Белаэранавігацыя

«Белаэранавігацыя» — дзяржаўнае прадпрыемства аэранавігацыйнага абслугоўваньня паветранага руху Беларусі, заснаванае ў сакавіку 1996 году.

«Белаэранавігацыя»
Тып унітарнае прадпрыемства
Заснаваная 1 сакавіка 1996
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск
Адрас вул. Караткевіча, д. 19
Ключавыя фігуры генэральны дырэктар Леанід Мікалаевіч Чуро
Галіна сфэра паслугаў
Паслугі аэранавігацыя

Таксама прадпрыемства аказвае аэрапортавыя, транспартна-лягістычныя й аздараўленчыя паслугі.

Гісторыя

Прадпрыемства было створана 1 сакавіка 1996 году ў адпаведнасьці з загадам Дзяржаўнага камітэту па авіяцыі Рэспублікі Беларусь.

За 2013 год «Белаэранавігацыя» абслужыла 1082 паветраных перавозчыкі зь 97 краінаў. Лік палётаў вырас на 6 % да 255 208. Пры гэтым, на 11 % вырас лік узьлётаў і пасадак у Беларусі да 18 130 (7 % палётаў). Лік пералётаў празь Беларусь павялічыўся на 5 % да 211 311 (82 % усіх палётаў). Звыш 36 % (92 890) палётаў прыпала на авіяпрадпрыемствы Расеі, 9 % (23 790) — на авіяперавозчыкаў Нямеччыны і 8 % (22 570) — на беларускія авіяпрадпрыемствы.

Асноўныя віды дзейнасьці «Белаэранавігацыі»: прадастаўленьне аэранавігацыйнага абслугоўваньня паветранага руху й аказаньне аэрапортавых паслугаў. Прадпрыемства аб’ядноўвае ў сабе ўсю сыстэму аэранавігацыі рэспублікі, у тым ліку ўсе абласныя аэрапорты краіны, а таксама філію па аздараўленьню. Абслугоўваньнем паветранага руху ў паветранае прасторы Рэспублікі Беларусь займаюцца Менскі раённы дыспэтчарскі цэнтар і Менскі аэрадромны дыспэтчарскі цэнтар дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя», якія месьцяцца на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорту «Менск», а таксама службы паветранага руху ва ўсіх абласных аэрапортах Беларусі.

Структурныя падразьдзяленьні

Міжнародныя санкцыі

21 чэрвеня 2021 году прадпрыемства трапіла ў чацьвёрты пакет санкцый Эўрапейскага Зьвязу з-за захопу самалёта рэйсу Ryanair 4978. Эўрапейская рада(be) аргумэнтавала рашэньне тым, што яно адказвае за кантроль паветранага руху ў Беларусі й, як вынік, перанакіраваньне пасажырскага рэйсу FR4978 у менскі аэрапорт без належнага абгрунтаваньня 23 траўня 2021 году дзеля арышту журналіста Рамана Пратасевіча й Соф’і Сапегі — рэпрэсіі супраць грамадзянскае супольнасьці й дэмакратычнае апазыцыі(be). Адначасова з гэтым генэральны дырэктар «Белаэранавігацыі» Леанід Чуро быў унесены ў чорны сьпіс Эўразьвязу. Акрамя таго, «Белаэранавігацыю» й Чуро ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія, Канада, востраў Джэрзі, Швайцарыя. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя. Таксама Чуро трапіў у санкцыйны сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША.

18 сьнежня 2023 году начальніка Гомельскага філіялу «Белаэранавігацыі» Уладзімера Чаравухіна дадалі ў санкцыйны сьпіс Эўразьвязу, накіраваны супраць асоб, якія маюць дачыненьне да ўварваньня Расіі ва Ўкраіну. Празь некалькі дзён пасьля гэтага да эўрапейскага пакету санкцый далучылася Швайцарыя, а ў лютым 2024 году – Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Малдова, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Украіна.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Белаэранавігацыя ГісторыяБелаэранавігацыя Структурныя падразьдзяленьніБелаэранавігацыя Міжнародныя санкцыіБелаэранавігацыя КрыніцыБелаэранавігацыя Вонкавыя спасылкіБелаэранавігацыяПрадпрыемства

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік1923АўстраліяНарвідПінгвіныМастацкі творЛаскаценьПарнаграфія ў сецівеЖанна Некрашэвіч-КароткаяКрыжПолк імя Кастуся КаліноўскагаFTPMelbetСахалінская вобласьцьСабакаСаргельЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіБеларусьЛіцьвіныОй у лузі червона калинаЯблыкМарыя МартысевічАльгерд БахарэвічМікола МаляўкаЛіпеньПалесьсе.aqШмоняНаша НіваВерасеньПасталыВіктар Шніп@Вадзім СаранчукоўГарнастайQR-кодUbuntu633Анатоль БутэвічЯўгенія ПфляўмбаўмПарнаграфія для жанчынСымон БудныРаскіданае гняздо (п’еса)Зьміцер СаўкаДзьмухавецДрысьвяты (вёска)Каліфарнійскі тэхналягічны інстытутСан-ФранцыскаОда салаўюПробашчПалешукіКаханьне без пранікненьняСырвідЗлучаныя Штаты АмэрыкіЛіза КудроўБярозка (часопіс)БаранавічыПесьня пра зубраЛука ДончычБеларускае ПалесьсеСэрыя АХарэйЮры Беленькі29 красавікаДызайнАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіЁсіф СталінTor BandПрыназоўнікБабруйск🡆 More