязьлепкінаСысуныАльгерд БахарэвічАПошукавая аптымізацыяДзеяслоўАтрад (біялёгія)СловаДаўгатаКарольПохваСэрца🡆 More