Аэрапорт: месца, дзе ўзьлятаюць і прызямляюцца самалёты

Аэрапо́рт, лётнішча — комплекс збудаваньняў, прызначаны для прыёму, адпраўкі паветраных суднаў і абслугоўваньня паветраных перавозак, што мае для гэтых мэт аэрадром, аэравакзал і іншыя наземныя збудаваньні і неабходнае абсталяваньне.

Аэрапорт: Аэрадром, Комплекс абслугоўваньня карыснай нагрузкі, Кляса аэрапорта
Мюнхэнскі аэрапорт уначы

Адным з самых першых аэрапортаў сьвету стаў Кёнігсбэргскі аэрапорт Дэваў, які адкрыўся ў 1919 годзе.

Існуюць гідрааэрапорты для прыёму гідрасамалётаў. Такія аэрапорты ня маюць узьлётна-пасадкавай паласы, яе ролю выконвае водная роўнядзь.

Паводле Паветранага кодэксу Беларусі 2006 году, міжнародны аэрапорт — аэрапорт, адкрыты для прыёму і адпраўкі паветраных суднаў, што выконваюць міжнародныя паветраныя перавозкі, у якім ажыцьцяўляецца памежны, мытны і іншыя тыпы кантролю.

Аэрадром

Аэрапорт: Аэрадром, Комплекс абслугоўваньня карыснай нагрузкі, Кляса аэрапорта 
Аэрапорт Даласа, выгляд зьверху

Аэрадром складаецца з лётнага поля (узьлётна-пасадкавая паласа (УПП), рулёжныя дарожкі (РД), пэрон, месцы стаянак і запраўкі, склады) і комплексу кіраваньня паветраным рухам (службы: арганізацыі паветранага руху, электрарадыётэхнічная і электрасьвятлотэхнічная, мэтэаралягічная, штурманская і г. д.).

Комплекс абслугоўваньня карыснай нагрузкі

Аэравакзальны комплекс

Аэрапорт: Аэрадром, Комплекс абслугоўваньня карыснай нагрузкі, Кляса аэрапорта 
Тэлескапічны трап, прыстыкаваны да борта. Пад трапам бачная сыстэма вентыляваньня салёну

Складаецца з уласна аэравакзала, прызначанага для абслугоўваньня пасажыраў. У аэравакзале базуецца большасьць службаў, якія абслугоўваюць пасажыраў ад моманту уваходу на тэрыторыю аэрапорта да вылету і ад моманту падачы трапа да самалёта да пакіданьня аэрапорта:

  • прадстаўніцтвы авіякампаній;
  • служба арганізацыі пасажырскіх перавозак;
  • службы бясьпекі;
  • багажная служба;
  • службы памежнага, іміграцыйнага і мытнага кантролю;
  • розныя арганізацыі і прадпрыемствы, што займаюцца адпачынкам, забаўкай пасажыраў і да т. п.: рэстараны і кафэ, пункты гандлю пэрыёдыкай і сувэнірамі, крамы, і г. д.

Грузавы комплекс.

Прымае да адпраўкі, афармляе, апрацоўвае, загружае на борт паветраных суднаў груз і пошту. Абсталёўваецца крытым ацепленым складам, сродкамі дастаўкі і мэханізаванай пагрузкі-разгрузкі, сродкамі апрацоўкі грузу «ў накід» і ў кантэйнэрах.

Кляса аэрапорта

Кляса аэрапорта вызначаецца гадавым аб’ёмам пасажырскіх перавозак (пасажыраабменам), гэта значыць агульнай колькасьцю ўсіх пасажыраў, якія прылятаюць і вылятаюць зь яго, у тым ліку транзытных пасажыраў (зь перасадкай з аднаго паветранага судна ў іншае).

Клясыфікацыя аэрапортаў у залежнасьці ад гадавога аб’ёму пасажырскіх перавозак:

Клас аэрапорта Гадавы аб’ём
пасажырскіх перавозак,
тыс. чалавек
I 10000-7000
II 7000-4000
III 4000-2000
IV 2000—500
IV 500—100

Аэрапорты з гадавым аб’ёмам перавозак больш 10000 тыс.чал. належаць да пазаклясавых, а з гадавым аб’ёмам перавозак меней 100 тыс.чал. — да неклясыфікаваных.

Неклясыфікаваныя аэрапорты мясцовых паветраных ліній месьцяцца на аэрадромах 3 ці 4 класа, са штучным ці грунтавым пакрыцьцём УПП.

Глядзіце таксама

  • Сьпіс аэрапортаў
  • Аэрадром
  • Мясцовыя паветраныя лініі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Аэрапорт АэрадромАэрапорт Комплекс абслугоўваньня карыснай нагрузкіАэрапорт Кляса аэрапортаАэрапорт Глядзіце таксамаАэрапорт КрыніцыАэрапорт Вонкавыя спасылкіАэрапорт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Гісторыя ПолацкуПлоцевы актВалянцін АкудовічВікіманіяВадзім БолбасКастусь КаліноўскіПарнаграфія ў ЧэхііЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)Сакрат ЯновічЖвірАдзёрПорнасайтРаскіданае гняздо (п’еса)Алесь СавіцкіЛічэбнікІрына Ханунік-РамбальскаяБеларускі клясычны правапісДругая сусьветная вайнаАндрэй МукавозчыкЧорны замак АльшанскіГабрэіТожабеларусПрыслоўеДжозэф Рабінэт БайдэнЛітаратурныя жанрыДзень Перамогі1589ГердаВялікабрытаніяВікіслоўнікМагілёўМарыя МартысевічБычкі (Віцебская вобласьць)Базыліка Сьвятога ЭгідыяІнтэрстэларМэдыяВікіІпаці ПацейСтрахВольныя матэрыялы1863ГальвідКазаньАкварэльАлесь Кажадуб27 красавікаМаксім ГарэцкіАлесь ПісьмянкоўЗдароўеЮры ГумянюкКарлес ПудждэмонФранцішак Скарына.slАўгустоўскі каналВольга КараткевічШашкіНаша НіваБеларусьБудынакHromadske.TV2024ДыялёгСлавамір АдамовічПрыёрбанкНацыяналізм🡆 More