Дыскрымінацыя

Дыскрымінацыя (нераўнапраўе; лац.

discriminatio — адрозьніваньне) — абмежаваньне грамадзянскіх і іншых правоў і свабодаў праз прыналежнасьць да пэўнай народнасьці, расы, плоці, веравызнаньня і азначаныя грамадзянскія погляды.

У мінулым ажыцьцяўлялася найчасьцей урадамі. Адначасна існавалі зацікаўленыя згуртаваньні, якія дамагаліся яе скасаваньня. У 20 стагодзьдзі міждзяржаўная супраца ў абароне асноўных правоў чалавека і грамадзяніна прывяла скасаваньня адкрыта дыскрымінацыйнага заканадаўства на дзяржаўным узроўні. 10 сьнежня 1948 г. Галоўны сход Аб'яднаных народаў зацьвердзіў Усеагульную дэклярацыю правоў чалавека, паводле 7-га артыкула якой: «Усе людзі маюць права на роўную ахову ад якой бы там ні было дыскрымінацыі». Найбольш пашыранымі відамі дыскрымінацыі застаюцца: 1) пазбаўленьне выбарчых правоў; 2) звальненьне з працы; 3) адмова перасяленцу ў грамадзянстве; 4) адмова бежанцу ў візе на ўезд; 5) забарона на выезд з краіны. У міжнародных дачыненьнях азначае парушэньне роўнасьці сувэрэнітэту дзяржаваў у якасьці дзейнікаў міжнароднага права праз выкарыстаньне гаспадарчых і ўрадавых захадаў, якія пярэчаць агульнапрызнаным прынцыпам міжнародных дачыненьняў. Праявай служыць стварэньне дзяржавамі закрытых установаў дзеля абароны сваіх рынкаў ад тавараў зь іншых дзяржаваў і свабоднага перамяшчэньня працоўнай сілы. Пераадоленьне дыскрымінацыі ва ўсіх галінах грамадзкага і міжнароднага жыцьця застаецца надзённым для чалавецтва.

Крыніцы

Tags:

Лацінская моваНароднасьцьПлоцьРаса

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Парнаграфія ў ІталііXMLХунтаЯшчаркіДональд ТрампГуамПіт ПаўлаўЯнкоўскі сельсаветНарымонтПалітычны вязеньАдам ГлёбусАляксандар РыбакКаталізЧырвона-зялёны сьцягЛетувісыМэрШырмерМаксім Багдановіч8Гайла (імя).neЯрылаСяржук Сокалаў-ВоюшАлагМарына ВасілеўскаяЮбілейная плошча (станцыя мэтро)Глінішча (Гомельская вобласьць)Парнафільм у ФранцыіКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутМіраслаў ЛазоўскіРаспад СССРАнтон АстаповічПагоняДактрына ТруманаВугорская рэвалюцыя 1956 годуСмаленская вобласьцьУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціЭманюэль 2Сьцяг БеларусіРасейская моваДругая сусьветная вайнаАлаіза ПашкевічПрыназоўнікДзейнікБеларуская (тарашкевіца)Новарасея (Саюз народных рэспублік)СынтэзатарГімн БеларусіГалоўная старонкаІнтэрнэтЗборная Беларусі па футболеБарсэлёна (неадназначнасьць)СпакусьнікіДзень ВоліЯргВасіль БыкаўВольныя матэрыялыЧарнігаўП̑Наваградзкі паветАнтон ЛуцкевічІнфармацыяМіжнародны стандартны кніжны нумарЕва Вежнавец🡆 More